Шаноўныя святары, вялебныя сёстры, дарагія браты і сёстры ў Хрысце!

Друк
PDF
2 мая ў 3.00 на 79-м годзе жыцця адышоў да дому Пана а. Руфус Перэйра. Многія з нас сустракаліся з айцом на рэкалекцыях у Росі. Многія з нас дзякуюць яму за змены ў сваім жыцці і паслузе, за новае нараджэнне. Дзякуючы гэтаму Божаму інструменту многія адчулі ласку аздараўлення і вызвалення.
Таму запрашаем прыняць удзел у св. Імшы, ахвяраванай за а. Руфуса, якая адбудзецца ў Росі 19 мая ў 11.00.
Кс. Чэслаў Паўлюкевіч

Запрашаем на імяніны ксяндза біскупа

Друк
PDF
3 мая ў катэдры будзе адпраўлена ўрачыстая св. Імша а 12-й гадзіне з нагоды імянін Яго Эксэленцыі ксяндза біскупа Аляксандра Кашкевіча. Урачыстую св. Імшу адправіць Дастойны Салінізант. Супольна выпрашайма Божага бласлаўлення для нашага ксяндза біскупа.

Нумар газеты “Слова жыцця”

Друк
PDF
Нумар 9 (349), 29 красавіка 2012 годаВыйшаў чарговы нумар газеты “Слова Жыцця”, які можна набыць у парафіях з нядзелі, 29 красавіка, у дыяцэзіяльнай кнігарні па вуліцы К. Маркса, 4 або прачытаць на інтэрнэт-старонцы www.slowo.grodnensis.by.

У гэтым нумары:
- касцёл св. Роха ў Грандзічах
- не бойцеся адказваць “Так”: размова з кс. рэктарам Ю. Станеўскім
- свята маленькіх вернікаў: як навучаць дзяцей веры ў Бога?
- навошта Касцёлу супольнасць?
- рубрыка для дзяцей
- і іншыя цікавыя артыкулы

Новы нумар газеты “Слова жыцця”

Друк
PDF
gazeta07 byВыйшаў чарговы нумар газеты “Слова Жыцця”, які можна набыць у парафіях з нядзелі, 1 красавіка, у дыяцэзіяльнай кнігарні па вуліцы К. Маркса, 4 або прачытаць на інтэрнэт-старонцы www.slowo.grodnensis.by.

У гэтым нумары:
- ІІІ рэкалекцыйная навука: аб споведзі
- Duc In Altum: разважанні алюмнаў
- Абрады Пасхальнага Трыдууму
- Навіны дыяцэзіі, Беларусі і свету
- і іншыя цікавыя артыкулы

Навучанне для псіхатэрапеўтаў і псіхолагаў

Друк
PDF
Псіхолагі і псіхатэрапеўты запрашаюцца на навучанне ў псіхатэрапеўтычную праграму NEST (New Experience for Survivors of Trauma), якая ладзіцца ў Бярозаўцы з 11 па 17 мая.
Гэтая праграма распрацавана прафесарам Ф. Нэем і мае шырокае распаўсюджанне ў Еўропе. Яна прымяняецца ў групавой і індывідуальнай псіхатэрапіі асоб, якія пацярпелі ад жорсткага абыходжання і занядбання ў дзяцінстве, а таксама для працы са стратамі цяжарнасці і пасляабортным сіндромам. Праграма навучання ўключае элементы персанальнай тэрапіі.

Новы нумар газеты "Слова жыцця"

Друк
PDF
gazeta06 byВыйшаў чарговы нумар газеты “Слова жыцця", які можна набыць у парафіях з нядзелі, 18 сакавіка, у дыяцэзіяльнай кнігарні па вуліцы К. Маркса, 4 або прачытаць на інтэрнэт-старонцы www.slowo.grodnensis.by.

У гэтым нумары:
- Рэкалекцыі са "Словам": ІІ рэкалекцыйная навука
- Дзень "Карытас": як мы дапамагаем людзям
- Інтэрв'ю з кс аб-пам Клаўдыё Гуджэроцці
- Навіны дыяцэзіі, Беларусі і свету
- Міласціна як выяўленне практычнай хрысціянскай любові
- і іншыя цікавыя артыкулы

20 сакавіка можна будзе праслухаць рэкалекцыі кс. б-па А. Кашкевіча ў аўдыё фармаце

Друк
PDF
Духоўнае разважанне на тэму "Велікапосны рахунак сумлення" ў запісе ксяндза біскупа Аляксандра Кашкевіча будзе змешчана 20 сакавіка ў выглядзе mp3 файла на сайце catholic.by у межах велікапосных рэкалекцый, якія начытаюць біскупы Беларусі.

Piligrymka.by абвяшчае конкурс

Друк
PDF
Распачынаючы новы год працы і служэння, сайт Piligrymka.by прапануе ўсім ахвотным прыняць удзел у конкурсе, пераможца якога атрымае магчымасць стаць пілігрымам і наведаць базіліку св. Пятра ў Ватыкане. Апроч гэтага, будзе магчымасць пазнаёміцца з цудоўным абразом у Чэнстахове, саборам св. Стэфана ў Вене і базілікай св. Марка ў Венецыі.

Духоўныя сустрэчы для юнакоў у Шчучыне

Друк
PDF
8–9 сакавіка ў кляштары айцоў піяраў у Шчучыне адбудуцца Дні духоўных сустрэч юнакоў. Да ўдзелу запрашаюцца маладыя людзі ва ўзросце ад 15 гадоў, якія хочуць прысвяціць гэты час сустрэчы з Езусам, каб пачуць Яго голас.

Нумар газеты “Слова жыцця” з нагоды юбілею выдання

Друк
PDF
gazeta05 byВыйшаў чарговы нумар газеты “Слова Жыцця”, якой споўнілася ажно 15 гадоў! Святочны нумар можна набыць у парафіях з нядзелі, 4 сакавіка, у дыяцэзіяльнай кнігарні па вуліцы К. Маркса, 4 або прачытаць на інтэрнэт-старонцы www.slowo.grodnensis.by.

У гэтым нумары:
- Вітальныя словы ад усіх рэдактараў “Слова Жыцця”
- Віншаванні рэдакцыі і чытачам ад кс. б-па Аляксандра Кашкевіча і кс. аб-па Тадэвуша Кандрусевіча з нагоды юбілею
- Час Вялікага посту: як перажываць яго правільна?
- Куды вядзе чорны кот: забабоны ў нашым штодзённым жыцці
- Рэкалекцыі са “Словам”: а. Кнабіт “Усе мы можам фармаваць сябе” (А. Леон Кнабіт сёлета стаў “Прафесійным блогерам года” ў Польшчы)
- “На скрыжаванні”: рубрыка для моладзі
- У Гродне сустрэнуцца прадстаўнікі каталіцкіх СМІ
- і іншыя цікавыя артыкулы
   Пры капіраванні абавязкова спасылацца на grodnensis.by.