студз
27

Запрашаем у супольнае паломніцтва

Друк
   З 29 красавіка па 8 траўня адбудзецца паломніцтва ў Санктуарый Аб’яўлення Божай Маці ў Лурд (Францыя). Падчас паломніцтва мы наведаем таксама Парыж, Лісье, Ля Салет, санктуарый Мадонна дэлла Карона ў Італіі.

План трасы паломніцтва
:

1 дзень – выезд уначы з 28 на 29 красавіка. Пераезд праз Польшчу, начлег не тэрыторыі Германіі
2 дзень – пераезд праз Германію ў Францыю, размяшчэнне ў гатэлі ў ваколіцах Парыжа
3 дзень – св. Імша ў капліцы св. Медальёна ў Парыжы, экскурсія па Парыжы
4 дзень – пераезд у Лісье, горад св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езус
5 дзень – пераезд праз Францыю ў Лурд
6 дзень – наведванне Санктуарыя Божай Маці ў Гроце Аб’яўлення, купанне ў цудатворнай вадзе, удзел у працэсіі Найсвяцейшага Сакрамэнту, а 21 гадзіне – у працэсіі з факеламі
7 дзень – пераезд у Ля Салет, удзел у працэсіі, Крыжовым шляху
8 дзень – пераезд у Санктуарый Мадонна дэлла Карона ў Італіі
9 дзень – выезд у напрамку Чэхіі, пераезд праз Італію, Аўстрыю. Начлег у ваколіцах Брна.
10 дзень – вяртанне дамоў. Св. Імша ў Чанстахове.Заканчэнне паломніцтва познім вечарам.

У кошты ўваходзіць:
• Праезд аўтобусам класа “люкс” (кліматызацыя, туалет, бар, відэа)
• 7 начлегаў у гатэлі “дзве зоркі”, 2-х, 3-х асаб. пакоі з ванным пакоем.
• 2 начлегі ў Доме паломніка
• 9 сняданкаў і 9 вячэраў
• Страхоўка NNW i KL (не датычыць хранічных хвароб)
• Апека гіда на ўсёй трасе

Па інфармацыю звяртацца да кс. Андрэя Радзевіча па тэл. 8-029-6945051

Заяўкі будуць прымацца да канца лютага

   Пры капіраванні абавязкова спасылацца на grodnensis.by.