Знаёмімся з нашымі касцёламі: касцёл св. Ганны ў в. Лунна

Друк
lunnoКасцёл у в. Лунна быў заснаваны каралевай Бонай Сфорцай у 1546 г. Мураваны касцёл пабудаваны ў 1782 г. на ахвяраванні апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага і асвечаны ў 1785 г. пад тытулам св. Ганны.

Святыня пабудавана ў цэнтры вёскі з бутавага каменю і атынкаванай цэглы ў стылі г.зв. станіславаўскага класіцызму. У 1895 г. яна была значна рэканструявана на сродкі князёўны Марыі Друцкай-Любецкай (1833-1897) з Шэметаў (пахавана ў касцёле, у прэсбітэрыі змешчана мемарыяльная пліта ў яе гонар), без змен пакінута толькі апсіда. Даты пабудовы і рэканструкцыі святыні адзначаны на галоўным фасадзе перад уваходам у касцёл. Шмат на карысць святыні зрабілі паны Чахоўскія і Рамеры (пазнейшыя ўладальнікі гэтых зямель), таксама пахаваныя ў крыпце касцёла, аб чым сведчаць мемарыяльныя пліты на сценах малітоўнай залы.


Азнаёміцца з усім матэрыялам можна будзе у наступным нумары газеты “Слова Жыцця” ад 19.02.2012.