Адкрыццё Парафіяды-2012: фотарэпартаж

Урачыстае адкрыццё Парафіяды-2012 адбылося сёння! Св. Імшу з гэтай нагоды цэлебраваў кс. біскуп Аляксандр Кашкевіч у касцёле Беззаганнага Зачацця НПМ. Глядзіце фота з адкрыцця, тэкст будзе пададзены пазней.

Нацыянальная пілігрымка сем’яў адбудзецца ў Гродзенскай дыяцэзіі

Па ініцыятыве Рады па справах сям’і пры ККББ разам з душпастырствам сем’яў Гродзенскай дыяцэзіі ладзіцца VI Нацыянальная пілігрымка сем’яў пад дэвізам “Тваёй абароне аддаемся”. Сёлета яна адбудзецца 14 ліпеня ў Гудагаі ў санктуарыі Маці Божай Шкаплернай.

Падрабязней...

Вызначаны даты рэкалекцый для святароў

Ксёндз біскуп Аляксандр Кашкевіч запрашае ўсіх святароў да ўдзелу ў святарскіх рэкалекцыях у ліпені і жніўні. 2-5 ліпеня ў рэкалекцыйным цэнтры “Карытас” у Сапоцкіна рэлігійныя сустрэчы для святароў правядзе а. Джэймс Манджакал. Папярэдні запіс на ўдзел у рэкалекцыях у кс. Чэслава Паўлюкевіча, пробашча з Росі.

Наступныя святарскія рэкалекцыі адбудуцца 19-22 жніўня ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне. Падаць заяўку на ўдзел можна па тэлефоне ці праз пошту ў сакратарыят курыі да 11 жніўня. Распачынаюцца рэкалекцыі малітвай Камплеты і канферэнцыяй у 21.00. Заканчэнне рэкалекцый пасля супольнага абеду.

Расклад пілігрымак на 2-е паўгоддзе 2012 года

Ніжэй апублікаваны расклад сёлетніх пілігрымак у Гродзенскай дыяцэзіі.

Падрабязней...

Малітва за святароў з усяго свету

Ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Езуса, якая прыпадае на 15 чэрвеня, мы будзем традыцыйна адзначаць Сусветны дзень малітвы за святасць святароў.

Падрабязней...

Дыяканскія і святарскія пасвячэнні францішканаў

IMG 02769 чэрвеня а 12-й гадзіне ў парафіі Маці Божай Анёльскай (францішкане) у Гродне над Нёманам адбыліся святарскія і дыяканскія пасвячэнні. Гэта першыя пасвячэнні за гісторыю гэтага касцёла (увогуле пасвячэнні заўсёды адбываліся толькі ў катэдральных касцёлах). Да прэзбітэрыя касцёла былі далучаны дыякан Андрэй Ахрэм (Вілейка) і святар Караль Бараноўскі (Мінск). Абодва належаць да закону айцоў францішканаў канвентуальных.

На прыгожай урачыстасці сабралася шмат гасцей, якія разам з новапасвечанымі радаваліся дару святарства. Святарскія і дыяканскія пасвячэнні маладым айцам францішканам удзяліў біскуп Аляксандр Кашкевіч.

Падрабязней...

Езус з намі - як крыніца любові і суцяшэння

Сёлетняя працэсія на ўрачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста распачалася ў Гродне св. Імшой у катэдры 7 чэрвеня. Гэтае свята з абавязковай працэсіяй бярэ пачатак у ХІІІ ст і сёння з’яўляецца адным з галоўным святаў літургічнага года ў Касцёле. Як і стагоддзі таму, вернікі прыйшлі ў катэдру засведчыць сваю веру ў тое, што Езус Хрыстус знаходзіцца разам з намі ў Найсвяцейшым Сакраманце. Вернікі найпрыгажэйшым чынам аздобілі працэсію, у якой будзе несціся вуліцамі горада Найсвяцейшы Сакрамант.

Падрабязней...

Фотарэпартаж з урачыстасці Божага Цела

Ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста ў Гродне адбылася працэсія з Найсвяцейшым Сакрамантам вуліцамі Гродна. Вернікі з розных парафій горада вырушылі засведчыць прысутнасць з намі Хрыста ў Найсвяцейшым Сакраманце. Глядзіце фотарэпартаж з гэтай прыгожай урачыстасці!

Новы нумар газеты “Слова жыцця”

Выйшаў чарговы нумар газеты “Слова Жыцця”, які можна набыць у парафіях з нядзелі, 10 чэрвеня, у дыяцэзіяльнай кнігарні па вуліцы К. Маркса, 4 або прачытаць на інтэрнэт-старонцы www.slowo.grodnensis.by.

У гэтым нумары:
- Касцёл Беззаганнага Зачацця НПМ у Кашубінцах
- Размова з кусташам санктуарыя ў Тракелях кс. Паўлам Галіньскім напярэдадні пілігрымкі
- у Гродне асвяцілі новых святароў: рэпартаж з катэдры
- Матэрыял з ІІ Дыяцэзіяльнага Дня дзіцяці
- Катэхеты аб рэлігійным выхаванні дзяцей
- і іншыя цікавыя матэрыялы

Кс. абп Тадэвуш Кандрусевіч: “Мае фаварыты – Іспанія, Германія…”

Напярэдадні Еўра-2012 мы зацікавіліся, чаго чакае ад Чэмпіянату Еўропы па футболе сталы заўзятар кс. абп Тадэвуш Кандрусевіч. Яго Эксцэленцыя пагадзіўся адказаць на некалькі нашых пытанняў пра фаварытаў і шанцы Беларусі трапіць на Еўра.

Падрабязней...

Сэрца святара перастала біцца пры алтары

Гэтыя словы хутка абляцелі ўсю дыяцэзію і Беларусь на ўрачыстасць Святой Тройцы 3 чэрвеня. Кс. Пётр Крыкшчукайціс, пробашч парафіі Пеляса, памёр падчас галоўнай св. Імшы, справаванай за сваіх парафіян, якім служыў 22 гады. Сеў падчас Імшальных чытанняў і ўжо больш не ўстаў і нічога не сказаў сваім парафіянам. Гэта была яго апошняя лекцыя навукі Хрыста, пачутай на зямлі ў парафіі, якую моцна любіў і якой стараўся верна служыць.

Падрабязней...

   Пры капіраванні абавязкова спасылацца на grodnensis.by.