Кс. Біскуп Уладзіслаў Блін

Ксёндз Біскуп
Уладзіслаў Блін,
намеснік старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі,
    Ардынарый віцебскай дыяцэзіі

- Нарадзіўся 31 мая 1954 г.
- Скончыў ВДС ва Улацлаўку і 25 мая 1980 г. прыняў святарскія пасвячэнні.
- Вучыўся ў Люблінскім каталіцкім універсітэце і Акадэміі каталіцкай тэалогіі ў Варшаве.
- У 1989 г. вярнуўся ў Беларусь і працаваў пробашчам у катэдральным касцёле Унебаўзяцця НПМ у Магілёве,
- У 1992 г. паклаў пачатак Міжнароднаму экуменічнаму фестывалю “Магутны Божа”.
- У 1998 г. атрымаў навуковую ступень кандыдата тэалагічных навук.
- 13 кастрычніка 1999 г. Папа Ян Павел II прызначыў яго біскупам Віцебскай дыяцэзіі.
- 20 лістапада 1999 г. атрымаў біскупскую сакру.
- З’яўляецца старшынёй Экуменічнай камісіі і Камісіі агульнага душпастырства Епіскапату Беларусі.
   Пры капіраванні абавязкова спасылацца на grodnensis.by.