Кс. Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч

Ксёндз Арцыбіскуп
Тадэвуш Кандрусевіч,
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі

- Нарадзіўся 3 студзеня 1946 г. у Адэльску.
- 1964 – 1970 г.г. – вучоба на факультэце энергетыкі і канструкцыі машын у Ленінградскім політэхнічным інстытуце.
- Скончыў ВДС у Каўнасе і 31 мая 1981 г. атрымаў святарскія пасвячэнні.
- Спачатку працаваў у Літве, а пазней – у Гродне.
- У 1988 г. атрымаў навуковую ступень кандыдата тэалагічных навук.
- 20 кастрычніка 1989 г. атрымаў у Рыме біскупскую сакру з рук Папы Яна Паўла II.
- З 1991 г. - працуе ў Расіі, спачатку як арцыбіскуп і апостальскі адміністратар для католікаў лацінскага абраду ў Расіі, а пазней як мітрапаліт.
- 21 верасня 2007 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прызначыў яго арцыбіскупам, Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім.
- Уваходзіць у склад Папскай Рады “Справядлівасць і мір”.
   Пры капіраванні абавязкова спасылацца на grodnensis.by.