Друк

kashkiewicz Ксёндз Біскуп Аляксандр Кашкевіч,
Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, Біскуп Гродзенскі

- Нарадзіўся 23 верасня 1949 г. у Падгайдзі (Літва).
- Закончыў ВДС у Каўнасе і 30 мая 1976 г. атрымаў святарскія пасвячэнні.
- 1976 – 1981 г.г. – вікарый у Панявежысе.
- 1981 г. – пробашч у парафіі імя Святога Духа ў Вільні.
- 13 красавіка 1991 г. быў прызначаны Святым Айцом Янам Паўлам II першым біскупам Гродзенскай дыяцэзіі.
- З 2006 г. старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі.
- Стаіць на чале Рады па справах моладзі і Рады па справах каталіцкага выхавання.

булла аб прызначэнні першага біскупа нашай дыяцэзіі

 

gerb colorУ гербе Яго Эксцэленцыі біскупа Аляксандра Кашкевіча змешчаны капялюш зялёнага колеру (знак надзеі), адмыслова ўкладзены шнур, і па 6 фрэнзляў (што ўказвае на біскупскую годнасць). Лацінскі крыж падкладзены пад шчыт. Гербавы шчыт гродзенскга біскупа аздабляюць наступныя элементы: карона (сімвал перамогі), літара “М” (усе справы біскуп аддае ў рукі Божай Маці) і Сэрца Езуса, з якога выходзяць два праменні (біскуп паказвае самую высакародную праўду пра сілу праменняў Божай Міласэрнасці, што яны могуць здзейсніць у нашых душах). Знізу шчыта размешчаны паўмесяц, які мае сувязь з Вастрабрамскай Божай Маці (абраз Вастрабрамскай Божай Маці заканчваецца знізу паўмесяцам, што з раннехрысціянскіх часоў з’яўляецца сімвалам Багародзіцы як Каралевы Нябёсаў). Знізу герб дапаўняе дэвіз біскупскай паслугі, напісаны на стужцы: “Jezu in Te confido” (“Езу, давяраю Табе”), які з’яўляецца адначасова ключом да інтэрпрэтацыі самога герба, а таксама заключаных у ім своеасаблівых прыярытэтаў пастырскай паслугі біскупа.

  kaplica-kaskevich

 

   Пры капіраванні абавязкова спасылацца на grodnensis.by.