крас
07

Камюніке-запрашэнне моладзі і вернікаў г. Гродна

. Паведамленні
Друк
16.04 – на набажэнства Крыжовага шляху
17.04 – на Пальмовую працэсію і св. Імшу

Умілаваныя вернікі горада Гродна, Дарагая Моладзь!
Я прашу Вас прыняць удзел у важных для нашага горада рэлігійных падзеях, каб засведчыць гэтым сваю супольнасць хрысціянскай веры і радасці.
Каханыя вернікі, асабліва маладыя! У суботу 16 красавіка збярыцеся з усіх парафій як адна сям’я на ўзгорку перад Пабернардзінскім касцёлам, каб рушыць праз пляц да гродзенскай катэдры на св. Імшу, разважаючы стацыі Крыжовага шляху.
Пачатак Крыжовага шляху а 17.30.
Дарагая Моладзь! У Пальмовую нядзелю, 17 красавіка, прыйдзіце з пальмамі на працэсію і св. Імшу. Выхад і асвячэнне пальм - а 13-й гадзіне на ўзгорку перад Пабернардзінскім касцёлам, св. Імша ў катэдры - а 14-й гадзіне.
Заахвочваю Вас як адзіную супольнасць моладзі нашага горада: будзьце Вучнямі Хрыста і Дзяцьмі Яго Касцёла, каб даць сваё сведчанне пра тое, што быць з Хрыстом – гэта значыць быць шчаслівым.
Чакаю сустрэчы з Вамі. На перажыванне часу Вялікага посту і бліжэйшых падзей з усяго сэрца ўсім
б л а с л а ў л я ю
Аляксандр Кашкевіч
Біскуп Гродзенскі
   Пры капіраванні абавязкова спасылацца на grodnensis.by.