ліст
11

Распараджэнне аб арганізацыі ў парафіях набажэнства “Вігіліі аб кожным распачатым людскім жыцці”

. Паведамленні
Друк

Гродна, 08.11.2010 г.


Шаноўным Пробашчам і Адміністратарам Гродзенскай дыяцэзіі



Распараджэнне аб арганізацыі ў парафіях 27.11.2010 г.  набажэнства "Вігіліі аб кожным распачатым людскім жыцці"


   Шаноўны Святар, у сувязі з урачыстым святкаваннем пачатка перыяду Адвэнту і Літургічнага Года, якое распачне 27 лістапада падчас I Нешпараў у Базыліцы св. Пятра ў Рыме Святы Айцец Бенедыкт XVI, наказваю святкаванне вігіліі Адвэнту ў нашай дыяцэзіі.
   Няхай у кожнай парафіі выразам духоўнага яднання з Папам і яго пажаданнямі будзе наша супольная малітва "аб кожным распачатым людскім жыцці".
   Згодна з заахвочваннем Кангрэгацыі да спраў Божага Культа і Дысцыпліны Сакрамэнтаў і беручы пад увагу абставіны месца, 27 лістапада ў вячэрніх гадзінах належыць адправіць св. Імшу і арганізаваць у парафіяльных касцёлах адпаведную Эўхарыстычную Адарацыю з Разважаннем Радасных Таямніц Ружанца ў абарону людскога жыцця ад моманту зачацця да натуральнай смерці. Падчас казання і разважанняў можна спасылацца на змест энцыклікі Слугі Божага Яна Паўла II - Evangelim Vitae.
    Наказваю таксама, каб на заканчэнне Адарацыі была адгаворана малітва ў гонар Найсвяцейшай Панны Марыі – Маці Жывых, якую мы далучаем да гэтага паведамлення.
    На перажыванне духоўнага яднання з нашым Святым Айцом у кожнай парафіі дыяцэзіі з усяго сэрца благаслаўляю.

Аляксандр Кашкевіч Біскуп Гродзенскі

    Прашу Шаноўных Святароў заахвоціць у парафіяльных аб'явах (21.11.2010г.) вернікаў да ўдзелу ў гэтым набажэнстве з акрэсленнем гадзіны і папрасіць аб малітоўнай сувязі са Святым Айцом і ўсім Касцёлам у інтэнцыі "кожнага распачатага жыцця".

Малітва на Праслаўленне Найсвяцейшай Панны Марыі - Маці Жывых

"Марыя, Заранка новага свету, Маці Жывых, Табе давяраем справу жыцця: глянь о Маці, на незлічоную колькасць дзяцей, якім не дазваляюць прыйсці на свет. Агарні клопатам ўбогіх, што змагаюцца з жыццёвымі цяжкасцямі мужчынаў і жанчын - ахвяраў нялюдскага насілля, старых і хворых, забітых праз абыякавасць або фальшывую літасць. Учыні, каб усе веруючыя ў Твайго Сына, здолелі адкрыта і з любоўю абвяшчаць людзям нашай эпохі Евангелля жыцця. Вымалі ім ласку прыняць яго, як заўсёды новы дар, Маліся аб радасць праслаўлення яго з удзячнасцю праз ўсё жыццё, а таксама аб адвагу дзейснага і трывалага сведчання пра яго, каб мы маглі будаваць, разам з усімі людзьмі добрай волі, цывілізацыю праўды і любові на праслаўленне і хвалу Бога Стварыцеля, які любіць жыццё на векі вечныя. Амэн"
(пар. Evangelium Vitae, Ян Павел II)
   Пры капіраванні абавязкова спасылацца на grodnensis.by.