Юбілей касцёла ў Начы

Друк
Касцёл імя Унебаўзяцця  Найсвяцейшай Панны Марыі ў НачыПарафія і касцёл у Начы бяруць свой пачатак у снежні 1529 года.
    1529 год. Марыя, удава Януша Касцевіча з Падляскага ваяводства клапоціцца аб стварэнні парафіі і аплачвае будаўніцтва касцёла.
    1756 год. Князь Юзаф Кучэўскі будуе на месцы старога касцёла - новы, таксама драўляны. Да Нацкай парафіі належала ў той час каля 60 вёсак і парафія налічвала 9086 вернікаў.
    У 1891 годзе была пабудавана плябанія.
    21 красавіка 1900 года быў атрыманы дазвол на будаўніцтва новага касцёла ў вёсцы Нача.
    15 жніўня 1900 года - асвечаны вуглавы камень. Акт асвячэння правёў кс. Караль Любянец, прафесар Духоўнай семінарыі ў Вільні.
    У 1910 годзе быў пабудаваны новы касцёл з дзвюма вежамі ў раманскім стылі, падлога - з бетону. Даўжыня касцёла складае 76 аршынаў, шырыня - 30 аршынаў. Дах касцёла і вежы былі накрыты ацынкаванай бляхай. Парафія налічвала 5142 верніка.
29 чэрвеня 1915 года. Падчас урачыстасці святых Пятра і Паўла ў касцёл была прывезена фігура Журботнага Езуса і размешчана ў галоўным алтары.
    У 1935 годзе ў парафіі пражывае 6605 вернікаў.
    Да распаду Савецкага Саюзу парафія ў Начы складалася з 45 вёсак, з ліку якіх 18 - на літоўскай тэрыторыі і 27 - на беларускай зямлі.
    Цяпер у парафіі ёсць 14 вёсак: Нача, Салтанішкі, Алекшышкі, Межанцы, Толцішкі, Высокіе, Міцканцы, Белюнцы, Гінэлі, Пузелі, Салапяцішкі, Шаўры, Мацюнцы, Навасады, у якіх жыве 1180 вернікаў.
    29 чэрвеня 2010 г. біскуп Аляксандр Кашкевіч быў галоўным цэлебрантам св. Імшы. Біскуп Антоній Дзям’янка абвясціў гамілію, прысвечаную 100 годдзю святыні ў Начы.
   Пры капіраванні абавязкова спасылацца на grodnensis.by.