а. Караль Барнась

а. Караль Барнась,
CSsR

- нарадзіўся 01. 02. 1935 г. у Польшчы.
- 26. 06. 1960 г. атрымаў святарскія пасвячэнні ў Тухаве з рук арцыбіскупа Уладзіміра Ясінскага.
- На працягу 30 гадоў працаваў у розных кляштарах рэдэмптарыстаў у Польшчы.
- 5 гадоў вучыўся завочна ў Тэалагічнай каталіцкай акадэміі ў Варшаве.
- У 1990 г. прыехаў у Беларусь у парафію Вялікія Эйсманты і Заневічы.
- У 2010-м годзе спаўняецца 20 гадоў яго працы ў Беларусі, 50 гадоў святарства і 75 гадоў жыцця.
- У сакавіку 2010 г. а. Караль Барнась папрасіў біскупа Аляксандра Кашкевіча, каб той вызваліў яго ад абавязкаў пробашча ў Вялікіх Эйсмантах і ў Заневічах і ад абавязкаў дзекана. Просьба была прынята.

   “Я дзякую біскупу за магчымасць працаваць дваццаць гадоў у дыяцэзіі, а ўсім святарам – за прыемнае супрацоўніцтва. Я буду  з прыемнасцю ўспамінаць штогадовыя агульныя рэкалекцыі і штомесячныя дні Духоўных сустрэчаў і працу ў Бераставіцкім дэканаце.
Пасля 50 гадоў я адчуваю святарства як вялікі дар Божай Міласэрнасці як для святара, так і для людзей, да якіх я быў пасланы”.
   Пры капіраванні абавязкова спасылацца на grodnensis.by.