Айцец Павел Рудзьман: моладзь хоча пазнаць Бога Друк
Дні моладзі 2012

А. Павел апавядае аб працы ў сваёй групе на тэму “Жаль за грахі”. Кармеліт прыгадвае, як моладзь павінна разумець споведзь і, прыходзячы да Езуса, шкадаваць аб сваіх грахах. Моладзь павінна сустрэць Езуса Міласэрнага, які кожнаму прабачае грахі. На Спатканні моладзі ў Лідзе гэта магчыма.
.
 
Першы дзень сустрэчы Друк
Дні моладзі 2012

йцу

28 красавіка а 18 гадзіне вечара ў парафіі Святой Сям’і ў Лідзе распачаўся штогадовы Дыяцэзіяльны дзень моладзі. Вясна добра спрыяе радаснаму настрою, а цёплае надвор’е яшчэ больш распальвае гарачыя маладыя сэрцы, таму сёлетні дзень моладзі праходзіць пад дэвізам “Радуйцеся заўсёды ў Пану”. Менавіта добрай, сапраўднай радасці, а не вяселля патрабуе сёння моладзь.

Падрабязней...
 
Кс. Антоні Грэмза: звыш 1500 маладых людзей у Лідзе Друк
Дні моладзі 2012


Ксёндз Антоні Грэмза, арганізатар Дыяцэзіяльных дзён моладзі, расказвае, колькі маладых людзей прыехала ў Ліду на сустрэчу, з якіх парафій паходзяць маладыя вернікі, а таксама якая яна – сучасная моладзь.

- Ксёндз Антоні з'яўляецца галоўным арганізатарам Дзён моладзі. Раскажыце нам, калі ласка, пра гэтае мерапрыемства.
- Такія дні моладзі праходзяць кожны год, і для лідскай моладзі гэта, напэўна, з'яўляецца вялікай падзеяй. Штогод вельмі шмат моладзі бярэ ўдзел у гэтых "днях", а Ліда - гэта асаблівае месца, бо тут ёсць шмат маладых парафій, якія маюць шмат маладых людзей. Сёлетняе мерапрыемства незвычайнае, бо па маіх падліках, за апошнія 7 гадоў тут сабралася самая вялікая колькасць моладзі.

Падрабязней...
 
Кл. Дзмітрый Леўчык: Гурт “AVE” таксама з моладдзю Друк
Дні моладзі 2012


На заканчэнне першага дня Дыяцэзіяльнай сустрэчы моладзі адбыўся канцэрт семінарыйнага гурта “AVE”. Клерыкі  дзяліліся сваёй радасцю з маладымі вернікамі. Таксама адбылася кароткая прэзентацыя новага дыска гурта. Сёння, у другі дзень сустрэчы, клерыкі трываюць з моладдзю ў малітве.

 
Кс. Юзаф Ганьчыц: Наша парафія маладая Друк
Дні моладзі 2012



Пробашч парафіі Святой Сям’і ў Лідзе апавядае пра ўдзел сваіх парафіян у гэтай сустрэчы, пра адкрытасць і адданасць гэтых людзей. Як адзначыў кс. Юзаф, Дні моладзі – гэта добрае сведчанне веры.

 
Моладзь да моладзі Друк
Дні моладзі 2012

   Сведчанні маладых вернікаў. Вераніка гаворыць аб тым, што вера не загублена, што сучасная моладзь прагне спаткаць жывога Бога. Маладая парафіянка адзначае, што арганізацыя такіх дзён патрэбна для сучаснай моладзі.
   Сяргей расказвае, што трэба зрабіць, каб на Днях моладзі было больш хлопцаў, а таксама дзеліцца сваімі думкамі наконт таго, якая сёння каталіцкая моладзь.
   Парафіяльны фатограф Анастасія расказвае, што моладзь любіць фатаграфавацца, што ўсе здымкі можна будзе ўбачыць на парафіяльным сайце. “Сённяшняя моладзь адкрыта на Бога і прагне сустрэцца з Ім у малітве” – адзначае Анастасія.

 
Дні моладзі: дакрануцца да Хрыста, які жыве ў супольнасці Касцёла Друк
Дні моладзі 2012
logo2012-circleУ лідскай парафіі Святой Сям’і распачынаецца гарачы час. 28-30 красавіка парафія будзе прымаць Дыяцэзіяльныя дні моладзі. Такія сустрэчы штогод робяцца ўсё больш папулярнымі сярод маладых вернікаў. Цешыць, што хлопцы і дзяўчаты шукаюць сябе ў духоўным жыцці, шукаюць адказы на свае пытанні веры. Акрамя гэтага, Дні моладзі – гэта і цудоўны час павесяліцца разам з аднагодкамі ў цёплай і прыемнай атмасферы.

Як знайсці баланс паміж духоўным і забаўляльным на такой сустрэчы, што цікавага чакаецца ў Лідзе і ўвогуле пра каталіцкую моладзь мы распыталі душпастыра акадэмічнай моладзі Гродна і галоўнага арганізатара Дзён моладзі кс. Антонія Грэмзу.


Азнаёміцца з усім матэрыялам можна будзе у наступным нумары газеты “Слова Жыцця” ад 15.04.2012.
 
 Першая Папярэдняя12Наступная Апошняя 

Старонка 2 з 2