Урачыстая св. Імша ў Радуні

Друк
7 кастрычніка а 08.00 гадзіне ў парафіі Ружанцовай Божай Маці ў Радуні адбудзецца ўрачыстая св. Імша. У гэты дзень парафія адзначае двайную ўрачыстасць. Па-першае, імяніны парафіі, таму што парафіяльная святыня прысвечана Ружанцовай Божай Маці. Па-другое, больш за 200 чалавек атрымаюць сакрамант хрысціянскай сталасці праз паслугу кс.біскупа Аляксандра Кашкевіча.
   Пры капіраванні абавязкова спасылацца на grodnensis.by.