Пастырскі ліст ксяндза біскупа Аляксандра Кашкевіча на І нядзелю Вялікага посту 2012 года

Друк
Умілаваныя ў Хрысце Пану Браты і Сёстры!

Мы чарговы раз перажываем літургічны перыяд Вялікага посту. Гэты асаблівы час ласкі павінен нас духоўна падрыхтаваць да сустрэчы з Уваскрослым Хрыстом у радаснае свята Вялікадня. Таму ўжо цяпер варта задумацца, як нам правесці гэтыя 40 дзён посту, каб атрымаць як мага большы духоўны плён як у асабістым жыцці кожнага з нас, так і ў жыцці ўсяго грамадства.

Падрабязней...

Пастырскі ліст біскупа Аляксандра Кашкевіча на першую нядзелю Адвэнту 2011 года

Друк
Улюбёныя ў Хрысце Браты і Сёстры!

Сённяшняя нядзеля распачынае асаблівы перыяд касцёльнага літургічнага года, якім з’яўляецца Адвэнт. Стоячы на парозе новага літургічнага года, мы паглыбляемся ў адвэнтавую атмасферу радаснага чакання прыходу Пана.

Падрабязней...

Пастырскі ліст ксяндза біскупа Аляксандра Кашкевіча на пачатак новага школьнага і катэхетычнага года

Друк
list2
“Дазвольце дзецям прыходзіць да Мяне, не забараняйце ім; бо да такіх належыць валадарства Божае (Мк 10,14)

Умілаваныя ў Хрысце Браты і Сёстры!


Хутка мінулі дні летняга адпачынку дзяцей і моладзі. Распачаўся чарговы школьны і катэхетычны год. Ва ўсіх школах нашай краіны прагучаў першы званок. Гэта быў знак пачатку чарговага перыяду ўзрастання вялікай колькасці дзяцей і моладзі ў мудрасці і ласцы ў Бога і людзей.

Падрабязней...

Пастырскі ліст ксяндза біскупа Аляксандра Кашкевіча з нагоды 20-годдзя дыяцэзіі і перэгрынацыі абраза Міласэрнага Езуса

Друк
Умілаваныя ў Хрысце Пану Браты і Сёстры! Дарагія дыяцэзіяне!
Набліжаецца гістарычная хвіліна, калі Святы Айцец Бэнэдыкт XVI паўнамоцтвам Наступніка Святога Пятра абвясціць усяму свету, што Божы Слуга Ян Павел ІІ з’яўляецца Благаславёным. Гэта адбудзецца ва ўрачыстасць Божай Міласэрнасці, 1 мая, на плошчы Святога Пятра ў Рыме. Мы выкажам тады вялікую ўдзячнасць Пану Богу за дар для ўсяго Паўсюднага Касцёла – дар благаславёнага Яна Паўла ІІ.

Падрабязней...

Пастырскі ліст Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі на VIII Нацыянальны дзень "Caritas"

Друк
«Просьба Езуса да самаранкі: “Дай мне піць” (Ян 4, 7), якая гучыць у літургіі трэцяй нядзелі Вялікага посту, выражае прагненне кожнага чалавека прагненне Бога - і хоча абудзіць у нашым сэрцы жаданне дару крыніцы “вады, якая цячэ ў жыццё вечнае” (в. 14): гэта дар Духа Святога, які робіць хрысціянаў “сапраўднымі вызнаўцамі”, якія “будуць пакланяцца Айцу ў Духу і праўдзе”».
Бэнэдыкт XVI, Пасланне на Вялікі пост 2011 г.

Падрабязней...

Ліст Ксяндза Біскупа да ўдзельнікаў футбольнага турніру ў Слоніме

Друк

ПРЫВІТАЛЬНЫ ЛІСТ КС. БІСКУПА АЛЯКСАНДРА КАШКЕВІЧА

да арганізатараў і ўдзельнікаў футбольнага турніру ў Слоніме




Гродна, 23.11.2010

Узлюбленыя ў Хрысце!

Паважаныя арганізатары і ўдзельнікі футбольнага турніру, прысвечанага памяці Слугі Божага Яна Паўла II!

   Хачу з усяго сэрца прывітаць Вас і выказаць сваю радасць з той нагоды, што Вы збіраецеся ў Слоніме на гэтыя некалькі дзён, як адна хрысціянская сям’я, з розных мясцін Гродзеншчыны. Цешуся, што Вы сабраліся на гэтым турніры, каб праз спаборніцтва падкрэсліць сваю прыналежнасць да Хрыстуса, нашага адзінага Збаўцы.  Доказам гэтага для іншых няхай з’яўляюцца Ваш знак крыжа і ўзаемная малітва перад пачаткам кожнай гульні!

Падрабязней...

Ліст Ксяндза Біскупа ў падтрымку дабрачыннай акцыі моладзі

Друк

Ліст Ксяндза Біскупа ў падтрымку дабрачыннай акцыі моладзі


Гродна, 24.11.2010

  Вялебным Ксяндзам Пробашчам і Адміністратарам Гродзенскай дыяцэзіі


Вялебны Ксёндз Пробашч,

    Валанцёры горада Гродна разам з моладзю арганізуюць у перыяд Адвэнту акцыю дапамогі дзецям у Дамах дзіцяці  і пажылым людзям у Дамах пажылых людзей пад дэвізам “Стань памочнікам святога Мікалая”.

Падрабязней...

Пастырскі ліст Ксяндза Біскупа Аляксандра Кашкевіча на Адвэнт 2010 года

Друк

Пастырскі ліст ксяндза біскупа Аляксандра Кашкевіча на адвэнт 2010 года


   Умілаваныя Браты і Сёстры ў Хрысце Пану нашым Збавіцелі!

   Пан Бог дае нам ласку зноўку распачаць і перажываць перыяд Адвэнту. Чатыры тыдні Адвэнту – гэта выраз чакання здзяйснення Божых абяцанняў. Гэтыя абяцанні звязаны перад усім з чаканнем паўторнага прыходу Пана Езуса. Па меры таго, як мы будзем набліжацца да святаў Божага Нараджэння, мы будзем прыгадваць Яго першы радасны сыход на зямлю ў людскай постаці. У гэты час мы будзем перажываць радаснае чаканне Божага Сына, усіх людзей, якія маюць надзею ў Пану Богу.
   У пацверджанне гэтага мы пачулі фрагмент Евангелля паводле св. Мацвея аб паставе, якая найлепш акрэслівае хрысціяніна. Гэта пастава свядомага чакання паўторнага прыходу Езуса Хрыстуса: "Дык чувайце, бо не ведаеце, у які тэрмін прыйдзе Госпад ваш. А гэта ведайце, што, калі б Гаспадар дому ведаў, а якой гадзіне злодзей мае прыйсці, напэўна, пільнаваў бы і не дазволіў уламіцца ў дом свой. Таму і вы будзьце гатовыя, бо ў гадзіну, якой вы не ведаеце, Сын Чалавечы прыйдзе" (Мц 24,42-44).
    Умілаваныя Браты і Сёстры, чаканні ўпісаны ў наша хрысціянскае жыццё. Без іх цяжка было б уявіць людскую штодзённасць. Праз чаканні выражаюцца нашыя жаданні і туга па Богу і іншаму чалавеку.

Падрабязней...

   Пры капіраванні абавязкова спасылацца на grodnensis.by.