Куды вядзе чорны кот?

Друк
czernykotДумка пра небяспеку язычніцтва ў нашыя часы можа падацца беларускаму хрысціяніну даволі смешнай. Каменныя стоды, якім пакланяліся нашыя продкі, даўным-даўно сплылі па рацэ, калі сотні гадоў таму адбывалася хрышчэнне нашых зямель. І нават у хаце самай глухой вёскі на сцяне абавязкова вісяць хрысціянскія абразы. Аднак, калі паглядзець на жыццё сучаснага чалавека больш глыбока, то высветліцца, што язычніцтва ў чыстым выглядзе падсцерагае нас на кожным кроку. Узгадайце, калі вы апошнім разам чыталі астралагічны прагноз на будучы тыдзень? А хто з вас не чытаў “асаблівасцей вадалея ці блізнят”, думаючы пра выбар будучага сужэнца? А на Новы год вы апраналі штосьці чырвонае, каб задобрыць тыгра ці дракона? Ці, можа, павыкрэслівалі ўсе важныя планы з гэтага года з-за таго, што ён высакосны? Можна пералічваць далей: чорная кошка, жанчына з пустым вядром, дробная купюра ў новы кашалёк, каб “грошы вяліся”... А між тым, усё гэта праявы веры ў магічныя сілы прыроды, у залежнасць чалавека ад пэўнага збегу абставін і акалічнасцей, што наўпрост супярэчыць прынцыпам хрысціянства.

Аб уплыве забабонаў і небяспеку язычніцтва распавядаюць айцец Юзаф Макарчык і экзарцыст кс. Чэслаў Паўлюкевіч.


Азнаёміцца з усім матэрыялам можна будзе у наступным нумары газеты “Слова Жыцця” ад 04.03.2012.