Запрашаем да ўдзелу ў Парафіядзе Друк
Дзеці і моладзь з усёй дыяцэзіі запрашаюцца да ўдзелу ў IV Дыяцэзіяльнай парафіядзе дзяцей і моладзі, якая ладзіцца 12-15 чэрвеня ў парафіях Гродна-Паўднёвы і Гродна-Дзевятоўка. Дэвізам сёлетняга мерапрыемства будуць словы “Веры без учынкаў з’яўляецца мёртвай”. Гэта адукацыйна-выхаваўчы праект, які рэалізуецца на падставе трыяды: святыня-тэатр-стадыён.
Падрабязней...
 
Заканчэнне Парафіяды і ўзнагароджванне Друк
parafiada-zakancz00235Па выніках усіх спаборніцтваў Парафіяды каманда з Росі атрымала І месца. Моладзь з гэтай парафіі ўпершыню ўдзельнічала ў спаборніцтвах, але адразу паказала найлепшы вынік. Другое месца ў агульным заліку ўзяла моладзь з парафіі Святой Сям’і з Ліды. Узнагароду за ІІІ месца павезлі дахаты маладыя вернікі з парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Язафата Кунцэвіча ў Сапоцкіне. Усяго ў сёлетняй Парафіядзе прыняло ўдзел каля 360 хлопцаў і дзяўчат з 27 парафій Гродзенскай дыяцэзіі.
Падрабязней...
 
Адкрыццё Парафіяды-2012: фотарэпартаж Друк
Урачыстае адкрыццё Парафіяды-2012 адбылося сёння! Св. Імшу з гэтай нагоды цэлебраваў кс. біскуп Аляксандр Кашкевіч у касцёле Беззаганнага Зачацця НПМ. Глядзіце фота з адкрыцця, тэкст будзе пададзены пазней.
 
Парафіяда-2012 аб'яўляецца адкрытай Друк
Паспрабаваць свае сілы ў розных відах спаборніцтваў прыехала больш чым 300 маладых вернікаў з усёй Гродзенскай дыяцэзіі. Чацвёртая па ліку Парафіяда распачалася св. Імшой, якую ўзначаліў кс. біскуп Аляксандр Кашкевіч. На пачатку Літургіі кс. Артур Малафей, галоўны арганізатар мерапрыемства, прывітаў усіх удзельнікаў Парафіяды, а таксама прысутных спонсараў. Да таго ж “каб Яго Эксцэленцыя пачуваўся сапраўдным удзельнікам Парафіяды” ад імя ўсіх парафіядаўцаў кс. Артур пад гучныя апладысменты уручыў сертыфікат і парафіядную кашульку кс. біскупу Аляксандру.
Падрабязней...
 
Парафіяда-Тэатр: фотарэпартаж Друк
Глядзіце фотарэпартаж з другога дня спаборніцтваў Парафіяды. 13 чэрвеня ўдзельнікі спаборнічалі ў конкурсах на веданне Бібліі і гісторыі Касцёла, конкурсе малюнкаў, музычным і конкурсе малых тэатральных форм. Увечары ўсіх чакаў канцэрт гурта з парафіі Гродна-Дзевятоўка.
 
Склад камітэта Парафіяды Гродзенскай дыяцэзіі ў 2012 г. Друк
Сёлетняй падрыхтоўкай Парафіяды займаюцца наступныя святары і свецкія асобы (гл. ніжэй).
Падрабязней...
 
Частка трыяды - Святыня Друк
Гэтая частка праграмы Парафіяды ўзмацняе веру ўдзельнікаў. У праграме парафіяднай “Святыні” важнае месца займаюць моманты супольнай або асабістай малітвы. Сустрэча з іншым чалавекам у інтэлектуальным або спартыўным спаборніцтве ўпісана ў сустрэчу з Богам. Яна фарміруе нашае стаўленне да таго, што нас сустрэне на Парафіядзе: перамога ці параза, радасць ці смутак, ласка ці грэх...
Падрабязней...
 
Апублікавана праграма часткі трыяды "Тэатр" Друк
Ніжэй падаецца праграма спаборніцтваў у межах часткі "Тэатр".
Падрабязней...
 
Правілы ўдзелу ў конкурсах часткі трыяды "Тэатр" Друк
Ніжэй можна знайсці дэтальнае апісанне ўмоваў удзелу ва ўсіх конкурсах у межах часткі трыяды "Тэатр", а таксама скачаць карту ўдзелу ў гэтых конкурсах.
Падрабязней...
 
 Першая Папярэдняя12Наступная Апошняя 

Старонка 1 з 2