Навіны

чэрв
18

Запрашаем на паказ хрысціянскага дакументальнага кіно

Упершыню ў Гродна 26-27 чэрвеня адбудуцца “Вечары хрысціянскага дакументальнага кіно”. Арганізатарамі выступілі Міжнародны каталіцкі фестываль хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм “Magnigicat” і курыя Гродзенскай дыяцэзіі. Кінапаказы будуць праводзіцца ў кінатэатры “Чырвоная зорка”, пачатак паказаў у 18.30. Ніжэй падаюцца кароткія анатацыі.

Падрабязней...

чэрв
18

Урачыстасць у Іўі

Урачыстасць у Іўі
чэрв
18

Глядзіце “Сімвал Веры” ў гэты аўторак

img 0371Праграма прысвечана ўрачыстасці Божага Цела. Кс. Павел Салабуда запрашае ўсіх прайсціся вуліцамі горада Гродна ва ўрачыстай працэсіі разам з Езусам Хрыстом, укрытым у Найсвяцейшым Сакраманце. У праграме Вы пачуеце аб гісторыі і традыцыі свята Божага Цела, а таксама аб яго перажыванні ў Гродзенскай дыяцэзіі.

Праграму можна будзе паглядзець у аўторак 19 чэрвеня ў 17.20 на канале Беларусь-2.
чэрв
15

Парафіяда. Дзень трэці

IMG 0190У трэці дзень Парафіяды ўсе удзельнікі сабраліся на гродзенскім стадыёне "Нёман". Урачыстым уваходам яны прайшлі на галоўны стадыён, несучы высока над галавой таблічкі з надпісамі сваіх мясцовасцей і парафій. Удзельнікаў прывітаў парафіядны камітэт на чале з дырэктарам стадыёна Францішкам Лецягам, які выступіў з прамовай і пажадаў усім поспехаў і высокіх вынікаў у спаборніцтвах.

Пасля малітвы і гімна ўдзельнікі Парафіяды разышліся па месцах, дзе праводзіліся спартыўныя конкурсы. Дзеці і моладзь паказвалі свае здольнасці ў розных відах спорту: бегу, футболе, валейболе, шашках, бадмінтоне і інш.

Абноўлена: Дадаліся фота з вечара ў Квасоўцы, куды па запрашэнні пробашча квасоўскай парафіі, кс. Яна Занеўскага, прыбылі маладыя ўдзельнікі парафіяды.

Падрабязней...

чэрв
15

Парафіяда-Стадыён: фотарэпартаж

IMG 0066"Стадыён" -- адна з частак парафіяднай трыяды, сабраў удзельнікаў спартыўных спаборніцтв на гродзенскім стадыёне.
чэрв
14

Парафіяда. Дзень другі

Конкурсная праграма другога дня Парафіяды аб’ядноўвала спаборніцтвы пад агульнай назвай “Тэатр”. Яна распачалася конкурсам на веданне Бібліі і гісторыі жыцця Касцёла. Найлепш у тэстах зарыентаваліся вернікі самай малодшай катэгорыі – агулам яны паказалі лепшыя вынікі, найгорш чамусьці сябе паказалі ў веданні Бібліі самыя старэйшыя ўдзельнікі. Лёгкімі дзецям падаліся пытанні, якія датычыліся нейкіх дзеянняў у Бібліі. Цяжкімі былі пытанні, якія патрабавалі ведання некаторых урыўкаў Бібліі даслоўна.

Падрабязней...

ліп
05

Праграма ўрачыстасцей у Тракелях 6-7 ліпеня

“У пілігрымцы веры да Марыі” – пад такой назвай сёлета вырушаць пілігрымкі ў санктуарый Каралевы нашых сем’яў у Тракелі, дзе 6-7 ліпеня адбудуцца дыяцэзіяльныя ўрачыстасці. Ніжэй падаецца праграма ўрачыстасцей у Тракелях.

Падрабязней...

чэрв
12

Нацыянальная пілігрымка сем’яў адбудзецца ў Гродзенскай дыяцэзіі

Па ініцыятыве Рады па справах сям’і пры ККББ разам з душпастырствам сем’яў Гродзенскай дыяцэзіі ладзіцца VI Нацыянальная пілігрымка сем’яў пад дэвізам “Тваёй абароне аддаемся”. Сёлета яна адбудзецца 14 ліпеня ў Гудагаі ў санктуарыі Маці Божай Шкаплернай.

Падрабязней...

чэрв
12

Вызначаны даты рэкалекцый для святароў

Ксёндз біскуп Аляксандр Кашкевіч запрашае ўсіх святароў да ўдзелу ў святарскіх рэкалекцыях у ліпені і жніўні. 2-5 ліпеня ў рэкалекцыйным цэнтры “Карытас” у Сапоцкіна рэлігійныя сустрэчы для святароў правядзе а. Джэймс Манджакал. Папярэдні запіс на ўдзел у рэкалекцыях у кс. Чэслава Паўлюкевіча, пробашча з Росі.

Наступныя святарскія рэкалекцыі адбудуцца 19-22 жніўня ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне. Падаць заяўку на ўдзел можна па тэлефоне ці праз пошту ў сакратарыят курыі да 11 жніўня. Распачынаюцца рэкалекцыі малітвай Камплеты і канферэнцыяй у 21.00. Заканчэнне рэкалекцый пасля супольнага абеду.
чэрв
21

Заканчэнне перэгрынацыі

Кс. біскуп Аляксандр Кашкевіч запрашае ўсіх вернікаў у нядзелю 24 чэрвеня на дыяцэзіяльную ўрачыстасць падзякі за дар наведвання копіі абраза Езуса Міласэрнага, якая адбудзецца ў Новай Рудзе каля Гродна.

Падрабязней...

   Пры капіраванні абавязкова спасылацца на grodnensis.by.