ліст
15

Камюніке аб Малітве Удзячнасці за Дабрадзеяў Гродзенскай дыяцэзіі

. Паведамленні
Друк

 Гродна, 12.11.2010


Вялебным Пробашчам
Адміністратарам Гродзенскай дыяцэзіі



Камюніке аб Малітве Удзячнасці за Дабрадзеяў Гродзенскай дыяцэзіі


   Прашу аб арганізацыі ў другую нядзелю Адвэнту (4 снежня) малітвы ўдзячнасці за дабрадзеяў нашага дыяцэзіяльнага Касцёла. Належыць заахвоціць сваіх парафіян да малітвы за ўсіх дабрачынцаў і разам памаліцца ў іх інтэнцыі, зыходзячы з абставінаў або згодна з пададзеным ніжэй узорам.

    З пастырскім благаславеннем

Аляксандр Кашкевіч Біскуп Гродзенскі

Малітва за дабрадзеяў

    О Усемагутны Божа, праз Божага Слугу Яна Паўла II Ты сказаў нам: “Чалавек вялікі не праз тое, чым ён валодае, а праз тое, кім ёсць, не праз тое, што мае, але праз тое, чым дзеліцца з іншымі”.
    Дзякуем Табе за нашых Дабрадзеяў і аддаем іх пад Тваю апеку, асабліва тых, якія аддаліся пад нашую апеку і за якіх мы абавязаны маліцца.
    Дай ім, Пане, усё, што ім  для Тваёй хвалы і збаўлення іх душ патрэбна.  Амэн.
Ойча наш,  Вітай, Марыя,  Хвала Айцу
   Пры капіраванні абавязкова спасылацца на grodnensis.by.