вер
10

Рэктары семінарый з розных краін сустрэліся ў Тарнове

Каля ста рэктараў дыяцэзіяльных і манаскіх семінарый з усёй Польшчы прынялі ўдзел у агульнапольскай канферэнцыі, якая адбылася ў Тарнове 4-6 верасня. “Складаная прастора семінарыйнай фармацыі” – такім быў дэвіз сустрэчы кіраўнікоў духоўных навучальных устаноў. Беларусь на канферэнцыі прадстаўлялі рэктар Гродзенскай ВДС кс. Юзаф Станеўскі і рэктар Пінскай семінарыі кс. д-р Ян Саламон.

Падрабязней...

вер
06

Запрашаем у пілігрымку сем'яў у Капцёўку

Пілігрымка сем’яў у санктуарый Маці Божай Яснагурскай у Капцёўку на пачатак школьнага і катэхетычнага года адбудзецца 16 верасня.
Праграма пілігрымкі наступная:
7.00 – св. Імша ў францішканскім касцёле
8.00 – выхад пілігрымаў
12.30 – вітанне пілігрымаў у Капцёўцы
13.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці
13.15 – урачыстая св. Імша. Пасля св. Імшы адбудзецца прадстаўленне парафіяльных груп.
17.00 – ад’езд
Сардэчна ўсіх запрашаем у пілігрымку!
вер
05

Ватыкан дамовіўся з Apple

Ватыканская выдавецкая кнігарня (Watykańska Księgarnia Wydawnicza) падпісала пагадненне з Apple – амерыканскай карпарацыяй, якая займаецца праектаваннем і вытворчасцю электронікі, праграмнага забеспячэння і персанальных камп’ютараў. Яго мэтай з’яўляецца “штораз лепшы доступ тэкстаў Бенедыкта XVI у электронным фармаце”, асабліва ў смартфонах і камунікатарах.

Падрабязней...

вер
05

Сёння згадваем асобу бл. Маці Тэрэзы з Калькутты

Маці Тэрэза, народжаная Agnes Gonxha Bojaxhiu, нарадзілася 26 жніўня 1910 г. у Скоп’е, на тэрыторыі сённяшняй Македоніі, у албанскай сям’і. Маючы 18 гадоў, уступіла ў ірландзкую супольнасць ларэтанак, дзе прыняла імя Тэрэза і выехала ў Індыю. Там сутыкнулася з вялікай беднасцю ў Калькуцце і ўжо адразу вырашыла закласці новую манаскую супольнасць, якая занялася бы апекай над найбяднейшымі.

Падрабязней...

вер
04

Адбылася акцыя памяці дзяцей, якія загінулі на дарогах

У Гродне, а таксама Слоніме, Лідзе і Смаргоні 3 верасня адбыліся акцыі памяці дзяцей, якія загінулі на дарогах Гродзеншчыны. Найбольш маштабна акцыя адбылася ў Гродне. Вучні 12-й школы ўтварылі жывы калідор па вул. Горкага, трымаючы ў руках плакаты з напісанымі імёнамі і ўзростам дзетак, якія загінулі ў аўтакатастрофах цягам апошніх 5 гадоў. За гэты час 29 дзіцячых жыццяў забралі дарожныя аварыі.

Падрабязней...

жнів
31

З чым пачынае чарговы навучальны год Гродзенская семінарыя?

Распачынаецца новы навучальны год ва ўсіх навучальных установах. У Гродзенскай семінарыі пачатак навучання некалькі адрозніваецца ад іншых устаноў – спачатку семінарысты возьмуць удзел у рэкалекцыях, а першакурснікі пройдуць 10-дзённы падрыхтоўчы курс. З якімі зменамі і якім настроем распачынае чарговы навучальны год Гродзенская вышэйшая духоўная семінарыя, мы распыталі яе рэктара кс. Юзафа Станеўскага.

Падрабязней...

жнів
30

Кангрэс каталіцкіх СМІ: Першы блін не комам

Першы Кангрэс каталіцкіх СМІ адбыўся ў Гродне 24-26 жніўня 2012 года. Сустрэча сабрала ў будынку Вышэйшай духоўнай семінарыі некалькі дзясяткаў працаўнікоў сферы камунікацыі Беларусі і бліжэйшага замежжа. Ініцыятарам сустрэчы выступіў Мітрапаліт арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, які сам, будучы медыйнай персонай, не баіцца журналістаў і заўсёды ахвотна з’яўляецца ў СМІ. У яго слушным разуменні праблем, што стаяць перад сродкамі масавай камунікацыі, і не толькі каталіцкімі, мог пераканацца кожны прысутны. “Шчыра захапляюся падыходам арцыбіскупа да СМІ. Яго погляды ў гэтай сферы вельмі грунтоўныя і каталіцкія”, – напісаў у сваім мікраблогу айцец Мікола Мышоўскі, рэдактар украінскага каталіцкага часопіса “Credo”. У падобным духу выказалася і Алена Кулыгіна з Рэлігійна-інфармацыйнай службы Украіны: “Мы ва Украіне толькі спрабуем данесці да сваіх іерархаў тое, што падчас кангрэса казаў Мітрапаліт”.
Поўны тэкст матэрыяла па выніках кангрэсу чытайце ў новым нумары "Слова жыцця", які з'явіцца на парафіях 9 верасня.
жнів
30

Кшыштаф Зануссі: Чалавек сам адказвае за тое, што глядзіць

Выказванні Кшыштафа Занусіі, які быў галоўнай “зоркай” першага дня кангрэса, інтэрнэт-карыстальнікі з ходу расцягвалі на цытаты. Цікавейшыя фрагменты яго разважанняў мы прадстаўляем у гэтай выбарцы.
 

Падрабязней...

   Пры капіраванні абавязкова спасылацца на grodnensis.by.