У пілігрымцы веры да Марыі

IMG 1903Аб пілігрымаванні і веры сучасных людзей, аб санктуарыі і просьбах, якія ўзносяцца перад абразом Маці Божай Тракельскай, з кусташам санктуарыя ў Тракелях, кс. Паўлам Галіньскім, размаўляў кс. Павел Салабуда.

Азнаёміцца з усім матэрыялам можна будзе у наступным нумары газеты “Слова Жыцця” ад 07.06.2012.

Пятнічны пост у католікаў: калі і як?

post copyПятнічны пост – гэта адзін са спосабаў ушанавання Мукі Езуса Хрыста, а таксама форма пакаяння і малітвы. Паводле Касцёльнага права, на тэрыторыі Беларусі пятнічны пост абавязкова павінен быць выражаны як мінімум ва ўстрыманні ад спажывання мясной ежы. Гэтая норма абавязковая для кожнага католіка ва ўзросце ад 14 да 60 гадоў, які знаходзіцца ў пятніцу на тэрыторыі нашай краіны і яго фізічнае здароўе дазваляе посціць.

Азнаёміцца з усім матэрыялам можна будзе у наступным нумары газеты “Слова Жыцця” ад 07.06.2012.

57 татаў удзельнічалі ў пілігрымцы ў санктуарый Маці Божай Барунскай

У першую нядзелю чэрвеня адзначаўся Дзень бацькі. Гэта дзень малітвы за тых, каму Пан Бог даверыў адказнасць і клопат за сям’ю. З гэтай нагоды з Ашмян у санктуарый Маці Божай Барунскай вырушыла ІІІ Дэканальная пілігрымка, у якой прынялі ўдзел 57 бацькоў.

Падрабязней...

Адышоў да Пана па вечную ўзнагароду кс. Пётр Крыкшчукайцiс

pogrzebКсёндз Пётр Крыкшчукайцiс нарадзіўся 26 лістапада 1950 г. у Літве ў Коўне.
Вучыўся ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Коўне ў 1974-1979 гг. Святарскія пасвячэнні прыняў 27 мая 1979 г. у ковенскай архікатэдры апп. Пятра і Паўла з рук ксяндза біскупа Людвіка Павілоніса.
Працаваў вікарыем у парафіях у Малэтэі, Длугу, Алітусе.
У 1982-1983 гг. па асабістаму жаданню быў накіраваны на душпастырскую працу сярод верных у Душанбе (Таджыкская ССР).
Калі вярнуўся ў Літву, выконваў абавязкі адміністратара ў парафіі Жэленэі і пробашча ў Чыобішкіс.
З 1990 г. быў прызначаны адміністратарам парафіі св. Ліна ў в. Пеляса (Радунскі дэканат). Абавязкі адміністратара ў Пелясе выконваў аж да смерці. Памёр 3 чэрвеня 2012 года падчас святой Імшы а 11.00 гадзіне ў парафіяльным касцёле св. Ліна ў Пелясе.

Пахавальная Імша пад кіраўніцтвам ксяндза біскупа Аляксандра Кашкевіча адбудзецца ў сераду 6 чэрвеня ў 11.00 гадз. у парафіяльным касцёле ў Пелясе. Затым, згодна з воляй памерлага святара, ён будзе пахаваны на мясцовых могілках сярод сваіх верных.

Глядзіце “Сімвал Веры” ў гэты аўторак

IMG 0493Наступная праграма “Сімвал Веры” будзе прысвечана духоўнай апецы Касцёла над дзецьмі. Ксёндз Павел Салабуда прапануе ўсім паглядзець, як Касцёл спадарожнічае чалавеку ад першых хвілін жыцця. У праграме: фрагменты святога хросту, Першай святой Камуніі, удзел дзяцей у II Дыяцэзіяльным дні дзіцяці, а таксама дыялог з цікавымі людзьмі.

Праграму можна будзе паглядзець у аўторак 5 чэрвеня ў 18.20 на канале Беларусь-2.

Срэбраныя і залатыя юбіляры ў Гродзенскай дыяцэзіі

Св. Імша з нагоды юбілеяў святарскіх пасвячэнняў адбылася ў гродзенскай катэдры 31 мая. А. Станіслаў Садоўскі, кс. Аляксандр Шэмет, кс. Рышард Якубец, кс. Генрык Яблоньскі, кс. Тадэвуш Крыштопік, а. Раман Цесляк і кс. Мар’ян Хаменя дзякавалі Богу за дар 25-годдзя святарства. А. Леон Вітэк дзякаваў Богу за 50 гадоў святарскага служэння. Літургію ўзначаліў кс. біскуп Аляксандр Кашкевіч.

Падрабязней...

Фотарэпартаж з ІІ Дыцяэзіяльнага дня дзіцяці

Паўтары тысячы дзяцей сабраў ІІ Дыяцэзіяльны дзень дзіцяці, які арганізавалі маладыя сем’і на чале з кс. Юрыем Марціновічам у парафіі Беззаганнага Зачацця НПМ. Дзеці прыязджалі цэлымі аўтобусамі з блізкіх і далёкіх мястэчак: Ліды, Навагрудка, Дзятлава, Іўя, Астраўца, Геранёнаў, а таксама з Маладзечна, Вілейкі і Віцебска. Парафія ў Паўднёвым рыхтавалася да гэтага свята паўгода: праграма ў выніку атрымалася надзвычай насычанай і яркай. Аднак значныя змены ў ход дзіцячага свята ўнесла надвор’е: дождж скасаваў тыя моманты праграмы, якія меліся праводзіць на вуліцы. Але кс. Юрый у такой сітуацыі сказаў проста: “Дзякуй Богу і за гэтае надвор’е”. А дзеці, якія ўмеюць радавацца ўсяму цікаваму пры любым надвор’і, цалкам сканцэнтраваліся на тым, што адбывалася ў гэты дзень. Гэтак разважым і мы: чым пералічваць, што не ўдалося паказаць у праграме з-за дажджу, лепш узгадаем тыя яркія і кранальныя моманты, якіх на ІІ Дыяцэзіяльным дні дзіцяці было дастаткова.

Поўны тэкст матэрыяла чытайце ў новым выпуску газеты "Слова жыцця", які з'явіцца на парафіях у нядзелю 10 чэрвеня.

Аб’яўляецца набор слухачоў у Школу сямейнага жыцця

Школа сямейнага жыцця ў Гродне аб’яўляе набор слухачоў на 2012/2013 год. Запіс адбываецца па тэлефоне да 31 жніўня гг. кожны дзень з 9 да 15 гадзін.

Падрабязней...

Музычныя гурты з парафіі аа. францішканаў запрашаюць на канцэрт

Хор “Sursum corda” i ансамбль „Art-azart” запрашаюць на новую канцэртную праграму “Дай людзям любоў!”, якая адбудзецца 10 чэрвеня ў гродзенскай катэдры пасля св. Імшы а 19-й гадзіне.

Працэсія Божага Цела ў Гродне

Сёлета працэсія вуліцамі горада адбудзецца 7 чэрвеня, ва ўрачыстасць Божага Цела. Яна распачнецца св. Імшой у катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя а 18-й гадзіне. У гэтым годзе традыцыйна будзе 4 стацыі пры касцёлах: катэдральным, пабрыгіцкім, пабернардынскім і францішканскім.

Падрабязней...

Абвяшчаць Божае слова ў знаках сучаснай эпохі: у Гродне асвяцілі новых святароў

Чатыры дыяканы Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі 26 мая, у вігілію Спаслання Святога Духа, атрымалі святарскія пасвячэнні з рук ксяндза біскупа Аляксандра Кашкевіча. Ад гэтага моманту новапасвечаныя святары будуць выконваць найгалоўнейшыя абавязкі: абвяшчаць Божае слова, цэлебраваць сакраманты і апекавацца даручаным ім Божым людам. Улічваючы, што ў Беларусі дагэтуль назіраецца недахоп святароў, для ўсёй каталіцкай супольнасці не толькі дыяцэзіі, але і краіны, гэтыя пасвячэнні сталі сапраўды радаснай падзеяй.

Падрабязней...

   Пры капіраванні абавязкова спасылацца на grodnensis.by.