Пастырскі ліст на Адвэнт 2006 г.

Друк

       Узлюбленыя ў Хрысце Пану Браты і Сёстры!

Сёння мы стаім на парозе новага касцельнага года. Як заўсёды, пачынаем яго Адвэнтам, які рыхтуе нас да ўрачыстасці Нараджэння Езуса Хрыста, а таксама з'яўляецца чаканнем Яго паўторнага прыходу напрыканцы свету. Паколькі нам невядомы час паўторнага прыходу Хрыста ў свет, у сённяшнім Евангеллі Ён сам заклікае нас да безупыннага чування: 'Глядзіце, каб сэрцы вашы не былі абцяжараныя абжорствам і п'янствам, і клопатамі гэтага жыцця, каб дзень той не заспеў вас знянацку... таму чувайце і маліцеся ў кожны час, каб змаглі пазбегнуць усяго таго, што наступіць, і стаць перад Сынам Чалавечым" (Лк 21,34.36). Падчас адмысловых Раратніх святых Імшаў разам з шматліка сабранымі дзецьмі, моладдзю і старэйшымі людзьмі мы будзем праз сімвалы цемры і святла, словы і спеў выказваць самоту па Богу. якой глыбока пранікнуты нашы сэрцы. Паўтараючы часта заклік: "Прыйдзі. Пане Езу!'' мы шырока адчыняем дзверы нашых сэрцаў і прагнем запрасіць туды Збавіцеля, які даўно ўжо гэтага чакае.

 

Заклікаў нас да гэтага Слуга Божы Ян Павел II, асобе і навучанню якога быў прысвечаны ўвесь 2006 год. У дзень інаўгурацыі свайго пантыфікату ён прасіў усіх людзей: "Адчыніце насцеж дзверы Хрысту! Адчыніце дзверы для Яго збаўчай улады, адчыніце для яе межы дзяржаў, эканамічныя і палітычныя сістэмы, шырокія абшары культуры, цывілізацыі і развіцця. Не бойцеся!"

Усім нам патрэбнае навяртанне: няверуючым - да веры, веруючым - да святасці і да глыбокай і гераічнай веры. Мы не зможам дасягнуць гэтага без Хрыста, адзінага Збавіцеля свету. Не будзе перамены на лепшае ані ў нашых сэрцах, ані ў грамадскім жыцці, калі мы не адчынім дзверы Хрысту. Вяртанне да Яго - гэта супакой, надзея і глыбокае вызваленне, і адначасова заклік для ўсіх.

Аднак кожнае аднаўленне належыць пачынаць з сябе. Колькі разоў ужо ў нашай гісторыі мы рабілі выгляд, што не чуем закліку прыходзячага да нас Збавіцеля. Маўчалі, калі сумленне загадвала гаварыць. Гаварылі, калі яно загадвала маўчаць. Падтаквалі, калі трэба было супраціўляцца. Давайце разважым гэта згодна са сваім сумленнем і пачнём жыць у паўнаце праўды. Гэта яна з'яўляецца найвышэйшай вартасцю і першай з дабротаў чалавецтва. Сам Хрыстус сказаў пра сябе: "Я -Дарога, Праўда і Жыццё... хто ідзе за мной, той не блукае ў цемры " (Ян 14,6).

Сёння мы дзякуем Богу за моцную і нязломную веру нашых праайцоў, мучанікаў сталінскіх лагераў, за святароў і сясцёр -законніц, а таксама за ўсіх, хто ўзлюбіў Праўду. Як і Апосталам, ім забаранялі абвяшчаць Хрыста, а яны не адступалі; іх праследавалі, а яны радаваліся, што могуць цярпець за Яго. Маліліся з даверам: "Спаглянь, Пане, на іх пагрозы і дазволь слугам Тваім з усёй адвагай абвяшчаць Слова" (Дз 4,29). Дык выплывем жа сёння на глыбіню нашай веры і праўдзівага хрысціянскага жыцця - "Duc іп аltum", як заклікаў Слуга Божы Ян Павел II. Адкрыйма нашы сэрцы на кожнае дабро. Стараймася заўважыць таксама зло, нават самае скрытае, каб выкараніць яго з сябе.

Такім чынам, Адвэнт - гэта час роздуму, паглыблення ў сябе, разважанняў над сваім жыццём і над многімі праблемамі. Гэта перш за ўсё час асвячэння свайго духа, глыбокай малітвы і ачышчэння сэрца ў сакрамэнце Пакаяння. час для ўпарадкавання свайго жыцця, каб яно магло стаць каралеўствам Хрыста. Адмова ўпусціць Хрыста ў нашы сэрцы, у сем'і і нават у грамадскую супольнасць заусёды заканчваецца руйнаваннем іх. Таму кожнае аднаўленне павінна пачынацца ад прыняцця Бога -Чалавека ў наша асабістае, сямейнае і грамадскае жыццё. Спробы пабудаваць маральнасць без Бога і насуперак Богу робяць чалавека безабарогашм перад яго слабасцямі і націскамі зла звонку.

Так часта, аднак, мы чуемся бяссільнымі, жывучы ў няволі грэшных схільнасцяў, алкагалізму, пачуццёвых задавальненняў або празмернага клопату пра матэрыяльныя рэчы. 3 лёгкасцю, нават тлумачачы гэта добрымі намерамі, мы апраўдваем нашу адсутнасць на нядзельнай святой Імшы, занядбанне штодзённай малітвы, катэхізацыі дзяцей і моладзі, нядобрасумленнасць, вульгарнасць, хцівасць, зайздрасць і шмат іншых заганаў, які ўскладняюць нам прыватнае, сямейнае і грамадскае жыццё.

Так шмат яшчэ ёсць эгаізму вакол нас і ў нас, які перашкаджае або зусім не дазваляе адкрыцца нам на прыходзячага Хрыста. Мы яшчэ непадрыхтаваныя да ўздзеяння Яго ласкі, бо адчуваем сябе зняволенымі і разгубленымі ў лабірынце спраў гэтага свету.

Таму таксама Адвэнт з'яўляецца адпаведным часам для вызвалення ад розных схільнасцяў і заганаў, а асабліва ад алкагалізму. Прашу Вас, дарагія Дыяцэзіяне, каб вы з любові да Бога і Марыі, у духу кампенсацыі за грахі нашы і нашых блізкіх прынялі дабравольную ахвяру абстыненцыі -- поўнага ўстрымання ад ужывання алкагольных напояў. Праз гэтую ахвяру мы прагнем таксама падтрымаць Святога Айца Бэнэдыкта XVI ў яго пастырскай дзейнасці. Поўная адмова ад усіх алкагольных напояў абавязвае нас таксама ў дні пахавання, святой Імшы ў 30 дзён і ў першую гадавіну смерці, а таксама на хрэсьбінах, урачыстасцях Першай Святой Камуніі, прыміцыі, парафіяльных адпустах і на кожнай іншай рэлігійнай урачыстасці. Я вельмі прашу святароў, каб няспынна прыпаміналі пра гэта вернікам.

Бацькі не маюць права забывацца пра свой найважнейшы абавязак пра абавязак прывіць дзецям веру і прынцыпы хрысціянскай маральнасці. Гэтага можна дасягнуць толькі тады, калі дзіця бачыць, як моляцца бацькі і бачыць іх сакрамэнтальнае жыццё. Трэба, каб дзіця не толькі пазнала прынцыпы сваёй веры, але і жыло імі, умела імі кіравацца і перакладаць іх на жыццё. Калі мы не здолеем навучыць яго гэтаму, то не трэба дзівіцца, калі малады чалавек, сумленне якога не было адпаведна сфарміраванае, толькі што выйшаўшы з-пад бацькоўскай апекі траціць арыентацыю і не ўмее адрозніць дабро ад зла.

Найглыбейшай прычынай зла з'яўляецца атэізм. Немагчыма зрабіць чалавеку большую шкоду, чым пазбавіць яго веры ў Бога. Немагчыма ўчыніць маладому чалавеку большую крыўду, чым закрыць яму шлях да пазнання Бога і спаткання з Ім. Таму я настойліва прашу бацькоў, каб прыклалі ўсе намаганні дзеля таго, каб дзеці карысталіся дарам Божага Слова на катэхізацыі, аж пакуль не скончаць сярэднюю школу. Каб узрасталі і ўмацоўваліся ў веры праз нядзельны ўдзел у святой Імшы і практыку споведзі ў кожную першую пятніцу месяца. Таму што ў Эўхарыстыі, як навучае Святы Айцец Бэнэдыкт XVI у энцыкліцы Deus Caritas est "Любоў Бога прыходзіць да нас цялесна, каб далей дзейнічаць у нас і праз нас " (14). Дзякуючы гэтаму, маладыя людзі ў асабліва складаны для іх юнацкі перыяд не будуць пазбаўлены з прычыны бацькоўскага занядбання выхаваўчай дапамогі з боку Касцёла.

Зрабіце ўсё, каб вашы сем'і супрацоўнічалі са святарамі і сёстрамі законнымі ў рэлігійным выхаванні дзяцен і моладзі. Сёння патрэбна, каб кожны каталіцкі дом стаў школай Хрыстовай прауды. Абуджайце сумленні вашых дзяцей, каб навуку пра Бога яны паставілі на чале ўсіх сваіх абавязкаў, каб разам з вамі і са святарамі адчулі адказнасць за бясцэнны скарб веры. Я вас вельмі прашу, дарагія каталіцкія бацькі, каб падчас Адвэнту ваша сям'я сталася "моцнай Богам " і была праўдзіва Божым домам. Каб у вашай сям'і Езус Хрыстус атрымаў належнае Яму вярхоўнае месца, каб нараджаючыся ў ёй. знайшоў належныя Яму пашану і любоў.

Дарагая моладзь! Вы таксама несяце адказнасць за сваю веру. Вы маеце абавязак прыняць спадчыну святой веры нашых продкаў і несці яе ў трэцяе тысячагоддзе. Ад вашай паставы залежыць будучае аблічча Касцёла на нашай зямлі. Вы самі ведаеце, што найбольшай нястачай, якую адчувае сучасны чалавек, з'яўляецца туга па Богу, па праўдзе і любові. Дапамажыце сваім равеснікам узмоцніць веру. Пастарайцеся, каб у гэты час Адвэнту хаця б аднаго чалавека наблізіць да Бога, хаця б аднаго сябра або сяброўку заахвоціць да пазнання святой веры. Дарагія студэнты! Мяне радуе тое, што вы сустракаецеся з Хрыстом і паглыбляеце сваю веру кожны чацвер. удзельнічаючы ў нашым студэнцкім душпастырстве, якое актыўна развіваецца ў Гродне ў пабрыгіцкім касцёле. Знаходзьце там Хрыста. Знаходзьце сэнс і кірунак вашага жыццёвага паклікання. Будзьце апосталамі ў вашым асяроддзі. Няхай няспынна павялічваецца ваша супольнасць. Да дзяцей жа я звяртаюся з гарачай просьбай, каб яшчэ больш палюбілі навуку рэлігіі і каб яшчэ руплівей удзельнічалі ў катэхізацыі і ніколі не прапускалі нядзельную святую Імшу.

Я прашу ўсіх вас, дарагія Дыяцэзіяне, вас, манаскія супольнасці, вас, святары, клерыкі і сёстры законныя, каб маліліся аб навяртанні грэшнікаў, асабліва тых, якія жывуць без касцельнага шлюбу і за тых, хто даўно ўжо не быў на споведзі. Маліцеся таксама аб новых святарскіх і манаскіх пакліканнях. Адвэнтавая малітва мае вялікую моц. У ёй ёсць нешта ад цудоўнага дару, які мы можам непасрэдна ад сябе даць Богу, калі падрыхтаваныя, з перапоўненым малітвай сэрцам, выходзім на спатканне прыходзячаму Хрысту. Ахвяруйце Яму адпаведныя аскетычныя і духоўныя практыкі.

Кожнага з вас я настойліва прашу аднавіць сваё духовае жыццё ў гэты збаўчы час Адвэнту. Хрыстус пачаў сваю збаўчую місію заклікам: "Навяртайцеся!" (Мк 1,15), а закончыў поўнымі моцы словамі: "Прыміце Духа Святога. Каму адпусціце грахі, будуць ім адпушчаны!" (Ян 20,22.23). Сакрамэнт споведзі з'яўляецца падмуркам кожнага аднаўлення, надзейным сродкам адраджэння чалавека. Няхай


ніхто не сумняваецца, што атрымае ласку прабачэння і выпраўлення. Ыяма складаннасцей, з якой Стварыцель не мог бы выцягнуць сваё ўзлюбленае стварэнне; не існуе такіх заблытаных сітуацый, з якіх Ён не ўмеў бы нас вывесці. Самым роспачным і неразважлівым рашэннем будзе застацца ў граху. Да сакрамэнту Пакаяння прыступае Святы Айцец, спавядаюцца біскупы, святары, законніцы, спавядаюцца грэшнікі і праведнікі. Моц гэтага сакрамэнту нясе з сабой надзею, ратунак, духоўнае развіццё і святасць. Няхай таксама не баяцца поўнага любові і міласэрнасці прыходзячага Хрыста тыя, хто гадамі не вызнаваў сваіх правін, нярэдка з прычыны звычайнага занядбання. Няхай прыйдуць на шчырую размову са святаром таксама тыя, хто ў выніку жыццёвых памылак не спадзяецца на разграшэнне, каб запытацца пра шлях, якім можна выбрацца з іх цяжкой сітуацыі і даведацца, ці не знікла даўнішняя перашкода. Няшмат засталося ўжо часу да Божага Нараджэння. Таму я так настойліва запрашаю вас на спатканне з Хрыстом у споведзі і святой Камуніі. Прыміце таксама актыўны ўдзел у адвэнтавых рэкалекцыях.

Адчынім жа ўсе дзверы прыходзячаму Хрысту! I з поўным даверам папросім у гэтым дапамогі ў Маці Божай Міласэрнасці. Яна ўсё можа выпрасіць у Сына. Будзем жа маліцца аб добрай споведзі, аб праўдзівым рэлігійным і маральным адраджэнні для ўсіх. Гэтай малітве прысвецім увесь Адвэнт, просячы пасрэдніцтва ў Марыі, у Прытулка Грэшных, ласку навяртання для нашых найбліжэйшых і для ўсіх, хто згубіў дарогу да Бога. Маліцеся таксама за святароў, сясцёр законных, за каталіцкіх бацькоў, за дзяцей і моладзь, каб усе годна выканалі свой абавязак прыняць і вызнаваць праўды святой веры. Няхай у вашых дамах ад першага дня Адвэнту прыжывецца вячэрні звычай адгаворваць хоць адну таямніцу ружанца. Усе суботы няхай будуць прысвечаны ўшанаванню Божай Маці, малітве за святы Касцёл і аб святасці нашых сем'яў. Адчыніце дзверы Хрысту! Адчыніце Яму дзверы вашых сэрцаў, а тады Ён зможа таксама ўвайсці ў вашы радзінныя дамы, у асяродкі працы і ва ўсю грамадскую супольнасць.

Яднаюся з вамі ў штодзённай малітве і з усяго сэрца благаслаўляю - святароў на вялікую справу паяднання людзей з Богам, а ўсіх вас - на аднаўленне жыцця

 

Аляксандр Кашкевіч

Біскуп Гродзенскі

Гродна, 23.11.2006 г.

№ 1466/В/06


Вялебных святароў прашу прачытаць дадзены ліст у I нядзелю Адвэнту, 3 снежня, падчас кожнай святой Імшы ў рамках казання.

   Пры капіраванні абавязкова спасылацца на grodnensis.by.