Ліст Ксяндза Біскупа ў падтрымку дабрачыннай акцыі моладзі

Гродна, 24.11.2010
Вялебным Ксяндзам Пробашчам і Адміністратарам Гродзенскай дыяцэзіі
Вялебны Ксёндз Пробашч,
Валанцёры горада Гродна разам з моладзю арганізуюць у перыяд Адвэнту акцыю дапамогі дзецям у Дамах дзіцяці і пажылым людзям у Дамах пажылых людзей пад дэвізам “Стань памочнікам святога Мікалая”.
У нядзелі Адвэнту яны будуць раздаваць перад касцёлам матэрыялы, якія тлумачаць мэту акцыі і заахвочваюць прыняць у ёй удзел.
Вельмі прашу Ксяндза Пробашча прыняць валанцёраў у сваёй парафіі і ў парафіяльных аб’явах расказаць вернікам пра акцыю падрыхтоўкі падарункаў на Божае Нараджэнне.
Усім арганізатарам і ўдзельнікам дабрачыннай адвэнтавай акцыі з усяго сэрца благаслаўляю.
Аляксандр Кашкевіч, Біскуп Гродзенскі