Мэты Душпастырства

Друк
     Галоўнай мэтай Акадэмічнага душпастырства з’яўляецца шчырае сяброўства з Богам і пазнанне праўды, якую Ён аб’явіў у Езусе. Гэтую мэту мы імкнемся дасягнуць праз удзел у св. Імшы (у кожны чацвер а 19.00 у Пабрыгіцкім касцёле ў Гродне); праз вывучэнне Бібліі, Школу Малітвы, гутаркі на тэмы веры і жыцця.
    Любоў да Бога кажа нам жыць у сяброўскіх адносінах з іншымі людзьмі, таму мы імкнемся будаваць акадэмічную супольнасць, у якой перажываем спатканні з запрошанымі гасцямі, супольныя паездкі, сустрэчы і шмат іншых цікавых мерапрыемстваў.
    Уся душпастырская дзейнасць – гэта ўзбагачэнне часу вучобы духоўным зместам і радасцю супольнасці. Гэта нагода да ўзрастання ў сяброўстве з Богам і братамі і здабывання хрысціянскай фармацыі.

Запрашэнне

Друк
     Сваё запрашэнне мы кіруем да студэнтаў, працоўнай моладзі, тых, хто ў пошуку або  сумняваецца і ўвогуле – да ўсіх жадаючых.
    Ты хацеў бы рэалізавацца? Ты разгублены і хацеў бы знайсці сваю дарогу? У цябе ёсць пасія, і ты хацеў бы падзяліцца ёю з іншымі? Ты знайшоў адпаведнае месца! Пазнаёмся з намі і будзь у нашым Душпастырствы. Калі ў цябе ёсць нейкі дар або арганізацыйны талент і ты хацеў бы правесці ўласнае спатканне – заразі сваёй ідэяй. Упэўні нас, што твая ідэя варта рэалізацыі. Мы чакаем актыўных. Чакаем таксама тых, хто прагне пазнаваць і слухаць. Душпастырства – для Вас. Станьце часткай супольнасці.

Падрабязней...

Крэда студэнта

Друк
    Я - незвычайны (незвычайная) і каштоўны (каштоўная), адзіны (адзіная) у сваім родзе ў цэлым сусвеце. Я - найвялікшы цуд жывой прыроды. У мяне ёсць бязмежны патэнцыял. Я веру ў свае здольнасці, пазіцыі і мэту. Заслугоўваю шмат, бо ў маім свеце з'яўляюся найважнейшай асобай.
    Сёння я пераступаю новыя межы. Кожны дзень выкарыстоўваю свае  ўменні і веды. З поспеху пачынаю новы дзень і паспяхова яго заканчваю. Вызначаю свае мэты і цвёрда крочу да іх.
    Я дзейнічаю пазітыўна, з радасцю, цалкам прымаючы сябе і іншых. Жыву ў поўнаце жыцця, пазнаючы яго без межаў. Я – энтузіяст па жыцці. Да кожных заняткаў, кожнага чытання, кожнага задання падыходжу з запалам, з задавальненнем і радасцю. З радасным чаканнем кожнай раніцы адкрываю на нова сваю веру.
    Я – студэнт (студэнтка), у якога ўсё атрымліваецца. Я ведаю, якія крокі павінен зрабіць, каб дасягнуць поспеху. Усведамляю гэта і радуюся. Я – самы цудоўны студэнт на свеце.

Гісторыя паўстання Акадэмічнага душпастырства

Друк
26 сакавіка 2008 года

Будучыня – у вашых сэрцах і руках.
Ян Павел II


    Пэўным кастрычніцкім вечарам 2006 года група моладзі сабралася ў Пабрыгіцкім касцёле на супольную св. Імшу, а потым усе разам пайшлі да сясцёр назарэтанак. Такім чынам распачало сваю дзейнасць наша Акадэмічнае душпастырства. Мы стараліся дзейнічаць усялякімі спосабамі, каю прыцягнуць як мага больш маладых людзей. Недзе глыбока ў сэрцы мы хваляваліся: а калі ніхто, апроч арганізатараў, не прыйдзе? А калі тыя, хто прыйдзе, разачаруюцца? Сумненняў было шмат, таму да першай сустрэчы мы падрыхтаваліся вельмі старанна, не шкадуючы ні сіл, ні часу.
    Адбылася першая сустрэча, потым другая, трэцяя… На кожную наступную прыходзілі новыя асобы. Зараз наша група налічвае 65 чалавек! Моладзь у сваім асяроддзі перадае інфармацыю аб існаванні Акадэмічнага душпастырства. Кожны чацвер на св. Імшу для моладзі прыходзіць каля 100 чалавек.

Падрабязней...

   Пры капіраванні абавязкова спасылацца на grodnensis.by.