Кс. Біскуп Казімір Велікаселец

Ксёндз Біскуп
Казімір Велікаселец,
Дапаможны Біскуп Пінскай дыяцэзіі

- Нарадзіўся 5 мая 1945 г. у вёсцы Стараволя.
- Служыў у войску, а таксама цяжка працаваў на будаўніцтве ў Вільні.
- Там жа пазнаёміўся з айцамі-дамініканамі, з якімі пазней звязаў свой святарскі лёс.
- Дзяржаўныя ўлады на працягу трох гадоў не дазвалялі яму вучыцца ў семінарыі ў Рызе.
- Вучыўся патаемна ў ксяндза Вацлава Пёнткоўскага.
- У 1984 г. скончыў семінарыю ў Рызе і атрымаў святарскія пасвячэнні.
- Працаваў у парафіі ў Ішкалдзі.
- У 1992 г. быў прызначаны Генеральным вікарыем Пінскай дыяцэзіі.
- 24 чэрвеня 1999 г. у Пінскай катэдры адбылася ўрачыстая кансэкрацыя Яго Эксцэленцыі біскупа Казіміра Велікасельца.
   Пры капіраванні абавязкова спасылацца на grodnensis.by.