студз
25

Камюніке ў справе беатыфікацыі Слугі Божага Яна Паўла II

Паведамленні
Друк
   Умілаваныя Вернікі Гродзенскай дыяцэзіі!
  З вялікай радасцю мы прынялі навіну пра тое, што Святы Айцец Бенедыкт XVI пацвердзіў гераічнасць цнот Слугі Божага Яна Паўла II. Быў таксама прызнаны цуд, здзейснены праз заступніцтва Слугі Божага . Слугу Божага Яна Паўла II ужо пры жыцці лічылі святым, а зараз ён тым больш будзе нашым абаронцам у небе.
  Урачыстасць беатыфікацыі Яна Паўла II адбудзецца ў Нядзелю Божай Міласэрнасці, 1 траўня, на плошчы св. Пятра ў Рыме. Пра магчымасць і ўмовы ўдзелу ў ёй пытайцеся сваіх ксяндзоў-пробашчаў.

Падрабязней...

ліст
15

Камюніке аб Малітве Удзячнасці за Дабрадзеяў Гродзенскай дыяцэзіі

Паведамленні
Друк

 Гродна, 12.11.2010


Вялебным Пробашчам
Адміністратарам Гродзенскай дыяцэзіі



Камюніке аб Малітве Удзячнасці за Дабрадзеяў Гродзенскай дыяцэзіі


   Прашу аб арганізацыі ў другую нядзелю Адвэнту (4 снежня) малітвы ўдзячнасці за дабрадзеяў нашага дыяцэзіяльнага Касцёла. Належыць заахвоціць сваіх парафіян да малітвы за ўсіх дабрачынцаў і разам памаліцца ў іх інтэнцыі, зыходзячы з абставінаў або згодна з пададзеным ніжэй узорам.

    З пастырскім благаславеннем

Аляксандр Кашкевіч Біскуп Гродзенскі

Падрабязней...

ліст
15

Камюніке аб малітве за ахвяры аварый на дарозе

Паведамленні
Друк

 Гродна, 12.11.2010


Вялебным Пробашчам
Адміністратарам Гродзенскай дыяцэзіі



Камюніке аб малітве за ахвяры аварый на дарозе


   Інфармірую, што 21 лістапада, згодна з пастановай ААН (Арганізацыі Аб'яднаных Нацый), пяты раз пройдзе Сусветны дзень памяці ахвяраў аварый на дарозе. Ён устаноўлены з мэтай пазбегнуць аварый і заклікаць да асцярожнасці ўсіх удзельнікаў дарожнага руху.

Падрабязней...

ліст
11

Распараджэнне аб арганізацыі ў парафіях набажэнства “Вігіліі аб кожным распачатым людскім жыцці”

Паведамленні
Друк

Гродна, 08.11.2010 г.


Шаноўным Пробашчам і Адміністратарам Гродзенскай дыяцэзіі



Распараджэнне аб арганізацыі ў парафіях 27.11.2010 г.  набажэнства "Вігіліі аб кожным распачатым людскім жыцці"


   Шаноўны Святар, у сувязі з урачыстым святкаваннем пачатка перыяду Адвэнту і Літургічнага Года, якое распачне 27 лістапада падчас I Нешпараў у Базыліцы св. Пятра ў Рыме Святы Айцец Бенедыкт XVI, наказваю святкаванне вігіліі Адвэнту ў нашай дыяцэзіі.
   Няхай у кожнай парафіі выразам духоўнага яднання з Папам і яго пажаданнямі будзе наша супольная малітва "аб кожным распачатым людскім жыцці".
   Згодна з заахвочваннем Кангрэгацыі да спраў Божага Культа і Дысцыпліны Сакрамэнтаў і беручы пад увагу абставіны месца, 27 лістапада ў вячэрніх гадзінах належыць адправіць св. Імшу і арганізаваць у парафіяльных касцёлах адпаведную Эўхарыстычную Адарацыю з Разважаннем Радасных Таямніц Ружанца ў абарону людскога жыцця ад моманту зачацця да натуральнай смерці. Падчас казання і разважанняў можна спасылацца на змест энцыклікі Слугі Божага Яна Паўла II - Evangelim Vitae.
    Наказваю таксама, каб на заканчэнне Адарацыі была адгаворана малітва ў гонар Найсвяцейшай Панны Марыі – Маці Жывых, якую мы далучаем да гэтага паведамлення.
    На перажыванне духоўнага яднання з нашым Святым Айцом у кожнай парафіі дыяцэзіі з усяго сэрца благаслаўляю.

Аляксандр Кашкевіч Біскуп Гродзенскі

    Прашу Шаноўных Святароў заахвоціць у парафіяльных аб'явах (21.11.2010г.) вернікаў да ўдзелу ў гэтым набажэнстве з акрэсленнем гадзіны і папрасіць аб малітоўнай сувязі са Святым Айцом і ўсім Касцёлам у інтэнцыі "кожнага распачатага жыцця".

Падрабязней...

снеж
11

Зварот Біскупа Гродзенскага ў сувязі з выдаленнем ксяндзоў

Паведамленні
Друк
Паважаныя Браты ў святарстве, дарагія Сёстры -законніцы, Узлюбленыя Дыяцэзіяне!
Сітуацыя, якая склалася, прымусіла мяне звярнуцца да вас у кастрычніку з просьбай аб малітве ў інтэнцыі святароў і сясцёр-законніц, якія працуюць у нашай дыяцэзіі. Гэта было выклікана адмовай з боку прадстаўнікоў дзяржаўнай улады Беларусі даць дазвол на працу ў 2007 г. 7 святарам 5 законным сястрам з Польшчы. Дзякую вам за сведчанне малітоўнага адзінства і дзейснага клопату пра вашых пастыраў. Аднак падтрымка з вашага боку патрэбна надалей, асабліва зараз, таму што мы з’яўляемся адным у Хрысце.

Падрабязней...

жнів
11

Маці Божая Кангрэгацкая, ахіні апекай і захавай у веры

Паведамленні
Друк

Дарагая моладзь Гродзенскай Дыяцэзіі! gerb_color

   Прыбліжаецца гадавіна накладання карон на Славуты Ласкамі Абраз Маці Божай Кангрэгацкай у Гродне. Гэтая падзея была глыбокім сведчаннем нашай сённяшняй адданасці Найсвяцейшай Панне Марыі Кангрэгацкай і таксама даверлівай веры ў Яе мацярынскае заступніцтва. Пацверджаннем таго, што Марыя выслухоўвае сваіх дзяцей, з'яўляюцца шматлікія цуды, якія здзяйсняліся і здзяйсняюцца па Яе волі.

Падрабязней...

   Пры капіраванні абавязкова спасылацца на grodnensis.by.