Новыя дзеканы

Паводле дэкрэта пастыра дыяцэзіі, кс. Павел Гедройць (на фотаздымку), пробашч Галынкі, прызначаны дзеканам дэканата Тэалін-Сапоцкіна. Кс. Міхал Стэцкевіч, пробашч парафіі Раготна, прызначаны дзеканам дэканата Дзятлава.
Для даведкі: дзекан – з лац. decem (дзесяць). Дэканат – гэта некалькі парафій (першапачаткова – дзесяць). Дзекана выбіраюць паміж сябе пробашчы. Гэта выбар павінен быць зацверджаны біскупам.
Жадаем новым дзеканам плённай працы.