Дэканат Гродна-Захад

Касцёл Унебаўзяцця НПМ у Адэльску

Друк
Драўляны касцёл Унеба­ўзяцця НПМ у Адэльску быў заснаваны ў 1490 г. Яго фундатарам быў польскі кароль Казімір IV. Святыня была збудавана ў форме крыжа, мела адну вежу. У 1674 яе кансэкраваў кс. біскуп суфраган Слупскі. З 1862 г. пры ёй была капліца Клімаўка, якая мела капелана; яе скасавалі ў 1866 г. У 1874 г. касцёл аднавілі. У 1781 г. парафія налічвала 4319 вернікаў.
    Адэльская парафія была вельмі вялізная. У яе склад уваходзілі 3 гарады: Адэльск, Крынкі і Кузніца. Кіраваў парафіяй адэльскі пробашч кс. Павел Цехановіч, які адначасова быў капеланам караля Жыгімонта, а душпастырскую апеку ў Адэльску і Крынках ажыццяўлялі за яго так званыя камендары (накшталт сённяшніх вікарыяў).

Падрабязней...

Касцёл Перамянення Пана ў Селіванаўцах

Друк
Філіяльны касцёл у Селіванаўцах існаваў ужо ў 1775 г. Цэнтр парафіі знаходзіўся ў Гожы. У 1795 г. была вылучана Селіванаўская парафія. Праз некалькі год драўляны касцёл у Селіванаўцах згарэў. Новая мураваная святыня была ўзведзена ў 1840 г., калі пробашчам парафіі быў кс. Адальбэрт Сабалеўскі. У правым алтары знаходзіцца эпітафія Ядвігі Тукала з Сабалеўскіх (1871 – 1908), фундатаркі касцёла, а таксама бюст памерлай з белага мармуру. Будаўніцтва святыні было закончана ў 1867 г.
    Касцёл Перамянення Пана мае класічную архітэктуру, мураваны, з бутавага каменя, дэкараваны атынкованай цэглай, прамавугольны, з арачнымі аконнымі праёмамі ў бакавых сценах. Два вертыкальныя акенцы ў мансардзе, пад імі нішы без скульптур, якія аздабляюць парадны фасад, аналагічна як два львы - пры ўваходзе. Двухсхільны дах над вальмавым прэзбітэрыем. Васьмігранная вежа-званіца, драўляная, з шатровым дахам. На дзядзінцы, па левым баку параднай сцяны знаходзіцца драўляная малюткая каплічка са статуяй святога. У глыбіні па правым баку на рагу мура – грот Беззаганнай. За апсідай - дэкаратыўная жалезная агароджа - праца каваля. У 1991 г. дзядзінец быў адноўлены, а месцамі забетанаваны.

Падрабязней...

Касцёл Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі (Пабрыгіцкі)

Друк
Аб заснаванні касцёла і кляштара брыгітак было аб’яўлена ў 1634 г. і гэтая падзея згадвалася ў панегірычным друку ў 1635 годзе. Фундатарамі сталі вялікі маршалак літоўскі Крыштоф Весялоўскі і яго жонка Аляксандра з Сабескіх. Заснаванне кляштара, разлічанага на 30 сёстраў, стала сваеасаблівым ушанаваннем памяці іх удачаронай дачкі Грызэльды Сапежыны з Вадыньскіх, якая памерла 21.01.1633 г. Згодна ахвяравальнай граматы кляштару перадаваліся мястэчка Крамяніца, наступныя фальваркі: Князева, Рагозніца, Шылавічы і інш., а асобныя сродкі ахвяроўваліся на шпіталь.
    Хутка на набытым пад кляштар пляцы паўсталі драўляныя будынкі кляштара і касцёл, абнесеныя мурам. 6 снежня 1636 г. адбылося ўрачыстае ўваходжанне першых 8 сясцёр з люблінскага канвенту, якія 9 снежня выбралі настаяцелькай Ганну Сабескую, дачку люблінскага ваяводы і родную сястру фундатаркі.
    У 1642 г. пачалося будаўніцтва мураванага касцёла, які быў кансэкраваны 19 кастрычніка 1651 г. пад тытулам Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі віленскім біскупам Юрыем Тышкевічам.

Падрабязней...

Касцёл анельскай Божай маці (францішканскі)

Друк
З жыцця парафіі:
    1903 – 1905 гг. – пробашчам парафіі з’яўляецца ксёндз Юзаф Фордон.
    1915 г. – а. Мельхіёр Фордон ратуе ад смерці 13 пажарных з Гродна.
    1919 г. – вяртанне францішканаў у Гродна, а. Фордон з’яўляецца іх першым гвардыянам.
    1922 – 1927 гг. – пры парафіі працуе св. Максімільян Кольбэ.
    1988 – 1989 гг. – пробашчам парафіі з’яўляецца ксёндз Тадэвуш Кандрусевіч, першы біскуп Беларусі.
У 1635 г. у Гродна з дапамогай упіцкага старасты Яўстафа Курча і яго жонкі Сузанны з рода Тышкевічаў прыбылі меншыя канвентуальныя браты (францішкане). Яўстафій Курч выклікаў манахаў у Занёманскае прадмесце, ахвяруючы ім для жылля вялікі абсталяваны мураваны дом, размешчаны ў горадзе па вуліцы Маставой. Манахі жылі ў ім да пары ўзвядзення драўлянага кляштара ў прадмесці, пасля чаго яны прадалі яго ў 1651 г. У 1635 г. паўстаў невялікі драўляны касцёлік Анельскай Божай Маці. У 1659 г. падчас вайны касцёл быў знішчаны. У 1660 г. было пачата будаўніцтва трохнефнай базылікі з дабудаванай з левага боку (ад нартэкса) званіцы з гадзіннікам і мураванага кляштарнага будынка. З 1697 г. новая святыня стала парафіяльным касцёлам.

Падрабязней...

Касцёл адшукання Святога Крыжа (Пабэрнардынскі)

Друк
Самы старажытны дакумент, што датычыць ордэна бэрнардзінцаў у дачыненні да г. Гродна, паходзіць з 1494 г. Тады Аляксандр Ягелончык, вялікі літоўскі князь, запісаў манахам-бэрнардзінцам тэрыторыю даўняга княжаскага горада над Неманам, за яго межамі. Але ані касцёл, ані кляштар тады, праўдападобна, не былi пабудаваны.
    Хутчэй за ўсё, манахі-бэрнардзінцы прыбылі ў Гродна пад канец XVI ст. Справа будовы касцёла ажыла ў 1586 г., калі кароль Стэфан Баторый пацвердзіў вялікакняжаскі падарунак, і пачала набіраць рэальныя формы толькі ў 1595 г., калі пробашч Фарнага касцёла ў Гродне Канапацкі Фабіян звярнуўся да правінцыяла бэрнардзінцаў Гансёрка Бэнэдыкта з просьбай прыняць ахвяраванні. Сакалінская-Друцкая Ганна ахвяравала ім тэрыторыю даўнейшых каралеўскіх стайняў. Менавіта там бэрнардзінцы маглі ўзвесці часовы драўляны касцёлік Святога Крыжа.

Падрабязней...

ВДС у Гродне – гэта сэрца нашай дыяцэзіі

Друк
З гісторыі семінарыі
173 выпускнікі закончылі ВДС у Гродне з 1995 – 2008, 2010 г. Цяпер яны выконваюць святарскую паслугу не толькі ў Гродзенскай дыяцэзіі, але і ва ўсёй Беларусі, Расіі, Украіне, у Італіі, Казахстане, Літве, Ізраілі, дзяржавах Паўднёвай Амерыкі. Выпускнікі семінарыі прадаўжаюць навучанне ў Польшчы, Італіі, Францыі. Сёння ў гэтай навучальнай установе працуе 29 выкладчыкаў, вучацца 53 алюмны.

Падрабязней...

   Пры капіраванні абавязкова спасылацца на grodnensis.by.