У парафіі Гродна-Дзевятоўка ўжо некалькі гадоў дзейнічае тэатр імя Яна Паўла II пад кіраўніцтвам спадарыні Марыны. Моладзь, якая прымае актыўны ўдзел у жыцці гэтага тэатру прадставіла інсцэніроўку пад назвай “Крыж жыцця”.
Група моладзі з Ліды-Індустрыяльнага ў сваёй прэзентацыі расказала пра сваю любоў да Бога, а таксама пра сваю дзейнасць у парафіі. Моладзь з Ліды пад апекай айцоў-піяраў прымае актыўны ўдзел у жыцці парафіі. Для нашых інтэрнэт-наведвальнікаў моладзь праспявала песню “Klaszczmy w dłonie”.
Моладзь са Шчучына апавядае пра жыццё і дзейнасць сваёй парафіі, пра тое, як пад апекай айцоў піяраў яна прымае актыўны ўдзел у жыцці парафіі. Маладыя людзі апавядаюць, аб тым якая сучасная моладзь. Напрыканцы спецыяльна для нашага партала моладзь праспявала песню і станцавала.
У размове з кс. Паўлам Салабудам ксёндз арцыбіскуп апавядае пра сваю шматгадовую працу з моладдзю. Нунцый раіць моладзі быць адважнымі ў праслаўленні Бога. Ён дзеліцца сваімі ўражаннямі ад сустрэчы маладых у Лідзе і жадае сённяшняй каталіцкай моладзі на Беларусі яшчэ больш любіць Бога.
Кожная парафія прыехала на сустрэчу моладзі са сваімі каляровымі аздабленнямі – у першую чаргу, сцягамі, а таксама хустачкамі, стужачкамі, значкамі. Мы вырашылі прыгледзецца, што адлюстравана на сцягах розных гродзенскіх парафій. Сцяг парафіі Божай Міласэрнасці з Воранава адлюстроўвае вядомыя словы “Езу, давяраю Табе”. Парафіяльныя касцёлы адлюстраваныя на некалькіх сцягах: парафіі Ліда-Фара, Іўя, Гожы. Знакамітую святыню адлюстроўвае сцяг парафіі св. Тройцы ў Росі, дзе змешчаны відарыс фігуркі Езуса Журботнага. Зусім па-рознаму размаляваныя сцягі піяраў Шчучына і Ліды-Індустрыяльнай. Глядзіце галерэю парафіяльных сцягоў моладзі нашай дыяцэзіі.
Пасля абеду распачалася доўгачаканая прэзентацыя груп. Моладзь з парафій Гродзенскай дыяцэзіі змагла прадэманстраваць перад усімі сабранымі свае здольнасці і таленты. Першымі на сцэну выйшлі маладыя вернікі з пар. Гродна-Бернардыны. Яны спявалі песні, якія чаргавалі з разважаннямі аб любові да Бога.
Адной з самых важных, урачыстых і радасных падзей Дзён моладзі стала св. Імша апоўдні, на якую прыбылі Апостальскі нунцый у Беларусі кс. абп Клаўдыа Гуджэроці і Пастыр нашай дыяцэзіі кс. бп Аляксандр Кашкевіч. Моладзь, якая запоўніла ўвесь новапабудаваны касцёл Св. Сям’і, вельмі горача і шчыра вітала дарагіх гасцей спевамі і воплескамі.
Другі дзень Дыяцэзіяльных дзён моладзі распачаўся з ранішняй малітвы.
Гучала адна з самых прыгожых малітваў – малітва аб духу любові св. Францішка: “Учыні мяне, Пане, прыладаю Твайго спакою, каб нёс любоў туды, дзе пануе нянавісць, каб прабачаў там, дзе абражаюць…”
А палове дванаццатай уся моладзь сабралася каля касцёла. У гэты час з другога боку да яе вырушыла працэсія з абразом Езуса Міласэрнага, затым усе супольна памаліліся Вяночкам да Божай міласэрнасці, распачаўшы тым самым падсумаванне працы ў групах. Кожная з груп прадставіла вынікі разважанняў над кожнай з умоў добрай споведзі. Першая група, якая разважала над рхункам сумлення, паказала падрыхтаваную інсцэніроўку, у якой чалавек, зняволены грахом, заглушае сваё сумленне, але голас Бога, які кажа: “Я люблю цябе”, вызваляе чалавека з цемры і багны зла.