сакав
30

Камюніке на Дыяцэзіяльныя дні моладзі ў Воранаве

. Паведамленні
Друк
Дарагая моладзь!
Шчыра запрашаю Вас на сёлетнюю Дыяцэзіяльную сустрэчу моладзі, якая адбудзецца з 6 па 8 мая ў Воранаве.
Дыяцэзіяльныя дні моладзі будуць у гэтым годзе прысвечаны Слузе Божаму Яну Паўлу II, які на працягу свайго зямнога жыцця быў вялікім Сябрам моладзі ўсяго свету. Мы спадзяемся, што пасля беатыфікацыі 1 мая ў Рыме і Дзён моладзі ў Воранаве блаславёны Ян Павел II стане Вашым магутным Патронам і Правадыром.
Дарагая Моладзь, падчас нашай сустрэчы ў Воранаве запрашаю Вас таксама паразважаць над словамі св. Паўла Апостала з ліста да Каласянаў: “Укаранёныя і збудаваныя ў Хрысце, моцныя ў веры!”, якія папа Бенедыкт XVI аб’явіў галоўным дэвізам сёлетніх Сусветных дзён моладзі.
Будуйце сваё жыццё ў Хрысце і масава прыбудзьце на Дыяцэзіяльнае свята моладзі. Пра ўмовы ўдзелу пытайцеся ў сваіх душпастыраў.
На падрыхтоўку і прыбыццё ў Воранава з усяго сэрца б л а с л а ў л я ю
Аляксандр Кашкевіч
Біскуп Гродзенскі
   Пры капіраванні абавязкова спасылацца на grodnensis.by.