Перамененыя праз перамогу Езуса Хрыста

Друк
Экуменізм (з гр. сусьвет) – гэта рух у хрысціянстве, які імкнецца аднавіць разнастайнасці паміж рознымі хрысціянскімі канфессіямі ў адзіны, святы, паўсюдны і апостальскі Касцёл. Асноўнымі інструментамі экуменізму з’яўляюццца дыялог і агульная малітва, якія не прызначаны для размывання адрозненняў, але адкрыцця адзінства, заснаванага на праўдзе і любові да Хрыста.

Экуменізм глыбока ўвайшоў у жыццё Касцёла і з’яўляецца цяпер абавязковым элементам яго сутнасці і дзейнасці. Хрысціяне ўсё выразней разумеюць скандал, якім з’яўляецца падзел хрысціянства, і тое, што драма разладу, якая існуе паміж вучнямі Хрыста, супярэчыць Яго малітве і волі.

Экуменізм з’яўляецца настойлівым пошукам відавочнай еднасці хрысціянства, таму гэтае імкненне павінна пранікаць Касцёл ва ўсёй яго рэчаіснасці. Адзінства неабходна пастаянна будаваць, размаўляючы паміж сабой і ўзмацняючы давер. На гэтым шляху мы зможам разумець, шанаваць і прымаць адрозненне іншага чалавека, іншага веравызнання.

У артыкуле аўтар разглядае праблему, звязаную з адзінствам ўсіх хрысціянаў, вызначаючы неабходнасць выканання адпаведных умоў, каб гэтае адзінства стала магчымым, тамушто атрыманне відавочнага адзінства Касцёла бачыцца як пэўная таямніца, якая датычыцца не столькі знешняй структуры Хрыстовага Касцёла, колькі нашага навяртання.


Азнаёміцца з усім матэрыялам можна будзе у наступным нумары газеты “Слова Жыцця” ад 22.01.2012.