ПРАГРАМА I ДЫЯЦЭЗІЯЛЬНАГА ДНЯ ДЗІЦЯЦІ

. Дзень Дзіцяці

1 чэрвеня 2011 г., Гродна (пар. Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі)

З 9.00  - Прыезд груп (гарбата).

10.30 – Урачыстае адкрыццё I Дыяцэзіяльнага дня дзіцяці:

  • Кароткія прамовы
  • Пераразанне стужкі
  • Песня “Пан Змёртвыхпаўстаў” (дзіцячы калектыў “Анёлкі” пар. Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гродне)
  • Выступленне танцавальнага калектыву “Радунскія салоўкі” (пар. Маці Божай Ружанцовай у Радуні).

11.10 – Актыўныя метады: забавы, гульні, развучванне танцаў, супольны спеў (сястра Марлена і пар. Св. Францішка Ксаверыя ў Гродне).

12.10 – Катэхеза. Літаратурна-музычная праграма “Пасей зерне любові” (сястра Валерыя і пар. Маці Божай Анёльскай у Гродне).

13.00 – Канцэрт песні рэлігійнай і не толькі (калектывы Soli Deo",  "Dies Domini", “Іскрынка”, пар. Беззаганнага Зачацця НПМ у Квасоўцы).

14.00 – Абед.

15.00 – Сустрэча з Бібліяй. Праца ў 5 групах (праводзяць святары).

15.30 – Падвядзенне вынікаў працы ў групах на сцэне. Кожная група прадстаўляе вынік сваёй працы (3-5 хв.).

16.00 – Падрыхтоўка да св. Імшы.

16.15 – Св. Імша пад кіраўніцтвам ксяндза біскупа Аляксандра Кашкевіча.

  • Музычнае суправаджэнне – калектыў з пар. Св. Апосталаў пятра і Паўла ў Іўі.
  • Падрыхтоўка літургіі, дары – пар. НПМ Вострабрамскай Маці Міласэрнасці, Гродна-Аўгустовак.

   Непасрэдна пасля св. Імшы – мультымедыяльная прэзентацыя “Пазнаем нашу дыяцэзію” (сястра Наталля, Ліда).

17.30 – Канцэрт гурта “Небасхіл” з Мінска.

18.30 – Падагульненне I Дыяцэзіяльнага дня дзіцяці:

Падвядзенне вынікаў конкурсаў, узнагароды.

19.00 – Гарбата і прыемны сюрпрыз (торт).

Заканчэнне I Дыяцэзіяльнага дня дзіцяці

 

   Пры капіраванні абавязкова спасылацца на grodnensis.by.