Аплаткавая сустрэча Душпастырства OPEN

Друк
23 снежня а 19.15 у Пабрыгіцкім касцёле адбудзецца аплаткавая сустрэча Душпастырства студэнцкай і працоўнай моладзі OPEN. Сустрэча, якую ўзначаліць кс.бп Аляксандр Кашкевіч, распачнецца св. Імшой, потым моладзь прадставіць батлейку, а напрыканцы адбудзецца супольны аплатак. Моладзь Душпастырства і яго душпастыр кс. Антоні Грэмза шчыра запрашаюць студэнтаў і старэйшую моладзь Гродна на супольную сустрэчу.
   Пры капіраванні абавязкова спасылацца на grodnensis.by.