Дэканат Гродна-Захад

Катэдральная базыліка св. Францішка Ксаверыя Ў Гродне (фара)

Друк
Ранейшы выгляд катэдрыВідэасюжэтКасцёл св. Францішка Ксаверыя звязаны перш за ўсё з дзейнасцю аа. езуітаў у Гродне. Яшчэ ў 1584 г. кароль Стэфан Баторый стараўся, каб айцы-езуіты пабудавалі ў Гродне касцёл і калегіум, для чаго ён ахвяраваў 10 000 польскіх злотых. Жаданні караля здзейсніліся намнога пазней, толькі ў 1622 годзе езуіты пасяліліся ў горадзе над Неманам. У 1625 г. яны адкрылі школу і, праўдападобна, у 1637 г. мелі драўляны касцёл св. Апосталаў Пятра і Паўла.
    Аднак заданнем езуітаў было, паводле пажаданняў караля, пабудаваць вялікі касцёл і калегіум. Складана было пачаць будаўніцтва новай святыні, таму што падчас войнаў горад часта палілі і рабавалі.

Падрабязней...

Костёл под опекой Девы Марии в Верейках

Друк
К 170-летию костёла в Верейках
Хроника событий
В 1826 году был заложен фундамент костела в д. Верейки. Из истории известно, что дочь Иосифа Биспинга и Теодоры Суходольской Александра вышла замуж за русского генерала Александра Светчина. По просьбе матери она решила построить в своем имении костел (ее семья была католического вероисповедания, а муж - православный) при условии, что в д. Кузьмичи будет возведена православная церковь.
    В 1828 году вышел указ Сената Российской империи, запрещающий строительство костелов и часовен римско-католического и греко-униятского вероисповедований без надлежащего разрешения. Но так как строительство костела было запланировано ранее, то запрет не должен был распространиться на костел в Верейках. Все делалось по закону.

Падрабязней...

Юбілей касцёла ў Начы

Друк
Касцёл імя Унебаўзяцця  Найсвяцейшай Панны Марыі ў НачыПарафія і касцёл у Начы бяруць свой пачатак у снежні 1529 года.
    1529 год. Марыя, удава Януша Касцевіча з Падляскага ваяводства клапоціцца аб стварэнні парафіі і аплачвае будаўніцтва касцёла.
    1756 год. Князь Юзаф Кучэўскі будуе на месцы старога касцёла - новы, таксама драўляны. Да Нацкай парафіі належала ў той час каля 60 вёсак і парафія налічвала 9086 вернікаў.
    У 1891 годзе была пабудавана плябанія.
    21 красавіка 1900 года быў атрыманы дазвол на будаўніцтва новага касцёла ў вёсцы Нача.
    15 жніўня 1900 года - асвечаны вуглавы камень. Акт асвячэння правёў кс. Караль Любянец, прафесар Духоўнай семінарыі ў Вільні.
    У 1910 годзе быў пабудаваны новы касцёл з дзвюма вежамі ў раманскім стылі, падлога - з бетону. Даўжыня касцёла складае 76 аршынаў, шырыня - 30 аршынаў. Дах касцёла і вежы былі накрыты ацынкаванай бляхай. Парафія налічвала 5142 верніка.

Падрабязней...

Скарб Мінулага і рэчаіснасці

Друк
Алтар св. Францішка Ксаверыя ў гродзенскай катэдры
Успамінае пра мінулае толькі той, у каго ёсць уласная гісторыя. Больш таго, гэтая гісторыя павінна ўзбагачаць чалавека і быць пазітыўнай, а ў дадатак – актыўным чынам звязвацца з сённяшнім днём. Успамін пра пазітыўныя падзеі ўласнай гісторыі мае сваю працяглую традыцыю ў духоўным плане. Успаміны з’яўляюцца багаццем чалавека і грамадства, у якім жыве чалавек. У сённяшнім нумары нашай газеты мы прыгадаем пра святы: гадавіну асвячэння катэдральнай базылікі ў Гродне, (яе асвяцілі 5 снежня 1705 года) і пра 3 снежня – успамін пра яе заступніка св. Францішка Ксаверыя.
Гэтая святыня паўстала ў 1678 – 1705 г.г., калі ў Гродне працавалі езуіты. Варта зазначыць, што Езусовае таварыства пачало існаваць згодна з патрабаваннямі часу. У адпаведную пару Бог абуджаў у нашай гісторыі індывідуальнасці, якіх мы можам акрэсліць як нашых правадыроў і настаўнікаў. Адным з іх быў выдатны езуіт св. Францішак Ксаверый. Спачатку ён праславіўся як місіянер у Індыі. Там гэты манах развіў місіянерскую дзейнасць, навяртаючы на каталіцкую веру тысячы людзей. Яго нага, як першага місіянера з Еўропы, ступіла на японскую зямлю.Таму св. Францішак быў абвешчаны галоўным заступнікам каталіцкіх місій. Ён стаў таксама апекуном цяперашняй гродзенскай катэдры – сэрца нашай дыяцэзіі. Паглыбляючыся ў яе багатую гісторыю варта ўспомніць, што першая св. Імша была цэлебравана ў 1700 годзе ў касцёле, які яшчэ будаваўся. 5 снежня 1705 г. хэлмінскі біскуп Тэадор Патоцкі ажыццявіў кансэкрацыю святыні. Ва ўрачыстасці прыняў удзел кароль Аўгуст II і цар Пётр I.

Падрабязней...

З гісторыі цудоўнага месца

Друк
Як цудоўны абраз Вастрабрамскай Божай Маці, так і капліца, дзе ён размяшчаецца, і сама Вострая Брама маюць багатую гісторыю, якая звязана з гісторыяй развіцця Вільні. У канцы XVст. пачатку XVI ст. паўстала дзевяць гарадскіх брамаў, з ліку якіх адна (адзіная, якая захавалася да нашага часу) насіла назву Мядніцкая ці інакш Крэўская. Крыху пазней “прыжылася” іншая назва брамы – Вострая (ад назвы часткі паўднёвага прадмесця, якую называлі Востры Канец). Паводле традыцыі на абарончых брамах вешалі святыя абразы. У 1626 г. айцы-кармеліты заснавалі ў гэтым месцы свой кляштар, а ў самой браме пабудавалі невялікую капліцу, дзе памясцілі абраз Божай Маці Міласэрнасці. 12 красавіка 1671 г. адбылося ўрачыстае асвячэнне абраза віленскім біскупам у прысутнасці найвышэйшых свецкіх саноўнікаў Вялікага княства Літоўскага, прафесараў і студэнтаў Віленскай Акадэміі, прадстаўнікоў магістрату горада і вільнянаў. Варта дадаць, што Вострая Брама мела іншыя абразы па абодва яе бакі, якія праз некаторы час былі знішчаны.

Падрабязней...

   Пры капіраванні абавязкова спасылацца на grodnensis.by.