Памёр бацька кс. Аляксандра Раманоўскага

28 мая да вечнага спачыну адышоў сп. Ян Раманоўскі. Сп. Ян быў бацькам ксяндза Аляксандра Раманоўскага, які служыць пробашчам у Гродне ў парафіі Беззаганнага Зачацця НПМ (Гродна-Паўднёвы).

Падрабязней...

Вернікі трох парафій атрымалі дары Духа Святога падчас св. Імшы ў катэдры

Вернікам адразу трох парафій – св. Францішка Ксаверыя, св. Юзафа і парафіі ў Каробчыцах – ксёндз біскуп Аляксандр Кашкевіч удзяліў сакрамант канфірмацыі ў гродзенскай катэдры. Гэтай моладзі і дарослым вернікам моцна пашанцавала, бо яны прынялі гэты сакрамант у свята Спаслання Святога Духа 27 мая.

Падрабязней...

Пілігрымка ў санктуарый Маці Божай Барунскай

3 чэрвеня ладзіцца пілігрымка для татаў з Ашмян у Баруны. Яе дэвізам будуць словы „Не переставайце маліцца! Трэба заўсёды маліцца і ніколі не падаць духам” (пар.: Лк 18, 1). Арганізатарам пілігрымкі выступіў ксёндз дзекан Ян Пузына.

Падрабязней...

Новы нумар газеты “Слова жыцця”

Выйшаў чарговы нумар газеты “Слова Жыцця”, які можна набыць у парафіях з нядзелі, 27 мая, у дыяцэзіяльнай кнігарні па вуліцы К. Маркса, 4 або прачытаць на інтэрнэт-старонцы www.slowo.grodnensis.by.

У гэтым нумары:
- Запавет для маладых святароў
- Тры пытанні пра сакрамант канфірмацыі
- Cтаронка, прысвечаная Парафіядзе
- Пілігрымка настаўнікаў і выхавацеляў у Рым
- Чуванні моладзі, прысвечаныя бл. Яну Паўлу ІІ
- і іншыя цікавыя артыкулы

Созависимость

wspoluzaleznienieСозависимость – это дефективность зрелости, вызванная нанесённой в детстве травмой, до такой степени, что людям, страдающим ею, это мешает в жизни и является болезнью так же, как зависимость, например, алкоголизм.

Созависимый человек с одной стороны хочет открываться на Бога, потому что нуждается в этом, а с другой – защищается от таких отношений, поскольку инстинктивно воспринимает их как угрозу. Так же обстоит с отношениями с другими людьми: огромное желание близости будет сталкиваться с огромным чувством угрозы.

Азнаёміцца з усім матэрыялам можна будзе у наступным нумары газеты “Слова Жыцця” ад 27.05.2012.

Каталіцкая моладзь зрабіла свята для хворых дзетак

Група каталіцкай моладзі “Воскресенье”, якая ўжо тры гады дзейнічае пры АД “OPEN”, 19 мая зладзіла акцыю для сем’яў, якія выхоўваюць дзетак з цяжкімі захворваннямі і наведваюць Гродзенскі цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі. Моладзь арганізавала адпачынак у сядзібе “Каробчыцы” для 28 такіх сямей.

Падрабязней...

А. Джэймс Манджакал зноў наведае Беларусь з рэкалекцыямі

Сёлета ў санктуарыі Езуса Журботнага ў Росі адбудуцца рэкалекцыі, якія будзе праводзіць а. Джэймс Манджакал. Гэтыя рэкалекцыі сталі ўжо традыцыйнымі і збіраюць шматлікіх вернікаў з усёй Беларусі. Рэкалекцыі распачнуцца 29 чэрвеня і будуць доўжыцца да 1 ліпеня.

Падрабязней...

У Гродне будуць пасвечаны 4 новыя святары

26 мая ў гродзенскай катэдры падчас св. Імшы а 12-й гадзіне 4 дыяканы атрымаюць святарскія пасвячэнні. Зараз будучыя святары перажываюць 5-дзённыя рэкалекцыі ў Сапоцкіна, якія будуць доўжыцца да 25 мая.

Падрабязней...

“Чалавека трэба мераць мераю сэрца”

18 мая каталіцкая супольнасць згадвала Дзень нараджэння бл. Яна Паўла II. У гэты дзень гродзенская моладзь з АД “OPEN” падрыхтавала чуванне ў гонар вялікага святара. Вячэрнюю св. Імшу ў катэдры, пасля якой адбылося чуванне, праводзіў кс. Антоні Грэмза, кіраўнік моладзевага душпастырства. У гаміліі ксёндз распавёў пра дзіцячыя гады Караля Вайтылы, будучага Папы. Кожны дзень з самага ранку хлопчык Караль уставаў, каб ісці на св. Імшу і прыслужваць у касцёле пры алтары. Ён лепш за ўсіх вучыўся і вельмі любіў спорт. За адкрытасць, усмешлівасць і пачуццё гумару хлопчыка Караля называлі Лёлікам.

Падрабязней...

Заканчэнне катэхетычнага года

121 мая ў будынку курыі адбылася сустрэча катэхетаў і катэхетак, якія скончылі навучальны 2011/2012 катэхетычны год.

Падрабязней...

Глядзіце “Сімвал Веры” ў гэты аўторак

Заахвочваем усіх да прагляду наступнага выпуску праграмы “Сімвал Веры”, які адбудзецца 22 мая ў аўторак у 18.35 на канале Беларусь-2. У гэтай праграме кс. Павел Салабуда заахвочвае ўсіх наведаць санктуарый Маці Божай Яснагурскай – Цярпліва Слухаючай на Узгорку Надзеі ў Капцёўцы. У праграме кусташ санктуарыя апавядае гісторыю будаўніцтва гэтай святыні, а таксама пра развіццё паломніцкага руху ў гэтае марыйнае месца.

Падрабязней...

   Пры капіраванні абавязкова спасылацца на grodnensis.by.