лют
17

Паломніцтва на беатыфікацыю Яна Паўла II

Друк
БЕАТЫФІКАЦЫЯ ЯНА ПАЎЛА II
26 красавіка – 4 траўня 2011 г.

Увага! У інфармацыю адносна паломніцтва на беатыфікацыю Яна Паўла II, змешчаную на нашым партале 25.01.2011г., арганізатары ўнеслі змены. Прапануем Вашай увазе новую праграму паломніцтва.

ПРАГРАМА

   1 дзень 26.04.2011 г. (аўторак)
   - Выезд аўтобусам з-пад Фарнага касцёла ў Гродне ў напрамку Польшчы. Начны пераезд.
   2 дзень 27.04.2011 г. (серада)
   - Пераезд праз Польшчу ў Чанстахову.
   - Малітва прад абліччам Чорнай Мадонны на Яснай Гары, св. Імша.
   - Пераезд у Цешын. Гарачая вячэра, начлег.
   3 дзень 28.04.2011 г. (чацвер)
   - Сняданак. Транзітны пераезд праз Чэхію і Аўстрыю ў Італію.
   - Гарачая вячэра. Начлег у Травіста.
   4 дзень 29.04.2011 г. (пятніца)
   - Сняданак. Пераезд у Падую.
   - Санктуарый св. Антонія.
   - Удзел у св. Імшы.
   - Санктуарый св. Францішка і св. Клары.
   - Гарачая вячэра.
   - Начлег у ваколіцах Асыжа.
   5 дзень 30. 04. 2011 г. (субота)
   - Сняданак.
   - Выезд на экскурсію ў Рым.
   - Малітоўнае начное чуванне.
   6 дзень 01.05.2011 г. (нядзеля)
   - Сняданак (сухі правіянт).
   - Удзел ва ўрачыстасці беатыфікацыі Яна Паўла II.
   - Выезд у Сан Джавані Ратонда.
   - Гарачая вячэра.
   - Начлег у ваколіцах Сан Джавані Ратонда.
   7 дзень 02.05.2011 г. (панядзелак)
   - Св. Імша ля магілы а. Піо.
   - Сняданак.
   - Наведванне санктуарыя а. Піо.
   - Пераезд у санктуарый Ларэта.
   - Пераезд на начлег у Італію.
   - Гарачая вячэра.
   - Начлег у ваколіцах Рыміні.
   8 дзень 03.05.2011 г. (аўторак)
   - Сняданак.
   - Транзітны пераезд у Аўстрыю (Вена).
   - Аўтобусная экскурсія па Вене.
   - Каленберг, св. Імша.
   - Пераезд праз Чэхію ў Цешын.
   9 дзень 04.05.2011 г. (серада)
   - Сняданак. Выезд у напрамку Лагеўнік.
   - Св. Імша ў Лагеўніках.
   - Транзітны пераезд праз Польшчу ў Гродна.

УВАГА!

• Просім узяць з сабой: пашпарт (для дзяцей – згода абодвух бацькоў на выезд за мяжу), сухі правіянт, ваду, неабходныя лекі, парасон, галаўны ўбор, ліхтарык, тэрмас, турыстычную падушку, адпаведні абутак, цёплую вопратку, грэлку, коўдру ў рукзаку, раскладанае крэсла.
• Кожны дзень паломніцтва ўдзельнічаем у св. Імшы.
• Кожны дзень паломніцтва молімся на Ружанцы .
• Падчас паломніцтва не ўжываем і не перавозім алкаголю.
• У выпадку павелічэння коштаў паліва, начлегаў або памяншэння запланаванай колькасці ўдзельнікаў паломніцтва кошты могуць змяніцца.
• Арганізатары пакідаюць за сабой права да змен у праграме.
• Арганізатары запэўніваюць: апекуна падчас паездкі, экскурсаводаў, страхаванне, камфартабельны кліматызаваны аўтобус.


Кошт паломніцтва 550 еўра

У кошт уваходзіць: аўтобус, 6 начлегаў згодна з праграмай, харчаванне (7 сняданкаў, у тым ліку сухі правіянт, 6 гарачых вячэраў), апякун, аплаты стаянак.
У кошт не ўваходзіць цана білетаў уваходу і мясцовай камунікацыі.
Арганізатары прапаноўваюць 50 еўра на ўласныя выдаткі.

Па інфармацыю просім звяртацца да ксяндзоў-пробашчаў

Запісы па тэлефоне       (80152)533722, (8029) 5830702 сп. Станіслаў;
8029 3178033 кс. Ян Рушніцкі

Адпаведныя дакументы і аплаты будуць прымацца ў кожную пятніцу лютага да 13.00 ў дыяцэзіяльнай курыі.
   Пры капіраванні абавязкова спасылацца на grodnensis.by.