Пастырскі Ліст на І нядзелю Вялікага Посту 2010

Друк
Як і штогод, у першую нядзелю Вялікага посту  вернікі гродзенскай дыяцэзіі слухалі  вялікапоснае пасланне  біскупа  Аляксандра. Пастырскі ліст у гэтым  годзе быў прысвечаны Году Святарства і стаў заклікам да ўзаемнай адказнасці вернікаў за пастырскую дзейнасць святароў у Гродзенскай дыяцэзіі.
Дарагія Браты ў святарстве, узлюбленыя дыяцэзіяне!
Перыяд  Вялікага посту – гэта час нашай  падрыхтоўкі да дня Уваскрашэння Пана, калі мы павінны ажыўляць веру ў Езуса Хрыста і аказваць Яму ўдзячнасць за наша адкупленне, завяршэннем якога стаў Крыж. Гэта выражэнне нашай падзякі Езусу за тое, што Ён бясконца палюбіў нас і застаўся з намі. У гэтым годзе мы асаблівым чынам складаем Яму падзяку за сакрамэнт святарства, які Ён устанавіў ў Вялікі Чацвер, і за тое, што Ён безупынна, праз паслугу святароў, прыходзіць на алтар падчас кожнай Эўхарыстыі. У гэтай падзяцы мы яднаемся са Святым Айцом Бэнэдыктам XVI, які 19 чэрвеня 2009 года, ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса, распачаў ва Усеагульным Касцёле Год Святарства. Нагодай для яго ўстанаўлення паслужылі 150-тая гадавіна смерці св. Яна Вяінэя, пробашча з Арс. Таму ў гэтым пастырскім лісце я хачу разам з вамі, дарагія дыяцэзіяне, засяродзіць увагу на святарскім пакліканні.

Падрабязней...

Урачыстасць Хрыста Валадара (Семінарыйная нядзеля) 2009 г.

Друк

Умілаваныя  ў Хрысце Браты  і Сёстры!

Урачысты  спеў “Езус Хрыстус – Пераможца, Пан Сусвету і Валадар!” гучыць у нашых святынях у гэтую нядзелю, адзначаючы яе асаблівы характар, бо сёння каталіцкі Касцёл адзначае ўрачыстасць Хрыста – Валадара Сусвету. Гэтая ўрачыстасць бярэ свой пачатак у 1925 годзе, калі Папа Піўс ХІ абвясціў Хрыста Валадаром Сусвету і зацвердзіў святкаванне ўрачыстасці на апошнюю нядзелю літургічнага года.
   Сёння мы, вернікі каталіцкага Касцёла, удзельнічаем у набажэнствах, вызнаваючы, што Хрыстос з’яўляецца нашым Панам. Мы прызнаем у Ім Валадара Сусвету і адначасова сцвярджаем, што Ён – Валадар нашых сэрцаў. З Хрыстом мы суадносім вобраз Сына Чалавечага з кнігі Даніэля, які прыходзіць “з нябеснымі аблокамі”. Мы моцна верым, што менавіта Хрысту Бог даверыў “уладу, і гонар, і валадарства”, і што “ўлада Ягоная - вечная ўлада, якая не адымецца, і валадарства Ягонае не будзе знішчана” (пар. 1 чытанне, год В). І калі мы разважаем сёння над зместам другога чытання, узятага з кнігі Апакаліпсіса Святога Апостала Яна, што паказвае нам забітага Баранка, які сядзіць на троне хвалы, то сцвярджаем, што Хрыстос – Валадар зямных каралёў. Хрыстос – верны Сведка, бо Ён дае сведчанне таму, што бачыў у Айца і што ад Яго пачуў.

Падрабязней...

Пастырскі Ліст на Адвэнт 2009 Год Пана

Друк

Узлюбленыя Вернікі гродзенскай дыяцэзіі – Браты і Сёстры!

У мінулую нядзелю мы распачалі перыяд духоўнай падрыхтоўкі да свята Божага Нараджэння, які называем Адвэнтам. Гэты час у Касцёле адносіцца да часу, напоўненага радаснай падрыхтоўкай да святаў, з якімі мы звязваем сэнс нашага хрысціянскага жыцця. Пад знешняй заслонай падрыхтоўкі да святаў, прыгожых забавак, думак пра добрыя падарункі блізкім мы атрымалі шанц зноўку зазнаць цяпло сустрэчы з Богам і з Хрыстом у іншым чалавеку.
    Мы пачулі ў словах Евангелля, прызначанага на II Нядзелю Адвэнту, словы прарока Ісаі, якія сцвердзіліся ў адкрыцці св. Яна Хрысціцеля: “Голас таго, хто кліча ў пустыні: падрыхтуйце дарогу Пану, выпрамляйце Яму сцежкі. Кожная даліна ўзвысіцца, кожная гара і пагорак панізяцца і выбоістыя дарогі стануць раўнінай“. Як вынікае з закліку прарока, нашым заданнем на надыходзячыя святы з’яўляецца перш за ўсё падрыхтоўка Езусу Месіі Дарогі – дарогі праўды, дарогі любові, дарогі дабрыні. Гэта тая Дарога, да якой увесь час заклікае нас Бог праз голас сумлення, сутнасць Божых Загадаў і голас навучаючага Касцёла.

Падрабязней...

Пастырскі ліст на Першую нядзелю Адвэнта 2008 г.

Друк
Умілаваныя ў Хрысце Пану Браты і Сёстры!
Ужо доўгі час Усеагульны Касцёл асаблівым чынам разважае над постаццю св. Паўла. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI аб’явіў перыяд з 28 чэрвеня 2008 г. да 29 чэрвеня 2009 г. Юбілейным Годам св. Паўла ў гонар 2000-й гадавіны яго нараджэння. Таму я хачу і ў гэтым пастырскім лісце разам з Вамі паразважаць пра асобу вялікага Апостала Народаў.
Саўл - пасля навяртання – Павел - паходзіў з Тарса (цяпер Тарсус у Турцыі). Нарадзіўся ён у 8 годзе пасля нараджэння Езуса Хрыста ў заможнай габрэйскай сям’і, якая забяспечыла яму добрую адукацыю. Ён стаў руплівым паслядоўнікам і абаронцам веры ў адзінага Бога, Які адкрыў сябе ў Старым Запавеце. Упэўнены ў сваёй праўдзе, Саул-Павел змагаўся з паслядоўнікамі Езуса з Назарэта як са здраднікамі і жорстка іх пераследаваў. Як піша аўтар Дзеяў Апосталаў, «Саўл жа пустошыў царкву, урываючыся ў дамы, і, хапаючы мужчын і жанчын, аддаваў іх у вязніцу» (Дз 8,3). З гэтай мэтай ён накіраваўся ў Дамаск, куды ўцяклі з Ерузалема ад пераследаванняў шматлікія веруючыя ў Хрыста. Аднак на іх абарону стаў сам Хрыстос. У браме Дамаска Паўла ахінае бляск і любоў Уваскрэслага; Божая моц нязвыклым святлом спыняе яго і, падаючы на зямлю, ён чуе голас: «Саўл, Саўл, чаму ты пераследуеш Мяне? Ён жа сказаў: «Хто Ты, Пане?» А той адказаў: «Я Езус, якога ты пераследуеш»(Дз 9,4-5).

Падрабязней...

Пастырскі Ліст на Вялікі Пост 2008 г.

Друк

Умілаваныя ў Хрысце Пану Браты і Сёстры!

Умілаваныя ў Хрысце Пану Браты і Сёстры! Мы распачалі Вялікі Пост. Бог асаблівым чынам заклікае ўсіх да навяртання. Дае час, каб мы глыбей паглядзелі на сваё жыццё, на ўжо пройдзены шлях і на дарогу, якую яшчэ трэба прайсці. Аналізуючы рэчаіснасць, у якой мы жывем, мы ўсведамляем сабе, што свет без Бога - смутны і безнадзейны. Гэта падкрэслівае Хрыстос у сённяшнім Евангеллі. На спакуслівыя прапановы д’ябла, якія датычаць саманадзейнасці ў матэрыяльным дабрабыце і багацці, велічы і ўлады, гучыць моцны адказ: ”Ідзі прэч, д’ябле!.. Не хлебам адзіным жыве чалавек, але кожным словам, якое паходзіць з вуснаў Божых” (Мт 4,4).
    Таму Святы Айцец Бэнэдыкт XVI у сваёй Энцыкліцы “Spe Salvi” падкрэслівае, што “чалавек мае розныя надзеі, малыя і вялікія – розныя ў розныя хвіліны жыцця. Часам здаецца, што здзяйсненне адной з гэтых надзей цалкам яго задаволіць і што ён не будзе ўжо жадаць іншых (...) Аднак становіцца зразумелым, што чалавек патрабуе іншай надзеі, якая ідзе далей” (30). З пачуццем глыбокай надзеі мы ўглядаемся ў бязмежную любоў Бога, які першы выйшаў да грэшнага чалавека са сваім дарам міласэрнасці і “так палюбіў Бог свет, што Сына Свайго Адзінароднага даў, каб кожны, хто верыць у Яго, не памёр, але меў жыццё вечнае”(Ян 3,16).

Падрабязней...

Пастырскі ліст з нагоды Беатыфікацыі Cлугі Божага кс. Міхала Сапоцькі

Друк

Пастырскі ліст ксяндза біскупа Аляксандра Кашкевіча

з нагоды Урачыстасці Беатыфікацыі Cлугі Божага кс. Міхала Сапоцькі, якая адбудзецца 28 верасня 2008 г у Беластоку 

Умілаваныя вернікі Гродзенскай дыяцэзіі! 

 Запрашаю Вас да падзякі Пану Богу за дар новага благаславёнага для нашай зямлі Слугі Божага кс. Міхала Сапоцькі. Дэкрэт аб гераічнасці яго цнотаў выдала Апостальская Сталіца ў снежані мінулага году, а ўрачыстасць беатыфікацыі адбудзецца 28 верасня бягучага года ў Беластоку. Ад гэтай хвіліны зможам афіцыйна прасіць аб заступніцтве Благаславёнага Сына нашай зямлі.

Падрабязней...

Урачыстасць падзякі за дар Беатыфікацыі бл. Цэліны Бажэнцкай

Друк

Пастырскі Ліст ксяндза біскупа Аляксандра Кашкевіча з нагоды ўрачыстасці падзякі ў Гродзенскай дыяцэзіі за дар беатыфікацыі благаславёнай Цэліны Бажэнцкай.

Узлюбленыя вернікі Гродзенскай дыяцэзіі!

Жыццё Святых - гэта гонар Паўсюднага Касцёла. Мы спасылаемся на заслугі іх жыцця, калі прыходзім з просьбамі прад трон Божы і верым, што Бог прыслухоўваецца да іх малітваў. Тое, што Святыя трываюць у духоўнай лучнасці з намі, мы вызнаем у Сімвале Веры словамі “веру у еднасць Святых”. І безумоўна, асаблівая лучнасць звязвае іх з жыхарамі той зямлі, адкуль яны паходзілі і дзе жылі.
27 кастрычніка 2007 года ў Базыліцы святога Яна на Латэране адбылася беатыфікацыя сястры змёртвыхпаўстанкі Цэліны Бажэнцкай. На жаль, не ўсе вернікі мелі магчымасць прысутнічаць на гэтай урачыстасці. Я б хацеў заахвоціць вас, дарагія дыяцэзіяне, каб вы бліжэй пазнаёміліся з жыццём благаславёнай Цэліны і таму запрашаю ўсіх зацікаўленых на ўрачыстасць падзякі за дар яе беатыфікацыі, якая адбудзецца 2 мая бягучага года ў Заневічах каля Гродна. Менавіта з гэтай парафіяй і гэтым кутком гродзенскай зямлі быў звязаны доўгі перыяд жыцця благаславёнай.

Падрабязней...

List Pasterski na adwent 2007

Друк

Umiłowani w Chrystusie Panu Bracia i Siostry!

    W dniu dzisiejszym stajemy u progu nowego roku kościelnego zwanego Adwentem, czyli oczekiwaniem na narodzenie Jezusa Chrystusa. Powtarzając często wezwanie „Przyjdź Panie Jezu", pragniemy podczas Mszy Świętych Roratnych szeroko otworzyć drzwi naszych serc i zaprosić czekającego już od dawna Zbawiciela. On w dzisiejszej Ewangelii wzywa nas do czuwania i przygotowania swojego życia na Jego przyjście: ”bądźcie gotowi, bo w chwili, której się nie domyślacie, Syn Człowieczy przyjdzie(Mt 24,44).

Падрабязней...

   Пры капіраванні абавязкова спасылацца на grodnensis.by.