чэрв
14

Камюніке - запрашэнне на дыяцэзіяльную ўрачыстасць у Тракелі. Праграма ўрачыстасці

. Паведамленні
Друк

svitok

Узлюбленыя Вернікі Гродзенскай Дыяцэзіі!
Вельмі сардэчна запрашаю ўсіх на дыяцэзіяльную ўрачыстасць, якая адбудзецца 8-9 ліпеня ў санктуарыі нашай дыяцэзіі ў Тракелях. Урачыстасць распачнецца 8 ліпеня ў 21.30 і закончыцца 9 ліпеня адпустовай св.Імшой а 10-й гадзіне.

Дарагія Пілігрымы, сардэчна Вас заахвочваю: ідзіце да трона Маці Божай у Тракалях з намерам малітвы за наш Касцёл! Няхай, як і ў папярэднія гады, будзе Вас шмат на шляхах пілігрымавання з розных мясцінаў нашай дыяцэзіі.
Дарагія Дыяцэзіяне, у гэтым годзе запрашаю ўсіх да супольнай малітвы падзякі за 20 год дыяцэзіі і майго Пастырскага служэння. Захочам праз шчырую малітву даверу падзякаваць за ласкі, якімі Бог адорваў усіх на працягу 20 год існавання дыяцэзіі праз заступніцтва Марыі, Маці Касцёла і Каралевы нашых сем’яў.
Няхай значэнне пілігрымавання і глыбейшае сёлетняе перажыванне ўрачыстасці ў Тракелях прыблізяць нам разважанні над словамі марыйнага аддання новага бласлаўлёнага, Вялікага Папы Яна Паўла II: „Totus tuus – Цалкам твой, Марыя!”.  Зрабіце іх дэвізам свайго пілігрымавання!
Паважаныя святары,  законныя сёстры, узлюбленыя вернікі Гродзенскай дыяцэзіі, давяраю ўсіх апецы Маці Божай і бласлаўлёнага Яна Паўла II.
Праз іх заступніцтва выпрошваю для кожнага дар Божай Міласэрнасці і на падрыхтоўку да Дыяцэзіяльнай Урачыстасці  ў Тракелях з усяго сэрца ўсіх б л а с л а ў л я ю

 Аляксандр Кашкевіч
Біскуп Гродзенскі

Праграма дыяцэзіяльнай урачыстасці ў Тракелях

08-09.07.2011

TOTUS TUUS…” бл. Ян Павел II

8 ЛІПЕНЯ - ПЯТНІЦА:

21.30 - Марыйны Зварот і канферэнцыя “Божая Міласэрнасць - надзеяй свету”

22.00 - Адарaцыя Найсвяцейшага Сакраманту (праводзяць прадстаўнікі святароў, сёстраў законных, бацькоў, моладзі і дзяцей)

23.30 - Падрыхтоўка да Св. Імшы

9 ЛІПЕНЯ - СУБОТА:

24.00 - Марыйная працэсія і Св. Імша

02.00 - Ружанцовая малітва - Частка Святла (пар. Ліда -Фара)

03.00 - Вяночак да Божай Міласэрнасці  (пар. Іўе)

04.00 - Канцэрт гурта “AVE” (ВДС - Гродна)

05.00 - Гадзінкі ў гонар Безганнага Зачацця НПМ

06.00 - Спеў традыцыйных песень

07.00 - Падрыхтоўка да Св. Імшы

07.30 - Св. Імша, цэлебравная неапрэзбітарамі і юбілярамі

08.30 - Канцэрт гурта “Май”  (пар.  Квасоўка)

09.30 - Падрыхтоўка да Св. Імшы

10.00 - Адпустовая Св. Імша

   Пры капіраванні абавязкова спасылацца на grodnensis.by.