студз
25

Камюніке ў справе беатыфікацыі Слугі Божага Яна Паўла II

. Паведамленні
Друк
   Умілаваныя Вернікі Гродзенскай дыяцэзіі!
  З вялікай радасцю мы прынялі навіну пра тое, што Святы Айцец Бенедыкт XVI пацвердзіў гераічнасць цнот Слугі Божага Яна Паўла II. Быў таксама прызнаны цуд, здзейснены праз заступніцтва Слугі Божага . Слугу Божага Яна Паўла II ужо пры жыцці лічылі святым, а зараз ён тым больш будзе нашым абаронцам у небе.
  Урачыстасць беатыфікацыі Яна Паўла II адбудзецца ў Нядзелю Божай Міласэрнасці, 1 траўня, на плошчы св. Пятра ў Рыме. Пра магчымасць і ўмовы ўдзелу ў ёй пытайцеся сваіх ксяндзоў-пробашчаў.
  Дзякую ўсім тым, хто маліўся за вынясенне на алтары Вялікага Папы. Запрашаю ўсіх да духоўнай падрыхтоўкі да беатыфікацыі Святога Айца Яна Паўла II, які быў такі дарагі і святарам, і вернікам нашай дыяцэзіі і ўсёй Беларусі. Давайце перажываць гэты час на ўдзячнай малітве, просячы аб багатых Божых ласках для нашай дыяцэзіі, Касцёла ў Беларусі і ва ўсім свеце.
   На час чакання беатыфікацыі і падрыхтоўкі
   з усяго сэрца ўсіх бласлаўляю
Аляксандр Кашкевіч,
Біскуп Гродзенскі
   Пры капіраванні абавязкова спасылацца на grodnensis.by.