чэрв
14

Камюніке - запрашэнне на дыяцэзіяльную ўрачыстасць у Тракелі. Праграма ўрачыстасці

Паведамленні
Друк

svitok

Узлюбленыя Вернікі Гродзенскай Дыяцэзіі!
Вельмі сардэчна запрашаю ўсіх на дыяцэзіяльную ўрачыстасць, якая адбудзецца 8-9 ліпеня ў санктуарыі нашай дыяцэзіі ў Тракелях. Урачыстасць распачнецца 8 ліпеня ў 21.30 і закончыцца 9 ліпеня адпустовай св.Імшой а 10-й гадзіне.

Падрабязней...

крас
27

Камюніке ў справе дыяцэзіяльнай канферэнцыі і сустрэчы службы аховы здароўя

Паведамленні
Друк
Дарагія Браты і Сёстры ў Хрысце нашым Збаўцы,
    Дарагія супрацоўнікі службы аховы здароўя бальніц і медыцынскіх устаноў нашай дыяцэзіі!
У духу ўзаемнага клопату пра кожнае чалавечае жыццё я хачу паведаміць Вам пра канферэнцыю і запрасіць 14 мая ў Гродна на Дыяцэзіяльную сустрэчу супрацоўнікаў службы аховы здароўя. Праграма сустрэчы будзе далучана да гэтага запрашэння. Паводле магчымасці прашу прыбыць спачатку ў гродзенскую катэдру на св. Імшу а 9-й гадзіне раніцы, а потым у абласную клінічную бальніцу (“Пышкі”).
Заяўкі на ўдзел будуць прымацца ў Дыяцэзіяльнай курыі да 10 мая.
Няхай удзел у Сустрэчы супрацоўнікаў службы аховы здароўя нашай дыяцэзіі дапаможа разам адказаць на выклікі паклікання – Службы чалавеку і Ратавання яго жыцця.
На падрыхтоўку і перажыванне Сустрэчы з усяго сэрца б л а с л а ў л я ю
Аляксандр Кашкевіч,
   Біскуп Гродзенскі
крас
20

Камюніке аб паінфармаванні вернікаў пра збор ахвяраванняў для дабрачыннай акцыі

Паведамленні
Друк
Да P.T. шаноўных Ксяндзоў Пробашчаў і
    Адміністратараў Гродзенскай дыяцэзіі

   Прашу паінфармаваць вернікаў на працягу бліжэйшых нядзеляў у рамках парафіяльных аб’яў аб дабрачыннай акцыі, якую праводзяць абласныя і раённыя аддзелы дабрачынных і грамадскіх арганізацый.

   У рамках гэтай акцыі будуць збірацца ахвяраванні на ўтрыманне самотных асоб старэйшага ўзросту, прытулкаў для старых людзей, дамоў апекі для дзяцей і інвалідаў.

Падрабязней...

крас
07

Камюніке-запрашэнне моладзі і вернікаў г. Гродна

Паведамленні
Друк
16.04 – на набажэнства Крыжовага шляху
17.04 – на Пальмовую працэсію і св. Імшу

Умілаваныя вернікі горада Гродна, Дарагая Моладзь!
Я прашу Вас прыняць удзел у важных для нашага горада рэлігійных падзеях, каб засведчыць гэтым сваю супольнасць хрысціянскай веры і радасці.
Каханыя вернікі, асабліва маладыя! У суботу 16 красавіка збярыцеся з усіх парафій як адна сям’я на ўзгорку перад Пабернардзінскім касцёлам, каб рушыць праз пляц да гродзенскай катэдры на св. Імшу, разважаючы стацыі Крыжовага шляху.
Пачатак Крыжовага шляху а 17.30.
Дарагая Моладзь! У Пальмовую нядзелю, 17 красавіка, прыйдзіце з пальмамі на працэсію і св. Імшу. Выхад і асвячэнне пальм - а 13-й гадзіне на ўзгорку перад Пабернардзінскім касцёлам, св. Імша ў катэдры - а 14-й гадзіне.
Заахвочваю Вас як адзіную супольнасць моладзі нашага горада: будзьце Вучнямі Хрыста і Дзяцьмі Яго Касцёла, каб даць сваё сведчанне пра тое, што быць з Хрыстом – гэта значыць быць шчаслівым.
Чакаю сустрэчы з Вамі. На перажыванне часу Вялікага посту і бліжэйшых падзей з усяго сэрца ўсім
б л а с л а ў л я ю
Аляксандр Кашкевіч
Біскуп Гродзенскі
сакав
31

Адозва да святароў, кансэкраваных асоб і вернікаў Гродзенскай дыяцэзіі перад беатыфікацыяй Слугі Божага Яна Паўла ІІ і праграма падрыхтоўкі да яе

Паведамленні
Друк
Шаноўныя святары, вялебныя законнікі і законніцы, умілаваныя вернікі гродзенскай дыяцэзіі! “Не бойцеся адчыніць дзверы Хрысту!”
Гэтымі словамі дарагога нам Божага Слугі Яна Паўла ІІ я хачу заахвоціць Вас духоўна падрыхтавацца да Яго хуткай беатыфікацыі, якая будзе вялікай ласкай для ўсяго Касцёла.
Няхай нашай падрыхтоўцы да беатыфікацыі папы Яна Паўла ІІ, якая адбудзецца 1 мая бягучага года на пляцы Святога Пятра ў Рыме падчас святой Імшы ў 10.00, папярэднічаюць супольная малітва і разважанне над шляхам яго зямнога жыцця, вынікам якога стане ўзнясенне яго да хвалы алтароў. Нашай падрыхтоўцы паводле прапанаванай праграмы няхай спадарожнічае малітва ў інтэнцыі, каб благаславёны Ян Павел ІІ быў Заступнікам кожнай сям’і і ўсяго грамадства і падтрымліваў іх на жыццёвым шляху, згодным з прынцыпамі Евангелля. Няхай вянцом нашай малітвы за дар Благаславёнага стане ўдзел у супольным чыне падзякі ў наступную пасля беатыфікацыі нядзелю, 8 мая.

Падрабязней...

сакав
30

Камюніке на Дыяцэзіяльныя дні моладзі ў Воранаве

Паведамленні
Друк
Дарагая моладзь!
Шчыра запрашаю Вас на сёлетнюю Дыяцэзіяльную сустрэчу моладзі, якая адбудзецца з 6 па 8 мая ў Воранаве.
Дыяцэзіяльныя дні моладзі будуць у гэтым годзе прысвечаны Слузе Божаму Яну Паўлу II, які на працягу свайго зямнога жыцця быў вялікім Сябрам моладзі ўсяго свету. Мы спадзяемся, што пасля беатыфікацыі 1 мая ў Рыме і Дзён моладзі ў Воранаве блаславёны Ян Павел II стане Вашым магутным Патронам і Правадыром.

Падрабязней...

сакав
24

Камюніке Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі на ўрачыстасць Звеставання Пана 2011 г.

Паведамленні
Друк
„Ажыві ў нас павагу да кожнага чалавечага жыцця, што нараджаецца, учыні нас здольнымі заўважыць цудоўную справу Стварыцеля ў плодзе матчынага ўлоння, падрыхтуй нашы сэрцы да шчодрага прыняцця кожнага дзіцяці, якое імкнецца да жыцця”.
Бэнэдыкт XVI

Умілаваныя ў Хрысце Пану браты і сёстры.
Малітвай Святога Айца Бэнэдыкта XVI распачынаем наша слова заахвочвання да „духоўнага ўсынаўлення”. Гэтую малітву Святы Айцец прачытаў у вігілію Адвэнту 2010 года ў ватыканскай базыліцы, узначальваючы набажэнства і начное чуванне ў абарону зачатага жыцця. Такім чынам Папа паказаў свету, што ўплыў цывілізацыі смерці становіцца штораз большым і нельга пасіўна глядзець на гэтую з’яву. Папа заахвоціў асабліва мясцовыя Касцёлы, каб у духу салідарнасці са Святым Айцом яны ў гэты самы час арганізавалі малітоўныя набажэнствы, адказваючы такім чынам на патрэбу абароны зачатага жыцця. Таксама і ў нашай краіне ў многіх касцёлах былі арганізаваны малітвы ў інтэнцыі жыцця.

Падрабязней...

студз
26

Камюніке ў справе арганізацыі святкавання 20-годдзя Гродзенскай дыяцэзіі

Паведамленні
Друк
   да P.T. Шаноўных Святароў Гродзенскай дыяцэзіі

   Шаноўныя Браты Святары, у сувязі са святкаваннем 20-й гадавіны рэарганізацыі структур Касцёла ў Беларусі, а ў яе складзе – паўстання гродзенскай дыяцэзіі, на пасяджэнні Арганізацыйнага камітэта была запланавана душпастырская праграма на 2011 г.

Падрабязней...

   Пры капіраванні абавязкова спасылацца на grodnensis.by.