чэрв
28

Праграма на тэлебачанні

Каталіцкая праграма “Сімвал Веры” ў ліпені будзе трансліравацца на тэлеканале “Беларусь-2” 10 і 24 ліпеня. У чарговых праграмах будуць паказаны фрагменты з жыцця Касцёла на Гродзеншчыне. 10 ліпеня можна будзе ўбачыць, як у дыяцэзіі адбывалася IV Парафіяда дзяцей і моладзі, а выпуск 24 ліпеня будзе прысвечаны побыту а. Джэймса Манджакала ў нашай дыяцэзіі. Праграма ствараецца пры дапамозе Каталіцкай тэлестудыі Гродзенскай дыяцэзіі і Дзяржаўнага тэлебачання. Запрашаем да прагляду чарговых каталіцкіх праграм.
чэрв
28

XIV Пілігрымка вырушае з Гродна

Сёлета пілігрымка ў Тракелі з Гродна вырушае 2 ліпеня пасля ўрачыстай св. Імшы, якая адбудзецца ў катэдры а 9-й гадзіне. Урачыстую св. Імшу адправіць і блаславіць пілігрымаў кс. біскуп Аляксандр Кашкевіч. Гэта ўжо 14-я пешая пілігрымка, якая з’яўляецца адной з найбольш шматлікіх у нашай дыяцэзіі.

Падрабязней...

чэрв
27

Убачыць сусвет у іншым чалавеку: у Гродне паказалі стужкі-лаўрэаты Фестывалю “Magnificat”

reha-magnificat3Упершыню ў Гродне ладзіўся шырокі паказ дакументальнага хрысціянскага кіно. Завабіць гледача на такі жанр даволі цяжка. Аднак зала кінатэатра “Чырвоная зорка” падчас двух дзён паказу стужак-лаўрэатаў Фестывалю хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм “Magnificat” была запоўнена цалкам. І як падчас паказу асаблівага хітовага фільма, каля касы стаялі людзі і пыталі лішні білецік: квіткоў на ўсіх ахвотных гледачоў не хапіла.

Падрабязней...

чэрв
27

Рэнавацыя місій у Вішневе

Пан Езус ад свайго імя паслаў Апосталаў на цэлы свет. Да сённяшняга дня Хрыстос у Касцёле праз паслугу місіянераў прыходзіць у нашыя сэрцы. Год таму ў нашай парафіі мы перажывалі 200-ю гадавіну ўмуравання вугольнага каменя. Да святкавання гэтай урачыстасці мы рыхтаваліся праз адвэнтавыя і велікапосныя рэкалекцыі, а напярэдадні – праз святыя місіі.

Падрабязней...

чэрв
27

Канцэрт у Гервятах у падтрымку рэстаўрацыйных прац у касцёле

Канцэрт арганнай і вакальнай музыкі адбудзецца ў гервяцкім касцёле Святой Тройцы (Астравецкі раён) 30 чэрвеня. Перад гледачамі выступяць салістка Нацыянальнага акадэмічнага аркестра сімфанічнай і эстраднай музыкі Таццяна Глазунова (вакал), інструменталіст гэтага ж аркестра Іван Кучарэнка (арган) і арганіст касцёла Святой Тройцы Андрэй Міхневіч. Сродкі ад продажу білетаў пойдуць на рамонт касцёла. Гервяцкі касцёл пабудаваны ў 1899-1903 гг. у стыле неаготыкі. Гэта другі па вышыні касцёл у Беларусі – 64 метры
чэрв
25

У Лідзе адбылася II Дыяцэзіяльная сустрэча настаўнікаў і выхавацеляў

23 чэрвеня ў парафіі Божай Міласэрнасці (Ліда-Маладёжны) адбылася II Дыяцэзіяльная сустрэча выкладчыкаў, настаўнікаў і выхавацеляў, на якую з’ехалася каля 200 настаўнікаў і выхавацеляў з розных навучальных устаноў, школ, універсітэтаў.

Падрабязней...

чэрв
25

Урачыстае заканчэнне перыгрынацыі копіі абраза Езуса Міласэрнага: фотарэпартаж

Самая маленькая парафія ў Новай Рудзе ледзь ці не ўпершыню ў сваёй гісторыі сабрала такую вялікую колькасць вернікаў з розных мясцовасцей. У гэты дзень 24 чэрвеня адбылося ўрачыстае заканчэнне перэгрынацыі абраза Езуса Міласэрнага, які за год трапіў ва ўсе касцёлы нашай дыяцэзіі. Уласна арыгінал іконы, напісаны Казіміроўскім паводле сведчанняў св. Фаўстыны Кавальскай, вельмі доўга захоўваўся ў касцёле ў Новай Рудзе. 30 гадоў абраз Езуса Міласэрнага знаходзіўся паміж прэсбітэрыем і нефам высока на сцяне, ажно пакуль не ўзнікла пагроза яго знікнення. Абраз патаемна вывезлі ў Вільню. Некаторыя ўдзельнікі той складанай аперацыі таксама прысутнічалі на ўрачыстай св. Імшы з нагоды заканчэння перэгрынацыі абраза Езуса Міласэрнага.

Поўны тэкст матэрыяла чытайце ў новым нумары газеты "Слова жыцця", які з'явіцца на парафіях 8 ліпеня.
чэрв
25

Заўтра ў Пералом прыязджаюць айцы капуцыны з усёй Беларусі

Kosciol w przel od lew br karol i kryspin26-27 чэрвеня ў Пераломе адбудзецца ўрачыстасць, на якую збяруцца айцы капуцыны з усёй Беларусі. Свята прымеркавана да ўгодкаў прыезду першых айцоў капуцынаў у Пералом. Урачыстасць пачнецца 26 чэрвеня, калі ў Пералом прыедуць прадстаўнікі гэтага ордэна з Беларусі і госці з-за мяжы.

Падрабязней...

   Пры капіраванні абавязкова спасылацца на grodnensis.by.