студз
26

Камюніке ў справе арганізацыі святкавання 20-годдзя Гродзенскай дыяцэзіі

. Паведамленні
Друк
   да P.T. Шаноўных Святароў Гродзенскай дыяцэзіі

   Шаноўныя Браты Святары, у сувязі са святкаваннем 20-й гадавіны рэарганізацыі структур Касцёла ў Беларусі, а ў яе складзе – паўстання гродзенскай дыяцэзіі, на пасяджэнні Арганізацыйнага камітэта была запланавана душпастырская праграма на 2011 г.
Галоўнай тэмай года будзе дэвіз, зацверджаны Канферэнцыяй Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі: “Божая Міласэрнасць – адзіная надзея сучаснага свету”. Гэтая тэма будзе звязана з перажываннем наступных дыяцэзіяльных падзей:

10.04.
– (V нядзеля Вялікага Посту) – зачытванне Пастырскага Ліста Яго Эксцэленцыі Ксяндза Біскупа Аляксандра Кашкевіча з нагоды святкавання 20-годдзя дыяцэзіі і духоўнай падрыхтоўкі да Юбілею 25-годдзя дыяцэзіі.

13.04
пачатак святкавання ў касцёлах і капліцах дыяцэзіі 20-гадавіны дыяцэзіі.
Набажэнства падзякі за Яго Эксцэленцыю Ксяндза Біскупа і дыяцэзію.
Te Deum Laudamus!

21.04
– (Вялікі Чацвер) – у катэдральнай Базыліцы на св. Імшы Хрызма
Урачысты пачатак святкавання 20-й гадавіны дыяцэзіі і духоўнай падрыхтоўкі да Юбілею 25-годдзя дыяцэзіі.
Пасвячэнне абраза Езуса Міласэрнага і аб’яўленне пад дэвізам “Езу, давяраю Табе” перагрынацыі гэтага абраза ў дыяцэзіі на працягу бліжэйшых 5 гадоў (да 2016 г.). У сувязі з гэтым будуць выдадзены праграма і неабходныя матэрыялы.

01.05
– (Нядзеля Урачыстасці Божай Міласэрнасці) – Набажэнства падзякі за беатыфікацыю Слугі Божага Яна Паўла II. Пачатак перыгрынацыі абраза Езуса Міласэрнага ў гродзенскай катэдры і ўрачыстая перадача.

Травень – жнівень

Дыяцэзіяльныя з’езды, паломніцтвы і фестывалі паводле акрэсленых тэрмінаў.
Выданне Інфармацыйнай кнігі і Альбома

23.06 – (чацвер) – Цэнтральная працэсія Божага Цела ў Гродне або 27.06 - (нядзеля) у іншых мясцовасцях дыяцэзіі.

08-09.07 - Урачыстасць Каралевы Нашых Сем’яў у дыяцэзіяльным санктуарыі ў Тракелях.

05.08 – падчас св. Імшы а 12-й гадзіне - галоўная Урачыстасць Божай Маці Кангрэгацкай у катэдральным касцёле і адкрыццё ўнікальнага алтара пасля аднаўлення.

14-15.10 – навуковая канферэнцыя “20 год Гродзенскай дыяцэзіі” (Гродзенская вышэйшая духоўная семінарыя)

30.10 – галоўныя мерапрыемствы да 70-годдзя смерці св. Максіміліяна Марыі Кольбэ і з’езд яго імя ў Гродне (25-30.10)

16.11 – урачыстасць Галоўнай Апякункі Дыяцэзіі, Божай Маці Міласэрнасці


Акрамя гэтых мерапрыемстваў:

     У кожную нядзелю года з 01.05.2011 да 15.04.2012 (Нядзеля Божай Міласэрнасці) падчас св. Імшы перад блаславеннем і адпраўленнем неабходна маліцца з вернікамі ў інтэнцыі дыяцэзіі паводле ўстаноўленай малітвы (тэкст малітвы будзе перададзены).
   На працягу 5 гадоў перад Юбілеем 25-годдзя дыцэзіі будзе доўжыцца перагрынацыя абраза Езуса Міласэрнага паводле акрэсленай праграмы.
   На працягу бліжэйшых 5 гадоў неабходна таксама правесці ў парафіях дыяцэзіі Святыя Місіі. Гэта датычыць асабліва тых парафій, дзе місіі не праходзілі на працягу бліжэйшых 10 гадоў. З гэтай нагоды будзе магчымасць выбару і запрашэння місіянераў, якім будзе даручана заданне абвяшчэння місіі ў нашай дыяцэзіі.

   Вельмі прашу Шаноўных Святароў дастасавацца да дыяцэзіяльнай праграмы і рэгулярна інфармаваць вернікаў аб мерапрыемствах з нагоды 20-годдзя нашай дыяцэзіі.

На будучы душпастырскі год і рэалізацыю задуманых планаў
з усяго сэрца б л а с л а ў л я ю

Аляксандр Кашкевіч,
Біскуп Гродзенскі

   Пры капіраванні абавязкова спасылацца на grodnensis.by.