Фотарэпартаж з ІІ Дыцяэзіяльнага дня дзіцяці

Дзень Дзіцяці
Фотарэпартаж
Паўтары тысячы дзяцей сабраў ІІ Дыяцэзіяльны дзень дзіцяці, які арганізавалі маладыя сем’і на чале з кс. Юрыем Марціновічам у парафіі Беззаганнага Зачацця НПМ. Дзеці прыязджалі цэлымі аўтобусамі з блізкіх і далёкіх мястэчак: Ліды, Навагрудка, Дзятлава, Іўя, Астраўца, Геранёнаў, а таксама з Маладзечна, Вілейкі і Віцебска. Парафія ў Паўднёвым рыхтавалася да гэтага свята паўгода: праграма ў выніку атрымалася надзвычай насычанай і яркай. Аднак значныя змены ў ход дзіцячага свята ўнесла надвор’е: дождж скасаваў тыя моманты праграмы, якія меліся праводзіць на вуліцы. Але кс. Юрый у такой сітуацыі сказаў проста: “Дзякуй Богу і за гэтае надвор’е”. А дзеці, якія ўмеюць радавацца ўсяму цікаваму пры любым надвор’і, цалкам сканцэнтраваліся на тым, што адбывалася ў гэты дзень. Гэтак разважым і мы: чым пералічваць, што не ўдалося паказаць у праграме з-за дажджу, лепш узгадаем тыя яркія і кранальныя моманты, якіх на ІІ Дыяцэзіяльным дні дзіцяці было дастаткова.

Поўны тэкст матэрыяла чытайце ў новым выпуску газеты "Слова жыцця", які з'явіцца на парафіях у нядзелю 10 чэрвеня.

Праграма ІІ Дыяцэзіяльнага дня дзіцяці

Дзень Дзіцяці
1 чэрвеня 2012 г. у парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гродне адбудзецца ІІ Дыяцэзіяльны дзень дзіцяці. Да ўдзелу ў свяце запрашаюцца дзеці з дыяцэзіі і з усёй Беларусі. Прапануем вашай увазе праграму мерапрыемства.

Падрабязней...

Дзеці намалююць Біблію

Дзень Дзіцяці
У межах падрыхтоўкі да ІІ Дыяцэзіяльнага Дня Дзіцяці абвяшчаецца другі конкурс: малюем біблійныя сцэны з Новага Запавету. Трэба намаляваць сюжэт, сцэну, падзею, сітуацыю з Бібліі (Новага Запавету), якая найбольш закранула, запомнілася ці зрабіла ўражанне.

Падрабязней...

Дзеці будуць перапісваць тэксты Святога Пісання

Дзень Дзіцяці
У межах ІІ Дыяцэзіяльнага дня дзіцяці аб’яўляецца дзіцячы конкурс “Хачу быць апосталам Пана Езуса!” на перапісванне тэкстаў Святога Пісання Новага Запавету.

Падрабязней...

Пачалася падрыхтоўка да ІІ Дыяцэзіяльнага дня дзіцяці

Дзень Дзіцяці
ІІ Дыяцэзіяльны дзень дзіцяці ў Гродне адбудзецца 1 чэрвеня. На гэтае вялікае свята арганізатары запрашаюць дзяцей з ўсёй дыяцэзіі.

Падрабязней...

Фотарэпартаж з I Дыяцэзіяльнага дня дзіцяці

Дзень Дзіцяці
Фотарэпартаж
1 чэрвеня ў Гродзенскай дыяцэзіі прайшоў I Дыяцэзіяльны дзень дзіцяці. У гэты дзень у Гродна прыехала больш за 800 дзяцей з розных куткоў нашай дыяцэзіі. Разам са сваімі душпастырамі і катэхетамі кожнае дзіця мела магчымасць супольнай малітвы, а таксама забавы. Прадстаўляем Вашай увазе фотагалерэю з дыяцэзіяльнага свята дзяцей.

Больш за 800 дзяцей на I Дыяцэзіяльным дні дзіцяці

Дзень Дзіцяці
1 чэрвеня ў Гродзенскай дыяцэзіі адбыўся I Дыяцэзіяльны дзень дзіцяці. Яго ініцыятарам стаў кс. Юрый Марціновіч, які па бласлаўленні пастыра нашай дыяцэзіі прыклаў шмат намаганняў для арганізацыі гэтага цудоўнага дня малітвы і забавы. Трэба адзначыць, што на I Дыяцэзіяльны дзень дзіцяці прыбыла каля 800 дзяцей з розных куткоў нашай дыцэзіі.

Падрабязней...

ПРАГРАМА I ДЫЯЦЭЗІЯЛЬНАГА ДНЯ ДЗІЦЯЦІ

Дзень Дзіцяці

1 чэрвеня 2011 г., Гродна (пар. Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі)

З 9.00  - Прыезд груп (гарбата).

10.30 – Урачыстае адкрыццё I Дыяцэзіяльнага дня дзіцяці:

  • Кароткія прамовы
  • Пераразанне стужкі
  • Песня “Пан Змёртвыхпаўстаў” (дзіцячы калектыў “Анёлкі” пар. Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гродне)
  • Выступленне танцавальнага калектыву “Радунскія салоўкі” (пар. Маці Божай Ружанцовай у Радуні).

Падрабязней...

   Пры капіраванні абавязкова спасылацца на grodnensis.by.