У Адамавічах ушанавалі памяць памерлага 25 гадоў таму пробашча кс. Казіміра

Яшчэ жывыя ў парафіі ў Адамавічах людзі, якія памятаюць свайго пробашча кс. Казіміра Арлоўскага. 18 мая прыпала 25-я гадавіна пасля смерці пробашча, які 48 гадоў працаваў пробашчам у Адамавічах. У гэты дзень урачыстую св. Імшу ў парафіяльным касцёле ў Адамавічах цэлебраваў дзекан Сапоцкінскага дэканата кс. Павел Гедройць.

Падрабязней...

Сёння вялікае свята – Унебаўшэсце Езуса Хрыста

Пасля свайго уваскрасення Езус Хрыстус з’яўляўся сваім вучням, а праз 40 дзён на іх вачах узнёсся на неба з Аліўнай гары. Азначэнне “ўнебаўшэсце Пана” паходзіць з апісання, пераказанага св. Лукой у Дзеях Святых Апосталаў (Дз 1, 9-11). Евангелісты пішуць пра гэты факт няшмат. Мацей увогуле не кажа пра ўнебаўшэсце, Марк згадвае лаканічна: “І пасля размовы з імі Пан Езус узнёсся ў неба, і сядзіць праваруч Бога” (Мк 16, 19). Ян згадвае ў форме прадвесця.

Падрабязней...

Дары Святога Духа атрымалі вернікі парафіі Гродна-Паўднёвы

Сакрамант канфірмацыі кс. бп Аляксандр Кашкевіч удзяліў моладзі і дарослым з парафіі Беззаганнага Зачацця НПМ у Гродне 14 мая. – Мы прагнем, каб дар Святога Духа, якога мы атрымаем, прыносіў плады ў нашым дарослым рэлігійным жыцці. Мы бачым, што сёння, калі нішчацца асновы рэлігійнага і маральнага жыцця, чалавек мусіць быць унутрана моцным, каб не паддацца гэтаму злу. Таму просім Яго Эксцэленцыю ўдзяліць нам сакрамант канфірмацыі, – звярнуліся на пачатку св. Імшы да ксяндза біскупа маладыя вернікі.

Падрабязней...

Новыя буклеты ў абарону жыцця

У дыяцэзіяльным выдавецтве выйшлі з друку буклеты ў абарону жыцця. Брашуры распавядаюць пра цуд жыцця - асноўныя моманты развіцця дзіцяці ва ўлонні маці. Таксама падаюцца негатыўныя наступствы любога віду абортаў. Буклеты змяшчаюць інфармацыю, якія віды абортаў існуюць у сённяшняй медыцыне, якая заклікана акурат абараняць жыццё. Змяшчаецца таксама інфармацыя пра кантрацэптыўныя сродкі і іх абартыўнае дзеянне. Набыць буклеты можна ў дыяцэзіяльнай кнігарні па вуліцы К. Маркса, 4 або ў каталіцкай сямейнай кансультацыі па вул. К. Маркса, 26. Ніжэй падаецца графік яе працы.

Падрабязней...

Новы нумар газеты “Слова жыцця”

Выйшаў чарговы нумар газеты “Слова Жыцця”, які можна набыць у парафіях з нядзелі, 13 мая, у дыяцэзіяльнай кнігарні па вуліцы К. Маркса, 4 або прачытаць на інтэрнэт-старонцы www.slowo.grodnensis.by.

У гэтым нумары:
- касцёл св. Казіміра ў Путрышках
- рэпартажы з пілігрымкі бацькоў у Капцёўку і пілігрымкі маці ў Баруны
- рэпартаж з Дыяцэзіяльных дзён моладзі
- рубрыка для моладзі
- і іншыя цікавыя матэрыялы

Праграма ІІ Дыяцэзіяльнага дня дзіцяці

1 чэрвеня 2012 г. у парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гродне адбудзецца ІІ Дыяцэзіяльны дзень дзіцяці. Да ўдзелу ў свяце запрашаюцца дзеці з дыяцэзіі і з усёй Беларусі. Прапануем вашай увазе праграму мерапрыемства.

Падрабязней...

Запрашаем да ўдзелу ў Парафіядзе

Дзеці і моладзь з усёй дыяцэзіі запрашаюцца да ўдзелу ў IV Дыяцэзіяльнай парафіядзе дзяцей і моладзі, якая ладзіцца 12-15 чэрвеня ў парафіях Гродна-Паўднёвы і Гродна-Дзевятоўка. Дэвізам сёлетняга мерапрыемства будуць словы “Вера без учынкаў з’яўляецца мёртвай”. Гэта адукацыйна-выхаваўчы праект, які рэалізуецца на падставе трыяды: святыня-тэатр-стадыён.

Падрабязней...

Знаёмімся з нашымі касцёламі: касцёл св. Казіміра ў в. Путрышкі

34531420 copyВернікі з вёскі Путрышкі адносіліся да пабернардынскай парафіі г. Гродна. З восені 1997 г. сюды прыяздаў пробашч з Гожы. З гэтага часу тут пачала дзейнічаць капліца. Самастойная парафія пад тытулам св. Казіміра была заснавана 21 жніўня 2000 г. і з 2001 г. пачалося будаўніцтва новага драўлянага касцёла з рысамі неаготыкі.

Святыня пабудавана на ўзвышшы на ўсходняй ускраіне вёскі, пры выездзе на Аульс.

Азнаёміцца з усім матэрыялам можна будзе у наступным нумары газеты “Слова Жыцця” ад 13.05.2012.

Пакора. Што гэта?

pokoraСучасны чалавек не дастасоўвае да сябе паняцця пакоры, паколькі яна для яго асацыіруецца з тым, што не з’яўляецца добрым ці хаця б карысным для сённяшняга часу. Вядома, што гэта не прыніжэнне сваіх заслуг, а ўзвялічванне заслуг іншых. І даць сёння адказ не пытанне: “Што такое пакора?” не так проста.

Азнаёміцца з усім матэрыялам можна будзе у наступным нумары газеты “Слова Жыцця” ад 13.05.2012

Шаноўныя святары, вялебныя сёстры, дарагія браты і сёстры ў Хрысце!

2 мая ў 3.00 на 79-м годзе жыцця адышоў да дому Пана а. Руфус Перэйра. Многія з нас сустракаліся з айцом на рэкалекцыях у Росі. Многія з нас дзякуюць яму за змены ў сваім жыцці і паслузе, за новае нараджэнне. Дзякуючы гэтаму Божаму інструменту многія адчулі ласку аздараўлення і вызвалення.
Таму запрашаем прыняць удзел у св. Імшы, ахвяраванай за а. Руфуса, якая адбудзецца ў Росі 19 мая ў 11.00.
Кс. Чэслаў Паўлюкевіч

Пілігрымка маці ў Баруны

Паломніцкі рух у нашай дыяцэзіі развіваецца ўсё больш актыўна. Сёння цяжка сабе ў’явіць духоўнае жыццё дыяцэзіі без пілігрымкі ў Тракелі ці Капцёўку.
На карце Гродзенскай дыяцэзіі з’явілася яшчэ адно новае месца пілігрымак. Ужо трэці год па ініцыятыве кс. дзекана Яна Пузыны арганізоўваюцца пілігрымкі ў Баруны ў санктуарый Маці Божай Барунскай.

Падрабязней...

   Пры капіраванні абавязкова спасылацца на grodnensis.by.