Каранацыя МБ Гудагайскай

Друк

Пастырскі Ліст кс. Біскупа Аляксандра Кашкевіча
перад урачыстасцю каранацыі цудадзейнага абраза Маці Божай Гудагайскай

Узлюбленыя дыяцэзіяне!

У набожнасці жыхароў нашага краю нямала часу і месцаў прысвячаецца Найсвяцейшай Панне Марыі. Вернікі разам са сваімі душпастырамі правяць у касцёлах спецыяльныя набажэнствы, вызнаючы веру ў магутнае заступніцтва Марыі ва ўсіх патрэбах людскога жыцця.

Кіруючыся Божым Провідам і спрадвечнай мудрасцю, Касцёл уклаў гадавы літургічны цыкл марыйных святаў і успамінаў. Божы люд паглыбляе сваю веры ў збаўчую рэчаіснасць неба, аддаючы сябе пад мацярынскую апеку Божай Маці. Яна вядзе нас і заступаецца за нас. У знак даверу і адданасці Найсвяцейшай Панне Марыі мы называем Яе нашай Каралевай і Пані.

Падрабязней...

Пастырскі ліст на Вялікі Пост 2007

Друк

Узлюбленыя ў Хрысце Пану – Браты і Сёстры!

У Папяльцовую сераду мы распачалі перыяд Вялікага посту, які скіроўвае нашу ўвагу на неабходнасць духоўнага адраджэння. Асабліва выразна ўказвае на гэта цырымонія асвячэння попелу, калі, пасыпаючы ім нашы галовы, святар кажа: “Памятай, чалавеча, што ты прах і ў прах вернешся”. Пан Езус, Які ведае ўмовы нашага жыцця, выразна заклікае нас, каб мы збіралі для неба тыя скарбы, якія не спаліць агонь і не знішчыць вада.
    Такім незнішчальным скарбам будзе духоўнае развіццё нашай асобы, якое заснавана на тым, каб безупынна імкнуцца да Бога, аддаваць Яму асаблівую хвалу і трываць з Ім у сціслым адзінстве. Гэта называецца рэалізацыяй нашай святасці, для якой апошняй мяжой стане ўдзел у вечным жыцці Бога.

Падрабязней...

Усеагульнае пакліканне да святасці. Пастырскі Ліст КККБ.

Друк

ПАСТЫРСКІ ЛІСТ

Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі

У імя Божае мы распачалі Новы 2007 Год Панскі. Бог у сваёй бясконцай ласкавасці дазволіў нам увайсці ў чарговы год трэцяга тысячагоддзя. 2006 год, які ўжо стаў набыткам гісторыі, вернікі Каталіцкага Касцёла на Беларусі перажывалі ў духу «памяці пра Божага Слугу Яна Паўла ІІ і пра яго навучанне», дзякуючы такім чынам за дар гэтага вялікага Папы і спасцігаючы багацце навукі, якую ён пакінуў нам пасля 26 гадоў пантыфікату. Згодна з рашэннем Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, мы будзем перажываць бягучы год нашай зямной пілігрымкі пад дэвізам: «Усеагульнае пакліканне да святасці».

Падрабязней...

Пастырскі ліст на Адвэнт 2006 г.

Друк

       Узлюбленыя ў Хрысце Пану Браты і Сёстры!

Сёння мы стаім на парозе новага касцельнага года. Як заўсёды, пачынаем яго Адвэнтам, які рыхтуе нас да ўрачыстасці Нараджэння Езуса Хрыста, а таксама з'яўляецца чаканнем Яго паўторнага прыходу напрыканцы свету. Паколькі нам невядомы час паўторнага прыходу Хрыста ў свет, у сённяшнім Евангеллі Ён сам заклікае нас да безупыннага чування: 'Глядзіце, каб сэрцы вашы не былі абцяжараныя абжорствам і п'янствам, і клопатамі гэтага жыцця, каб дзень той не заспеў вас знянацку... таму чувайце і маліцеся ў кожны час, каб змаглі пазбегнуць усяго таго, што наступіць, і стаць перад Сынам Чалавечым" (Лк 21,34.36). Падчас адмысловых Раратніх святых Імшаў разам з шматліка сабранымі дзецьмі, моладдзю і старэйшымі людзьмі мы будзем праз сімвалы цемры і святла, словы і спеў выказваць самоту па Богу. якой глыбока пранікнуты нашы сэрцы. Паўтараючы часта заклік: "Прыйдзі. Пане Езу!'' мы шырока адчыняем дзверы нашых сэрцаў і прагнем запрасіць туды Збавіцеля, які даўно ўжо гэтага чакае.

 

Падрабязней...

   Пры капіраванні абавязкова спасылацца на grodnensis.by.