Навіны

май
08

Запрашаем да ўдзелу ў Парафіядзе

Дзеці і моладзь з усёй дыяцэзіі запрашаюцца да ўдзелу ў IV Дыяцэзіяльнай парафіядзе дзяцей і моладзі, якая ладзіцца 12-15 чэрвеня ў парафіях Гродна-Паўднёвы і Гродна-Дзевятоўка. Дэвізам сёлетняга мерапрыемства будуць словы “Вера без учынкаў з’яўляецца мёртвай”. Гэта адукацыйна-выхаваўчы праект, які рэалізуецца на падставе трыяды: святыня-тэатр-стадыён.

Падрабязней...

май
08

Знаёмімся з нашымі касцёламі: касцёл св. Казіміра ў в. Путрышкі

34531420 copyВернікі з вёскі Путрышкі адносіліся да пабернардынскай парафіі г. Гродна. З восені 1997 г. сюды прыяздаў пробашч з Гожы. З гэтага часу тут пачала дзейнічаць капліца. Самастойная парафія пад тытулам св. Казіміра была заснавана 21 жніўня 2000 г. і з 2001 г. пачалося будаўніцтва новага драўлянага касцёла з рысамі неаготыкі.

Святыня пабудавана на ўзвышшы на ўсходняй ускраіне вёскі, пры выездзе на Аульс.

Азнаёміцца з усім матэрыялам можна будзе у наступным нумары газеты “Слова Жыцця” ад 13.05.2012.
май
08

Пакора. Што гэта?

pokoraСучасны чалавек не дастасоўвае да сябе паняцця пакоры, паколькі яна для яго асацыіруецца з тым, што не з’яўляецца добрым ці хаця б карысным для сённяшняга часу. Вядома, што гэта не прыніжэнне сваіх заслуг, а ўзвялічванне заслуг іншых. І даць сёння адказ не пытанне: “Што такое пакора?” не так проста.

Азнаёміцца з усім матэрыялам можна будзе у наступным нумары газеты “Слова Жыцця” ад 13.05.2012
май
07

Пілігрымка маці ў Баруны

Паломніцкі рух у нашай дыяцэзіі развіваецца ўсё больш актыўна. Сёння цяжка сабе ў’явіць духоўнае жыццё дыяцэзіі без пілігрымкі ў Тракелі ці Капцёўку.
На карце Гродзенскай дыяцэзіі з’явілася яшчэ адно новае месца пілігрымак. Ужо трэці год па ініцыятыве кс. дзекана Яна Пузыны арганізоўваюцца пілігрымкі ў Баруны ў санктуарый Маці Божай Барунскай.

Падрабязней...

май
07

Маці Божая на Узгорку Надзеі ў Капцёўцы цярпліва выслухоўвае ўсіх

Сёлетняя традыцыйная пілігрымка ў Капцёўку на пачатку мая па розных прычынах адрознівалася ад іншых. Найперш, пілігрымка аб’яднала і мам, і тат. У выніку да Маці Божай Яснагурскай на Узгорак Надзеі 6 мая вырушылі цэлымі сем’ямі. Таксама гэта была адна з самых шматлюдных пілігрымак уКапцёўку. І ўпершыню вернікаў у санктуарыі на Узгорку Надзеі наведаў Апостальскі нунцый кс. абп Клаўдыа Гуджэроці. Яго Эксцэленцыя ад імя Святога Айца ўручыў двум святарам і тром свецкім асобам з нашай дыяцэзіі спецыяльныя ганаровыя адзнакі.

Падрабязней...

май
07

Кс. Салабуда: Вяртаецца праграма на тэлебачанне

У нашай дыяцэзіі каталіцкія СМІ ўвесь час развіваюцца. Газета “Слова Жыцця” сёлета адзначала 15-гадовы юбілей, ужо тры гады працуе інтэрнэт-партал нашай дыяцэзіі, мы маем сваю праграму на радыё – “Голас Евангелля”, а таксама каталіцкая тэлестудыя нашай дыяцэзіі робіць запісы ўсіх важнейшых падзей з жыцця мясцовага Касцёла і ўсёй Беларусі. Дыяцэзіяльныя сродкі масавай інфармацыі адыгрываюць вельмі важную ролю ў новай евангелізацыі. Чарговым важным крокам з’яўляецца арганізацыя каталіцкай праграмы “Сімвал веры”.

Падрабязней...

май
07

У Гродзенскай дыяцэзіі з’явіліся новыя намінацыі рашэннем Святога Айца

У санктуарыі Маці Божай – Цярпліва Слухаючай на Узгорку Надзеі ў Капцёўцы Апостальскі нунцый у Беларусі кс. абп Клаўдыа Гуджэроці абвясціў рашэнне Бенедыкта XVI, які менаваў кс. Юзафа Станеўскага і кс. Лешка Дамагалу прэлатамі Яго Святаблівасці. Адпаведныя дакументы кс. абп Гуджэроці ўручыў святарам падчас пілігрымкі бацькоў у Капцёўку 6 мая.

Падрабязней...

май
04

Настаўнікі і выхавацелі Гродна накіраваліся ў пілігрымку ў Італію

Св. Імшой у пабрыгіцкім касцёле сёння зранку распачалася пілігрымка ў Рым і іншыя гарады Італіі для ўдзельнікаў Душпастырства настаўнікаў і выхавацеляў Гродна і іх сямей. Кіруе пілігрымкай душпастыр кс. Антоні Грэмза. З 4 па 12 мая пілігрымы наведаюць святыя месцы для каталіцкага Касцёла: базілікі Рыма, Падую, Венецыю, Асізі, Сан-Марына, а на пл. Святога Пятра гродзенскіх пілігрымаў урачыста сустрэнуць на спецыяльнай аўдыенцыі.

Падрабязней...

май
04

Пілігрымка ў Санктуарый Маці Божай Барунскай

6 мая ладзіцца пілігрымка для маці з Ашмян у Баруны. Яе дэвізам будуць словы „Не переставайце маліцца! Трэба заўсёды маліцца і ніколі не падаць духам” (пар.: Лк 18, 1). Арганізатарам пілігрымкі выступіў ксёндз дзекан Ян Пузына.

Падрабязней...

май
04

Адышоў да Бога кс. Руфус

Ранкам 2 мая на 79-м годзе жыцця Пан паклікаў да сябе кс. Руфуса Перэйра. Кс. Руфус праводзіў сваю дзейнасць па ўсім свеце, абвяшчаючы канферэнцыі, публікуючы артыкулы і кніжкі са сферы духоўнасці і духоўнага змагання.

Падрабязней...

   Пры капіраванні абавязкова спасылацца на grodnensis.by.