вер
20
Першае спатканне арганізацыйнага камітэта

Падчас першага паседжання камітэта абмяркоўваліся наступныя тэмы:
1. Межы года (13.04.2011. – 13.04.2012).
2. Аб´яўленне святкавання 20-годдзя.
3. Душпастырскія ініцыятывы (з'езды, Дні Моладзі, літургічная служба алтара).
4. Навіны выдаўніцтваў.
5. Тэалагічна-гістарычны сімпозіум.
вер
20
Малітва ў Львове
17 верасня кс. дзекан Ян Пузына прадстаўляў гродзенскую дыяцэзію падчас заканчэння ў Львове Катынскага Прабегу. Св. Імшу адправіў архібіскуп Мечыслаў Макрыцкі, які прыгадаў у гаміліі ахвяры 17 верасня 1939 года. У гэтым годзе катынскі Прабег вёў праз Польшчу, Літву, Беларусь – паміж іншым Мінск і Ашмяны, Расію і Украіну.
вер
20
Падрыхтоўка да Сусветнага Дня Моладзі
16 верасня ў Мінску адбылося 44 паседжанне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі, рашэннем якой кс. Антоні Грэмза быў абраны галоўным міждыяцэзіяльным каардынатарам, задачай якога будзе падрыхтоўка паездкі беларускай моладзі на Сусветныя Дні Моладзі, што адбудуцца 16-21 жніўня 2011 года ў Мадрыдзе (Іспанія).