Навіны

май
23

А. Джэймс Манджакал зноў наведае Беларусь з рэкалекцыямі

Сёлета ў санктуарыі Езуса Журботнага ў Росі адбудуцца рэкалекцыі, якія будзе праводзіць а. Джэймс Манджакал. Гэтыя рэкалекцыі сталі ўжо традыцыйнымі і збіраюць шматлікіх вернікаў з усёй Беларусі. Рэкалекцыі распачнуцца 29 чэрвеня і будуць доўжыцца да 1 ліпеня.

Падрабязней...

чэрв
19

Настаўнікі і выхавацелі з усёй дыяцэзіі запрашаюцца на сустрэчы ў Ліду

Дыяцэзіяльная сустрэча выкладчыкаў, настаўнікаў і выхавацеляў адбудзецца ў Лідзе 23 чэрвеня ў парафіі Божай Міласэрнасці (Ліда-Маладзёжны). На сустрэчу запрашае ксёндз біскуп Аляксандр Кашкевіч, прызнаючы вялікую ролю настаўнікаў, выкладчыкаў і выхавацеляў у распаўсюджванню асветы і выхавання ў Касцёле і нашым грамадстве

Падрабязней...

май
22

У Гродне будуць пасвечаны 4 новыя святары

26 мая ў гродзенскай катэдры падчас св. Імшы а 12-й гадзіне 4 дыяканы атрымаюць святарскія пасвячэнні. Зараз будучыя святары перажываюць 5-дзённыя рэкалекцыі ў Сапоцкіна, якія будуць доўжыцца да 25 мая.

Падрабязней...

май
21

“Чалавека трэба мераць мераю сэрца”

18 мая каталіцкая супольнасць згадвала Дзень нараджэння бл. Яна Паўла II. У гэты дзень гродзенская моладзь з АД “OPEN” падрыхтавала чуванне ў гонар вялікага святара. Вячэрнюю св. Імшу ў катэдры, пасля якой адбылося чуванне, праводзіў кс. Антоні Грэмза, кіраўнік моладзевага душпастырства. У гаміліі ксёндз распавёў пра дзіцячыя гады Караля Вайтылы, будучага Папы. Кожны дзень з самага ранку хлопчык Караль уставаў, каб ісці на св. Імшу і прыслужваць у касцёле пры алтары. Ён лепш за ўсіх вучыўся і вельмі любіў спорт. За адкрытасць, усмешлівасць і пачуццё гумару хлопчыка Караля называлі Лёлікам.

Падрабязней...

май
21

Заканчэнне катэхетычнага года

121 мая ў будынку курыі адбылася сустрэча катэхетаў і катэхетак, якія скончылі навучальны 2011/2012 катэхетычны год.

Падрабязней...

май
21

Глядзіце “Сімвал Веры” ў гэты аўторак

Заахвочваем усіх да прагляду наступнага выпуску праграмы “Сімвал Веры”, які адбудзецца 22 мая ў аўторак у 18.35 на канале Беларусь-2. У гэтай праграме кс. Павел Салабуда заахвочвае ўсіх наведаць санктуарый Маці Божай Яснагурскай – Цярпліва Слухаючай на Узгорку Надзеі ў Капцёўцы. У праграме кусташ санктуарыя апавядае гісторыю будаўніцтва гэтай святыні, а таксама пра развіццё паломніцкага руху ў гэтае марыйнае месца.

Падрабязней...

май
21

У Адамавічах ушанавалі памяць памерлага 25 гадоў таму пробашча кс. Казіміра

Яшчэ жывыя ў парафіі ў Адамавічах людзі, якія памятаюць свайго пробашча кс. Казіміра Арлоўскага. 18 мая прыпала 25-я гадавіна пасля смерці пробашча, які 48 гадоў працаваў пробашчам у Адамавічах. У гэты дзень урачыстую св. Імшу ў парафіяльным касцёле ў Адамавічах цэлебраваў дзекан Сапоцкінскага дэканата кс. Павел Гедройць.

Падрабязней...

май
16

Сёння вялікае свята – Унебаўшэсце Езуса Хрыста

Пасля свайго уваскрасення Езус Хрыстус з’яўляўся сваім вучням, а праз 40 дзён на іх вачах узнёсся на неба з Аліўнай гары. Азначэнне “ўнебаўшэсце Пана” паходзіць з апісання, пераказанага св. Лукой у Дзеях Святых Апосталаў (Дз 1, 9-11). Евангелісты пішуць пра гэты факт няшмат. Мацей увогуле не кажа пра ўнебаўшэсце, Марк згадвае лаканічна: “І пасля размовы з імі Пан Езус узнёсся ў неба, і сядзіць праваруч Бога” (Мк 16, 19). Ян згадвае ў форме прадвесця.

Падрабязней...

май
15

Дары Святога Духа атрымалі вернікі парафіі Гродна-Паўднёвы

Сакрамант канфірмацыі кс. бп Аляксандр Кашкевіч удзяліў моладзі і дарослым з парафіі Беззаганнага Зачацця НПМ у Гродне 14 мая. – Мы прагнем, каб дар Святога Духа, якога мы атрымаем, прыносіў плады ў нашым дарослым рэлігійным жыцці. Мы бачым, што сёння, калі нішчацца асновы рэлігійнага і маральнага жыцця, чалавек мусіць быць унутрана моцным, каб не паддацца гэтаму злу. Таму просім Яго Эксцэленцыю ўдзяліць нам сакрамант канфірмацыі, – звярнуліся на пачатку св. Імшы да ксяндза біскупа маладыя вернікі.

Падрабязней...

май
11

Новыя буклеты ў абарону жыцця

У дыяцэзіяльным выдавецтве выйшлі з друку буклеты ў абарону жыцця. Брашуры распавядаюць пра цуд жыцця - асноўныя моманты развіцця дзіцяці ва ўлонні маці. Таксама падаюцца негатыўныя наступствы любога віду абортаў. Буклеты змяшчаюць інфармацыю, якія віды абортаў існуюць у сённяшняй медыцыне, якая заклікана акурат абараняць жыццё. Змяшчаецца таксама інфармацыя пра кантрацэптыўныя сродкі і іх абартыўнае дзеянне. Набыць буклеты можна ў дыяцэзіяльнай кнігарні па вуліцы К. Маркса, 4 або ў каталіцкай сямейнай кансультацыі па вул. К. Маркса, 26. Ніжэй падаецца графік яе працы.

Падрабязней...

   Пры капіраванні абавязкова спасылацца на grodnensis.by.