Навіны

вер
23

Відэаінтэрв'ю з рэктарам ВДС у Гродне

   У размове з рэктарам кс. Юзафам Станеўскім ідзе гаворка пра Вышэйшую духоўную семінарыю ў Гродне, якая сёлета адзначае свой 20-гадовы юбілей. Семінарыя з'яўляецца сэрцам гродзенскай дыяцэзіі, і кожны вернік хоча пра яе больш ведаць. Кс. Юзаф расказвае пра жыццё семінарыйнай супольнасці, супрацоўніцтва з вышэйшымі навучальнымі ўстановамі і перспектывы далейшага развіцця.
вер
23

Рэкалекцыі ў парафіі Божай Міласэрнасці ў Вішняўцы

    sercanie21 верасня ў парафіі Божай Міласэрнасці ў Вішняўцы ксяндзы сэрцане распачалі свае святарскія рэкалекцыі, у якіх прымаюць удзел ксяндзы сэрцане, якія працуюць у Беларусі. Да 24 верасня яны будуць маліцца ў кляштарнай капліцы і разважаць над уласным святарскім шляхам. Тэма сёлетніх рэкалекцый - "Разважанне над уласным святарствам". У нашай дыяцэзіі сэрцане працуюць у парафіі Божай Міласэрнасці ў Гродне і парафіі св. Тэрэсы ад Дзіцятка Езус у Астрыне.

Падрабязней...

вер
20

Паломніцтва ў Капцёўку

19 верасня з нагоды пачатку новага навучальнага і катэхетычнага года адбылося паломніцтва ў санктуарый у Капцёўцы. Дэвізам сёлетняга паломніцтва былі словы “Марыя - наша Настаўніца”. Упершыню на Узгор'і Надзеі паломнікаў прывітаў кс. Міхал Ластоўскі, які з гэтага года стаў новым кусташам санктуарыя. Таксама ўпершыню паломніцтва вёў кс. Максім Бачарнікаў SCJ. У гэтым годзе ў паломніцтве ўдзельнічала каля тысячы чалавек.

Падрабязней...

вер
20

Рэкалекцыі Шэнштацкіх Сем’яў

ruch-szensztacki     18-19 верасня ў Сапоцкіне пад кіраўніцтвам кс. магістра ліцэнцыята Андрэя Радзевіча адбыліся рэкалекцыі Шэнштацкіх Сем’яў. У гэтым годзе дэвізам рэкалекцый былі словы “Сужэнская сумленнасць і чысціня”. У рэкалекцыях прымала ўдзел больш за 20 чалавек. На заканчэнне духоўных практыкаванняў адбылося аднаўленне сужэнскай прысягі. Удзельнікі рэкалекцый маліліся таксама за святасць нашых сем’яў.

вер
20

Парафіяльная ўрачыстасць у Ваўкавыску-Цэнтральным

    18 верасня ў парафіі св.Станіслава Косткі ў Ваўкавыску-Цэнтральным а 13.00 гадзіне адбылася ўрачыстая св. Імша з нагоды дня патрона святыні, якую ўзначальваў кс. пралат Антоні Філіпчык. У сваім казанні кс. Уладзімір Русак, віцэрэктар ВДС у Пінску, гаварыў вернікам аб св. Станіславе як узоры для пераймання. Як адзначыў пробашч парафіі кс. Алег Дуль, патрона гэтага дня вельмі шануюць у парафіі: вельмі часта перад яго абразам збіраюцца не толькі дзеці ці моладзь, але і людзі старэйшага ўзросту. Св. Станіслаў Костка з’яўляеццца асаблівым патронам міністрантаў, дзяцей і моладзі. Рэліквіі Святога спачываюць у касцёле св. Андрэя на Квірынале ў Рыме. У іканаграфіі св. Станіслава прадстаўляюць езуітам, найчасцей - прымаючым святую прычасць з рук анёла або св. Барбары.

вер
20

Прафесарская сесія ў семінарыі

sesja-profesorska    17 верасня а 15 гадзіне ў Вышэйшай Духоўнай Семінарыі ў Гродне адбылася прафесарская сесія выкладчыкаў нашай семінарыі пад кіраўніцтвам кс. бпа Аляксандра Кашкевіча. Падчас нарады быў прыняты план працы на першы семестр акадэмічнага года 2010-2011. Абмяркоўваліся таксама пытанні, якія датычыліся арганізацыйнай працы семінарыі. Кс. Юзаф Станеўскі прадставіў прысутным новых выкладчыкаў.

Падрабязней...

вер
20

Першае спатканне арганізацыйнага камітэта

    17 верасня ў Курыі Гродзенскай Дыяцэзіі адбылося спатканне арганізацыйнага камітэта, скліканага ксяндзом-біскупам для арганізацыі святкавання 20-годдзя паўстання нашай дыяцэзіі. На моцы дэкрэту старшынёй камітэта з'яўляецца кс.біскуп Аляксандр Кашкевіч.
   Падчас першага паседжання камітэта абмяркоўваліся наступныя тэмы:
1. Межы года (13.04.2011. – 13.04.2012).
2. Аб´яўленне святкавання 20-годдзя.
3. Душпастырскія ініцыятывы (з'езды, Дні Моладзі, літургічная служба алтара).
4. Навіны выдаўніцтваў.
5. Тэалагічна-гістарычны сімпозіум.
вер
20

Малітва ў Львове

lwow17 верасня кс. дзекан Ян Пузына прадстаўляў гродзенскую дыяцэзію падчас заканчэння ў Львове Катынскага Прабегу. Св. Імшу адправіў архібіскуп Мечыслаў Макрыцкі, які прыгадаў у гаміліі ахвяры 17 верасня 1939 года. У гэтым годзе катынскі Прабег вёў праз Польшчу, Літву, Беларусь – паміж іншым Мінск і Ашмяны, Расію і Украіну.

вер
20

Падрыхтоўка да Сусветнага Дня Моладзі

     16 верасня ў Мінску адбылося 44 паседжанне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі, рашэннем якой кс. Антоні Грэмза быў абраны галоўным міждыяцэзіяльным каардынатарам, задачай якога будзе падрыхтоўка паездкі беларускай моладзі на Сусветныя Дні Моладзі, што адбудуцца 16-21 жніўня 2011 года ў Мадрыдзе (Іспанія).

   Пры капіраванні абавязкова спасылацца на grodnensis.by.