Навіны

чэрв
11

Расклад пілігрымак на 2-е паўгоддзе 2012 года

Ніжэй апублікаваны расклад сёлетніх пілігрымак у Гродзенскай дыяцэзіі.

Падрабязней...

чэрв
11

Малітва за святароў з усяго свету

Ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Езуса, якая прыпадае на 15 чэрвеня, мы будзем традыцыйна адзначаць Сусветны дзень малітвы за святасць святароў.

Падрабязней...

чэрв
11

Дыяканскія і святарскія пасвячэнні францішканаў

IMG 02769 чэрвеня а 12-й гадзіне ў парафіі Маці Божай Анёльскай (францішкане) у Гродне над Нёманам адбыліся святарскія і дыяканскія пасвячэнні. Гэта першыя пасвячэнні за гісторыю гэтага касцёла (увогуле пасвячэнні заўсёды адбываліся толькі ў катэдральных касцёлах). Да прэзбітэрыя касцёла былі далучаны дыякан Андрэй Ахрэм (Вілейка) і святар Караль Бараноўскі (Мінск). Абодва належаць да закону айцоў францішканаў канвентуальных.

На прыгожай урачыстасці сабралася шмат гасцей, якія разам з новапасвечанымі радаваліся дару святарства. Святарскія і дыяканскія пасвячэнні маладым айцам францішканам удзяліў біскуп Аляксандр Кашкевіч.

Падрабязней...

чэрв
08

Езус з намі - як крыніца любові і суцяшэння

Сёлетняя працэсія на ўрачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста распачалася ў Гродне св. Імшой у катэдры 7 чэрвеня. Гэтае свята з абавязковай працэсіяй бярэ пачатак у ХІІІ ст і сёння з’яўляецца адным з галоўным святаў літургічнага года ў Касцёле. Як і стагоддзі таму, вернікі прыйшлі ў катэдру засведчыць сваю веру ў тое, што Езус Хрыстус знаходзіцца разам з намі ў Найсвяцейшым Сакраманце. Вернікі найпрыгажэйшым чынам аздобілі працэсію, у якой будзе несціся вуліцамі горада Найсвяцейшы Сакрамант.

Падрабязней...

чэрв
08

Фотарэпартаж з урачыстасці Божага Цела

Ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста ў Гродне адбылася працэсія з Найсвяцейшым Сакрамантам вуліцамі Гродна. Вернікі з розных парафій горада вырушылі засведчыць прысутнасць з намі Хрыста ў Найсвяцейшым Сакраманце. Глядзіце фотарэпартаж з гэтай прыгожай урачыстасці!
чэрв
07

Кс. абп Тадэвуш Кандрусевіч: “Мае фаварыты – Іспанія, Германія…”

Напярэдадні Еўра-2012 мы зацікавіліся, чаго чакае ад Чэмпіянату Еўропы па футболе сталы заўзятар кс. абп Тадэвуш Кандрусевіч. Яго Эксцэленцыя пагадзіўся адказаць на некалькі нашых пытанняў пра фаварытаў і шанцы Беларусі трапіць на Еўра.

Падрабязней...

чэрв
07

Сэрца святара перастала біцца пры алтары

Гэтыя словы хутка абляцелі ўсю дыяцэзію і Беларусь на ўрачыстасць Святой Тройцы 3 чэрвеня. Кс. Пётр Крыкшчукайціс, пробашч парафіі Пеляса, памёр падчас галоўнай св. Імшы, справаванай за сваіх парафіян, якім служыў 22 гады. Сеў падчас Імшальных чытанняў і ўжо больш не ўстаў і нічога не сказаў сваім парафіянам. Гэта была яго апошняя лекцыя навукі Хрыста, пачутай на зямлі ў парафіі, якую моцна любіў і якой стараўся верна служыць.

Падрабязней...

чэрв
06

У пілігрымцы веры да Марыі

IMG 1903Аб пілігрымаванні і веры сучасных людзей, аб санктуарыі і просьбах, якія ўзносяцца перад абразом Маці Божай Тракельскай, з кусташам санктуарыя ў Тракелях, кс. Паўлам Галіньскім, размаўляў кс. Павел Салабуда.

Азнаёміцца з усім матэрыялам можна будзе у наступным нумары газеты “Слова Жыцця” ад 07.06.2012.
чэрв
06

Пятнічны пост у католікаў: калі і як?

post copyПятнічны пост – гэта адзін са спосабаў ушанавання Мукі Езуса Хрыста, а таксама форма пакаяння і малітвы. Паводле Касцёльнага права, на тэрыторыі Беларусі пятнічны пост абавязкова павінен быць выражаны як мінімум ва ўстрыманні ад спажывання мясной ежы. Гэтая норма абавязковая для кожнага католіка ва ўзросце ад 14 да 60 гадоў, які знаходзіцца ў пятніцу на тэрыторыі нашай краіны і яго фізічнае здароўе дазваляе посціць.

Азнаёміцца з усім матэрыялам можна будзе у наступным нумары газеты “Слова Жыцця” ад 07.06.2012.
чэрв
05

57 татаў удзельнічалі ў пілігрымцы ў санктуарый Маці Божай Барунскай

У першую нядзелю чэрвеня адзначаўся Дзень бацькі. Гэта дзень малітвы за тых, каму Пан Бог даверыў адказнасць і клопат за сям’ю. З гэтай нагоды з Ашмян у санктуарый Маці Божай Барунскай вырушыла ІІІ Дэканальная пілігрымка, у якой прынялі ўдзел 57 бацькоў.

Падрабязней...

   Пры капіраванні абавязкова спасылацца на grodnensis.by.