лют
29

Спявай для Пана: 2012 – Год новай евангелізацыі ў Беларусі

ewangelizacja1Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч назваў 2012 год Годам новай евангелізацыі ў Беларусі, падкрэсліўшы, што праграмай новай евангелізацыі павінна быць ахоплена моладзь і студэнты. Гэта, можа, найбольш падпарадкаваная выклікам секулярызму і лібералізму частка сучаснага грамадства. З аднаго боку, яна заблукала і збянтэжана, часам нават згубіла надзею, з іншага – шукае дарогі да шчасця. Таму мы павінны ахапіць яе сваёй пастырскай і проста чалавечай апекай, бо ад таго, якой будзе моладзь, залежыць, якім будзе свет і Касцёл.

Дзеля таго, каб евангелізацыя была не пустым словам, а плённым спосабам заахвочвання людзей да веры ў Евангелле, трэба прымяняць усё новыя і новыя метады. Сёння, у час панавання сродкаў масавай інфармацыі і інтэрнэту, найбольш значным спосабам расказаць людзям пра Хрыста, з’яўляецца песня.

Аб тым як семінарыйны гурт “АVE” наведаў Навагрудак, каб паказаць навагрудскай моладзі, як прыемна спяваць для Пана.  


Азнаёміцца з усім матэрыялам можна будзе у наступным нумары газеты “Слова Жыцця” ад 04.03.2012.